Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

133

Оперуполномоченный Копыльского РОВД Виктор Булат решил связать судьбу с милицией в старших классах

04.03.2020
Віктар Булат вырашыў звязаць свой лёс з міліцыяй у старшых класах. Хутка прамільгнулі апошнія школьныя гады, вучэбныя класы змяніліся на аўдыторыі Акадэміі МУС. Амаль пяць гадоў таму Віктар скончыў навучанне, атрымаўшы спецыяльнасць аператыўнага работніка. Размеркаванне прывяло яго ў крымінальную міліцыю Капыльскага РАУС. Сёння Віктар Леанідавіч не можа нават уявіць сябе на іншай рабоце. «Гэта спецыфіка нашай спецыяльнасці – калі чалавек будзе адчуваць сябе не на сваім месцы, то ён проста не вытрымае таго рытму, у якім даводзіцца працаваць і жыць», – тлумачыць ён. Віктар упэўнены – галоўнае, што адрознівае работу аператыўніка ад іншых, – гэта неабходнасць творчага падыходу, бо кожная новая справа мае свае асаблівасці. Прафесія аператыўнага супрацоўніка не пакідае шанцаў стэрэатыпнасці. За Віктарам Булатам замацаваны тэрыторыі Блеўчыцкага, Семежаўскага і Бучацінскага сельсаветаў, а таксама ён курыруе рух фанатаў і злачынствы непаўналетніх. На жаль, крадзяжы – самы распаўсюджаны від злачынстваў. Зімой у крымінальныя зводкі часцей трапляюць дачныя і вясковыя хаты, у якіх у гэты час ніхто не жыве. Калі праз месяц ці больш гаспадары выяўляюць прапажу каштоўных рэчаў або інструментаў і заяўляюць пра гэта, знайсці злодзеяў цяжка. Але аператыўнікі па сваіх каналах і з дапамогай пэўных метадаў умеюць вылічваць асоб, што парушылі закон. Вядома, удвая складана гэта зрабіць, калі там пабывалі так званыя «гастралёры» або групы асоб народнасці рома. Але нават у самых, здавалася б, безна-дзейных выпадках, як паказвае практыка, разблытаць клубок можна, калі ты прафесіянал і даражыш сваёй рэпутацыяй. Вось і ў дзень нашай сустрэчы з Віктарам Леанідавічам ён расследаваў крадзеж з гаражоў у Цімкавічах і Доўгім, які ўчынілі непаўналетнія. Неардынарны выпадак адбыўся мінулай зімой у вёсцы Сухоўчыцы: пры пажары ў доме загінуў пенсіянер. Пакуль па факце гібелі праводзілася праверка, у тым жа населеным пункце здзейснілі рабаванне: двое з тых, хто нападаў, хацелі забраць у пенсіянеркі грошы, каб купіць выпіўкі. Пажылой жанчыне пагражалі забойствам, прычым спасылаліся на згарэлага аднавяскоўца – маўляў, з табой будзе гэтак жа. Гучнымі пагрозамі мужчыны (яны ж падпальшчыкі) і выдалі сябе. Зачэпку ў раскрыцці гэтай справы, вядома ж, далі аператыўнікі. Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей