Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Там, где Пнивода была

24.09.2015
Некаторыя вёскі, як і людзі, паціху адыходзяць у нябыт... Такі лёс напаткаў і вёску Пнівада. Калісьці гэта быў населены пункт, у якім налічвалася каля 30 двароў. Але вось ужо больш за дзесяць гадоў тут ніхто не пражывае, нават нашчадкаў былых гаспадароў не засталося. Толькі суцэльныя зараснікі кустоў, пустазелля, баршчэўніка Сасноўскага… Таму  ў  рамках мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі, выканання раённага плана па добраўпарадкаванні ўсе дамы ў в. Пнівада зняты з уліку. Вёска спыняе сваё існаванне. — Усе пабудовы прайшлі праз рэгістр і суд, — адзначае старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк. — Пацейкаўскім сельвыканкамам прынята рашэнне наконт зносу і скасавання в. Пнівада. Адпаведнае рашэнне будзе прынята і сесіяй райсавета дэпутатаў. IMG_5289 — Работы па навядзенні парадку ў Пнівадзе распачаліся ў жніўні 2014 года, — дадае старшыня Пацейкаўскага сельвыканкама Сяргей Цвірко. — І вось на працягу года сельвыканкамам з дапамогай старэйшыны і старажылаў в. Кудзінавічы, што размешчана непадалёку, знойдзены магчымыя нашчадкі нават да трэцяга-чацвёртага калена. У адпаведнасці з Законам праведзены ўсе неабходныя працэдуры, каб прызнаць домаўладанні безгаспадарнымі. Для дапамогі ў навядзенні парадку ў пустуючым населеным пункце ў райвыканкаме было вырашана размеркаваць тэрыторыю паміж гарадскімі прадпрыемствамі і арганізацыямі. Зараз яна падзелена на адзінаццаць сектараў. Плануецца, што першы этап работ будзе праведзены на працягу месяца. У дзень нашага наведвання заканчвалі расчышчаць свой надзел работнікі лесанарыхтоўчай брыгады КУП «Капыльская ЖКГ». Як падкрэсліў майстар участка Уладзімір Мітрафанаў, два вальшчыкі і шэсць лесарубаў брыгады літаральна за чатыры дні справіліся з даведзеным заданнем. Яны разбіралі закінутыя будынкі, высякалі кустоўе. Паралельна вялася і нарыхтоўка дроў для кацельні Пацейкаўскай СШ. Пасля таго, як тэрыторыя будзе прыбрана, спецыялізаваная тэхніка выкарчуе пні, захавае фундаменты. Усе землі будуць заараны і пушчаны ў палі сева-звароту ААТ «Прагрэс 2010». А пра былую вёску будуць нагадваць толькі могілкі і памятны знак. Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА

Дружная семья - успех во всем

25.09.2015
Менавіта па такім прынцыпе жыве сям’я Жэлянгоўскіх з аграгарадка Пацейкі. Разам радуюцца поспехам, дапамагаюць адзін аднаму ў хвіліны засмучэння, талакой выходзяць на працу. IMG_5262 Гэта ў многім садзейнічае і таму, што іх падвор’е ўжо не першы год  прызнаецца адным з лепшых у аграгарадку. Асаблівая прыгажосць тут летам, калі ўсё патанае ў зеляніне і кветках. Удала сюды ўпісваюцца і малыя архітэктурныя формы, рознае аздабленне. Што датычыцца разбіўкі клумбаў, то гэта ў першую чаргу клопат гаспадыні Галіны Сямёнаўны і дочак Наталлі і Валянціны. Яны займаюцца дызайнам, купляюць насенне, вырошчваюць расаду. А вось розныя будаўнічыя работы — задача мужа Мікалая Яфімавіча, сына Уладзіміра, ды і зяці Аляксандр і Юрый не застаюцца ўбаку. Іх рукамі зроблены альтанка, розныя фігуркі, даглядаецца сад. IMG_5264 — Я вельмі ўдзячна Богу за тое, што ён даў мне такога мужа і дзяцей, — з радасцю дзеліцца Галіна Сямёнаўна. — У мужа рукі проста залатыя: за што ні возьмецца — усё атрымліваецца. Ды і дзеткі працы ніякай не цураюцца. Гэта і дапамагае падтрымліваць нам парадак і захоўваць прыгажосць. А яшчэ вельмі ўдзячны нашаму сельвыканкаму і асабіста яго старшыні Сяргею Іванавічу Цвірко за арганізаваны конкурс, які вельмі стымулюе вяскоўцаў на стварэнне эстэтычнага выгляду. Здаецца, нядаўна мы былі ў ліку нямногіх, хто прымаў у ім удзел, а вось сёлета нас стала больш. Ды і па сваёй вуліцы бачу, што яна з кожным годам прыгажэе, адзін з адным дзелімся новымі кветкамі. А яшчэ Жэлянгоўскія — вялікія аматары агародніцтва. На сваім агародзе побач са звычайнымі культурамі вырошчваюць кавуны і дыні. Якраз да гэтай пары яны ўжо паспелі і сталі цудоўным ласункам для ўнукаў. Будуць у хуткім часе ўбіраць ураджай капусты і морквы, які ў першую чаргу пойдзе на патрэбы сваёй сям’і, а лішкі — на продаж. Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА

26 сентября в Академии МВД Республики Беларусь состоится День открытых дверей

25.09.2015
460d6c9db5b4a9d12c8b0dc9416697e7 Для будущих абитуриентов это отличная возможность поближе познакомиться с главным милицейским вузом Беларуси и узнать об особенностях поступления на учебу. Как сообщили в Копыльском РОВД, участниками мероприятия станут все заинтересованные выпускники школ, лицеев и гимназий, учреждений среднего специального образования, суворовцы, военнослужащие срочной службы и, конечно же, родители. На Дне открытых дверей выступят руководители Академии МВД, ее факультетов, представители приемной комиссии. Будут даны исчерпывающие ответы на все вопросы. Гостей Академии ожидает увлекательная экскурсия по вузу. Учебное заведение находится в г. Минске на проспекте Машерова, 6. Начало мероприятия в 11 часов. Сергей КОЗЕЛ

Потейковский сельский совет: визитная карточка

25.09.2015
IMG_5212 Сяргей ЦВІРКО, старшыня Пацейкаўскага сельвыканкама:  «Органы мясцовага кіравання і самакіравання Пацейкаўскага сельскага Савета дэпутатаў добра разумеюць тыя задачы, якія стаяць перад імі па вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва і развіцця тэрыторыі сельсавета». IMG_5325 Пацейкаўскі сельсавет утвораны ў 1918 годзе. Агульная тэрыторыя 87 кв. км. Мяжуе з Капыльскім, Бабаўнянскім і Цімкавіцкім сельсаветамі.   На яго тэрыторыі знаходзяцца ААТ «Прагрэс 2010», «Душава», фермерскія гаспадаркі «Мыслі», «Бандыка», «Казакоўка-Агра». У склад сельсавета ўваходзяць 18 населеных пунктаў, у якіх пражываюць 1230 чалавек. Самымі буйнымі населенымі пунктамі з’яўляюцца  аграгарадок  Пацейкі і вёска Душава. Сістэма  адукацыі  прадстаўлена Пацей-каўскай СШ, Пацейкаўскім і Душаўскім дзіцячымі садамі. Медыцынскае абслугоўванне ажыццяўляюць Пацейкаўскі і Душаўскі фельчарска-акушэрскія пункты. Культурнае абслугоўванне ажыццяўляюць Пацейкаўскі і Душаўскі СДК і сельская бібліятэка ў аграгарадку Пацейкі.    

Главное увлечение

25.09.2015
У Веры Степановны Пашкевич из агрогородка Потейки в доме не только всегда убрано и чисто, но и красиво. Так как самое главное увлечение в жизни хозяйки — это вышивка  крестиком. Это можно сразу заметить, как только переступишь порог. IMG_5277 Вера Степановна в основном вышивает иконы. И их очень много — каждую комнату охраняет по несколько вышитых картин. Образы «Неувядаемый Цвет», «Казанская Божья Матерь», изображение Собора Василия Блаженного и многие другие присутствуют в коллекции хозяйки. Даже на кухне, над столом, висит Икона Божией Матери «Неупиваемая Чаша» — считается, что молящиеся перед этим образом могут получить исцеление от болезней, в том числе от алкоголизма и наркомании. Кроме этого интересного увлечения хозяйка занимается вышиванием цветов на рушниках, подушках, салфетках, которые красуются в комнатах и приятно удивляют гостей. Цветы и другие узоры со временем научилась рисовать сама, а что будет вышито — зависит от ее фантазии. Она также принимала участие на выездных выставках народного клуба мастеров «Скарбонка». Как рассказала Вера Степановна, этим интересным занятием она начала увлекаться с детства, научившись у сестры. — Покупаю в Несвиже схемы с рисунками и по ним вышиваю иконы, — делится мастерица. — Всего около тридцати икон уже вышито, они также находятся у детей, соседей и подруг. Сейчас у Веры Степановны времени особо нет, так как много забот по дому, да и здоровье уже не то, но в свободную минуту руки всегда тянутся к творчеству. Вера Степановна призналась, что иконы — это ее жизнь. Поэтому каждая из них имеет свою душу. Павел ШЕИН Фото автора