Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

147

На кургане Войниловичей в деревне Савичи состоялось освящение креста и плиты

04.03.2020
Турыстычная дэлегацыя прадстаўнікоў рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Сход наследнікаў шляхты і дваранства» прыняла ўдзел у асвячэнні пліты, устаноўленай у памяць дзядулі Эдварда Вайніловіча — Антонія, і праваслаўнага крыжа на радавым пахаванні Вайніловічаў у в. Савічы. [caption id="attachment_86502" align="aligncenter" width="840"] ■ Падчас супольнай малітвы[/caption] Ксёндз касцёла святых Пятра і Паўла ў Капылі Андрэй Калядка перад тым, як правесці асвячэнне, яшчэ раз згадаў жыццёвы шлях Эдварда Вайніловіча, адзначыў вялікі ўклад знакамітай асобы ў эканамічнае і культурнае развіццё Мінскага краю, у набыццё Беларуссю дзяржаўнасці. [caption id="attachment_86501" align="aligncenter" width="840"] ■ Курган памяці роду Вайніловічаў[/caption] Старшыня РГА «Сход наследнікаў шляхты і дваранства» Ігар Чакалаў-Шыдлоўскі адзначыў: «Вельмі прыемна знаходзіцца на гэтым святым месцы. Радуе, што жыхары пры падтрымцы мясцовай улады не чакалі загадаў зверху, а сваімі сіламі пачалі адраджэнне кургана, памяці пра Эдварда Вайніловіча. Сапраўды, ёсць час, калі камяні раскідваюць, а ёсць – калі збіраюць. Калі кожны з нас зробіць хоць нешта нязначнае, але сваімі сіламі, сродкамі, душой, то тады нешта абавязкова зменіцца ў нашым жыцці. Эдвард і яго продкі – вялікія людзі, якія недаацэнены ў нашай гісторыі. Вайніловіч – значны персанаж перыяду ХІХ–ХХ стст., які зрабіў шмат пазітыўнага для людзей. Мы павінны цаніць гэту асобу як за свецкія,  так і за боскія справы. Нездарма ён, як і шляхта, прытрымліваўся дэвіза «Служу – Айчыне, адказваю – перад Богам». [caption id="attachment_86499" align="aligncenter" width="600"] ■ Ігар Чакалаў-Шыдлоўскі[/caption] Шмат увагі было нададзена сям’і Валянціны Віктараўны, Эдуарда Барысавіча Пацэнкераў і іх сына Эдуарда: па ініцыятыве гэтых людзей добраўпарадкавана месца радавога пахавання Вайніловічаў. Яны ўклалі свае сродкі ў аднаўленне Кургана памяці роду Слугі Божага Эдварда Вайніловіча ў вёсцы Савічы, дзе частку свайго жыцця правёў рэфарматар Мінскага краю, дзе пахаваны яго дзеці Сымон і Алена. Пасля таго як Эдуард Барысавіч пакінуў гэты свет, Валянціна Віктараўна прадоўжыла справу па ўвекавечванні памяці Эдварда Вайніловіча: летась пасля звароту ў Міністэрства сувязі і інфарматызацыі была выдадзена немаркіраваная паштоўка ў яго гонар. [caption id="attachment_86500" align="aligncenter" width="600"] ■ Валянціна Пацэнкер дэманструе паштоўку з выявай Э. Вайніловіча[/caption] У Савічах узвышаюцца побач праваслаўны і каталіцкі крыжы – як сімвал імкнення да адзінства хрысціян. На граніце высечаны радавы герб і надпіс «Так хацеў Бог». Месца асвечана Мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам. І вось днямі настаяцелем храма святога Мікалая Цудатворца ў Цімкавічах протаіерэем Міхаілам Мардвінавым быў асвечаны праваслаўны крыж. Усё жыццё Эдварда Вайніловіча, які спрыяў будаўніцтву сінагогі, пабудаваў цудоўны каталіцкі касцёл і велічную праваслаўную царкву, сведчыць пра магчымасць міжрэлігійнага дыялогу. У гісторыі цяжка знайсці яшчэ такую асобу, якая б клапацілася пра будаўніцтва храмаў для людзей розных веравызнанняў. Звяртаючыся да прысутных, старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк выказала ўпэўненасць, што памятнае месца будзе запатрабаваным і яго будуць наведваць частыя госці. Удзел у цырымоніі таксама прынялі прадстаўнікі райвыканкама, мясцовай улады, раённага краязнаўчага музея, прыхаджане і члены раённай ветэранскай арганізацыі. Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей