За гэты час ён 11 разоў станавіўся лепшым на абласных прафесійных спаборніцтвах і адзін раз – на рэспубліканскім аглядзе-конкурсе. За бездакорную службу ўзнагароджаны трыма службовымі аўтамабілямі. А чарговым пацвярджэннем прафесіяналізму праваахоўніка стала прысваенне яму звання падпалкоўніка міліцыі.

– Ніколі не думаў, што буду служыць у міліцыі, – прызнаецца Андрэй Паўлавіч. – Пасля школы паступіў у педуніверсітэт імя Максіма Танка. Здаў дзве сесіі і зразумеў, што педагогіка – гэта не маё. Хаця вучыўся, здаецца, на перспектыўнай спецыяльнасці – «матэматыка і інфарматыка». Мог бы знайсці прымяненне ў розных галінах. Падчас тэрміновай службы ў 1-й роце спецназа ў Мінску ахоўваў грамадскі парадак, удзельнічаў у рэйдавых мерапрыемствах, патруляваў вуліцы. Вось тады канчаткова вырашыў стаць міліцыянерам. Скончыўшы Баранавіцкі каледж МУС, прыбыў у Капыльскі РАУС. Пазней атрымаў і вышэйшую адукацыю ў Акадэміі МУС.
З першага дня службы ён абслугоўвае ўчастак Блеўчыцкага сельсавета, дзе сам нарадзіўся, рос і зараз пражывае. На яго тэрыторыі знахо-дзяцца дзве буйныя гаспадаркі, паўтара дзясятка вёсак, аграгарадок Быстрыца.
Старшыня Блеўчыцкага сельвыканкама Леанід Чарніковіч узаемадзеянне з грамадскасцю, з тымі ж няштатнымі памочнікамі, народнымі дружыннікамі пацвярджае.
– Нам усім пашанцавала з участковым: прынцыповы, справядлівы, але і з душой чалавек, – выказвае Леанід Леанідавіч агульнае меркаванне. – Добра, што Андрэй Паўлавіч свой, з мясцовых. Ён усіх ведае, яго ведаюць. І, скажу вам, яго паважаюць, а некаторыя, за кім грахі водзяцца, пабойваюцца. Дзясяткі злачынстваў, у тым ліку забойстваў, па гарачых слядах здолеў раскрыць!
У гэтым і ёсць перавагі таго, што ўчастковы пражывае на сваім участку. На сувязі інспектар – кругласутачна. Нават у выхадныя ён выслухае тых, хто да яго звяртаецца. Бывае, што людзі перш-наперш тэлефануюць на яго мабільны, а не на нумар 102. Гэта не абавязкова паведамленне аб якім-небудзь правапарушэнні, а можа быць звычайная патрэба ў кансультацыі ці парадзе.
Андрэй Паўлавіч згадаў выпадак разбойнага нападзення на прадаўца магазіна ў в. Блеўчыцы. Дзякуючы яго мабільнасці і аператыўнасці, блізкаму знаходжанню да аб’екта, яму ўдалося затрымаць злачынца да прыбыцця аператыўнай групы.
Пытаемся ва ўчастковага, як родныя адносяцца да яго прафесіі? У адказ чуем, што ўжо прывыклі. Тым больш што і ў жонкі праца звязана з дзяжурствамі, яна – медсястра. Таму поўнасцю разумее мужа. Ва ўсім бярэ прыклад з бацькі малодшы сын, які ўжо хоча быць міліцыянерам. Так што будзем меркаваць, што дынастыя Трублоўскіх-праваахоўнікаў прадоўжыцца.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота Паўла ШЭІНА
Комментарии