Home
Вторник 12.08.2025 06:46

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

У памяці не павінна быць межаў, тым больш калі гэта памяць пра жудасныя гады вайны, у якой гінулі не толькі салдаты, але і мірныя жыхары: дзеці, жанчыны, старыя. І каб данесці гэтыя падзеі да кожнага падрастаючага пакалення, устанаўліваюць помнікі, абеліскі, мемарыялы. [caption id="attachment_78219" align="aligncenter" width="840"] ■ Месца памяці спаленых вёсак[/caption] Днямі адбылося ўрачыстае адкрыццё Месца памяці спаленых вёсак Капыльскага раёна і ахвяр фашызму ў гады Вялікай Айчыннай вайны, якое па ініцыятыве кіраўніка філіяла «В. Раёўка» ААТ «Крыніца» Івана Дамашэвіча з’явілася на цэнтральнай сядзібе гаспадаркі. Чырвоную стужку перад уваходам на мемарыял у прысутнасці мясцовых жыхароў і шматлікіх гасцей перарэзалі Іван Дамашэвіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, старшыня Цімкавіцкага сельвыканкама Алена Острыкава. [caption id="attachment_78215" align="aligncenter" width="840"] ■ На кожнай таблічцы - назва спаленай вёскі...[/caption] Як расказаў падчас мітынгу Іван Віктаравіч, аб’ект у першую чаргу адрасаваны маладому пакаленню, а таму ў яго аснову лягла сучасная канцэпцыя з арт-элементамі. І месца для яго было абрана не выпадкова. У цэнтры ўвагі — дот, які ўваходзіў у агульную сістэму савецкіх фартыфікацыйных умацаванняў — так званую «Лінію Сталіна». Цяпер жа ён ператварыўся ў арт-аб’ект, кожны з чатырох бакоў якога мае сваю інсталяцыю і даносіць да гледачоў пэўную ідэю. [caption id="attachment_78213" align="aligncenter" width="840"] ■ Дот з элементамі інсталяцыі[/caption] Не менш цікава выглядае і цэнтральная частка Месца памяці: уздоўж дарожкі, што вядзе да помніка, апаленыя ствалы дрэў з прымацаванымі да іх таблічкамі, на якіх — назвы вёсак Капыльскага раёна, спаленых фашыстамі ў гады вайны, і колькасць загінулых у акупацыі мірных жыхароў. [caption id="attachment_78218" align="aligncenter" width="840"] ■ Кветкі да помніка[/caption] Трэба адзначыць, што ўжо стала добрай традыцыяй штогод да Дня вёскі адкрываць у Вялікай Раёўцы новыя аб’екты. Жыхары і госці былі сведкамі таго, як наводзіўся парадак ля помніка ў цэнтральным скверы, праз год урачыста была перарэзана чырвоная стужка перад уваходам у «Аграхутар», сёлета — новая нагода для ўрачыстасці. [caption id="attachment_78214" align="aligncenter" width="840"] ■ Чырвоную стужку пераразаюць Ірына Кісляк (справа), Іван Дамашэвіч, Алена Острыкава[/caption] Святочныя мерапрыемствы ў гэты дзень прадоўжыліся менавіта ў «Аграхутары», дзе было шмат забаў як для дарослых, так і дзяцей. Апетытна пахла шашлыкамі, працавалі бяспройгрышная латарэя і выставы творчасці, з боку валейбольнай пляцоўкі даносіліся гучныя галасы балельшчыкаў, якія падтрымлівалі свае каманды (за званне лепшых майстроў мяча спрачаліся зборныя В. Раёўкі і Цімкавіч); узлятала ўгору шматкілаграмовая гіра ў моцных мужчынскіх руках. Можна было паназіраць за барацьбой аматараў гульні ў дартс, за перацягваннем каната — дарэчы, тут спаборнічалі не толькі мужчыны, але і жанчыны, а таксама дзеці. Словам, кожны знайшоў занятак па душы. [caption id="attachment_78221" align="aligncenter" width="840"] ■ У перацягванні каната спаборнічалі нават дзеці[/caption] [caption id="attachment_78217" align="aligncenter" width="840"] ■ Гатуюцца смачныя шашлыкі для ўдзельнікаў свята[/caption] [caption id="attachment_78220" align="aligncenter" width="840"] ■ Юная ўдзельніца свята[/caption] Пасля заканчэння конкурсных праграм былі ўручаны прызы пераможцам спаборніцтваў. Кіраўнік філіяла Іван Дамашэвіч адзначыў каштоўнымі падарункамі тых людзей і арганізацыі, якія прымалі непасрэдны ўдзел у работах па ўзвядзенні Месца памяці або сталі спонсарамі. Сярод іх ТАА «ВоМагран», ІП Занкевіч, мастак Надзея Дземідовіч, сем’і Філіпенкаў, Караленкаў, а таксама работнікі філіяла Сяргей Шкода, Сяргей Гаўрыкаў, Юрый Козіч. Для мясцовых жыхароў і гасцей свята выступіў фальклорны ансамбль «Гуляй, Бульбаш!». Маргарыта САКОВІЧ
Візітная картка IMG_7231 Мікалай Майсюк нарадзіўся ў в. Пясочнае ў 1961 годзе. Зараз працуе ў ДУА «Капыльская дапаможная школа-інтэрнат» настаўнікам матэматыкі. І хоць Мікалай Пятровіч большасць часу займаецца дакладнымі навукамі, сэрцам ён адданы напісанню вершаў. Як прызнаецца сам аўтар, вершы пачаў пісаць яшчэ ў школе, калі хацеў зрабіць прыемнае дзяўчыне. Так і сталася, што творчасць і зараз не адпускае яго. Неаднаразова  друкаваўся  ў  «Слава працы», прымаў удзел у злётах і сустрэчах паэтаў Капыльшчыны. Мікалай Пятровіч піша вершы для сцэнарыяў мерапрыемстваў, якія адбываюцца ў школах. У яго творчасці разнастайныя тэмы – гэта і Радзіма, і каханне, і любоў. Аднак, як расказаў аўтар, ёсць некалькі святаў у годзе, якім прысвячае ён свае творы. Але ўсё ж такі самыя знакавыя даты для аўтара – Дзень перамогі і Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Мае двух дзяцей – сына і дачку, пяцёра ўнукаў. Мікалай Пятровіч падзяліўся, што і дачка таксама захапілася напісаннем вершаў. Прапаноўваем вам паэтычную падборку Мікалая Майсюка. Алея герояў Алея герояў – схіліце галовы, За мужнасць і стойкасць аддайце паклон! Нам памятаць трэба: жыццём і крывёю, Хто ворагу лютаму ставіў заслон.   Красуцкі Яўген па-геройску Ратную службу ў пяхоце прайшоў. Фарсіраваў Днепр, не аднойчы паранен, Стаяць да канца быў заўсёды гатоў.   З Якубавіч родам Адам наш Ляшчынскі, Танкіст, які першым у атаку ішоў. Да двух батальёнаў салдат-пехацінцаў Злажыў ён у адным са шматлікіх баёў.   Вікенцій Драздовіч, хлапец з Навасёлак, Адход партызан засланіў ён сабой… Атрад смельчакоў – і быў спынены вораг: Апошнім, смяротным стаў Лаўскі іх бой…   Адзін з цімкаўлян – Наржымскі Уладзімір – Лётчык-знішчальнік, сапраўдны герой, Фашыстаў крушыў ва Украіне і ў Крыме, Каб мірнае неба было над зямлёй.   Балгавічы таксама далі нам Героя: Аляксандр Радкевіч, маёр-інжынер. Масты, пераправы ўзводзіў для бою, Заўсёды апраўдваў высокі давер.   За мужнасць адзначаны і Максіменя Іосіф – адзін са старынскіх мужчын. І памяць аб ім пранясуць пакаленні За тое, што храбра граміў белафін.   У нас ёсць герой Ленінградскай блакады – Аляксандр Таўпека, што з Доктаравіч. Хоць градам ляцелі на горад снарады, «Трымацца і выжыць!» – гучаў яго кліч.   Дусаеўшчыну ўславіў Мікола Рамашка – Палітрук і таварыш для нашых салдат… Бярэзінскі мост, бой смяротны і страшны… Цаною жыцця маёр здзейсніў загад.   Казлоўскі Ігнат, штурмавік-малайчына, На ворага бомбы ён кідаў з нябёс. Гарэлі саставы і танкі, машыны… З Вялікіх ён Прусаў і вогненны лёс.   Вядома, што з Блеўчыц Арсенцій Нячаеў, Дакрануўся і ён да рэйхстага сцяны. На фронце не раз яго адзначалі – Камандзіра разліку, бога вайны.   Грыб Аляксандр, Крывасёлкі, пяхота… Пашчасціла хлопцу вярнуцца дамоў. І Зорка Героя – яго ўзнагарода – Як памяць аб тым, праз што ён прайшоў.   Капыльскі край На карце Міншчыны, у цэнтры Беларусі, Ёсць слаўны горад з гучнай назваю Капыль... Найлепшы ў свеце ён, і тым я ганаруся, Што мары тут ператвараюцца ў быль. Дары лясоў зялёных, чыстае паветра, Чароўны водар кветак з казачных лугоў; Багаты скарбамі ў нас зямныя нетры, I льецца шэраг рыбных рэчак-паясоў. Капыльскі край, ты даў герояў нам нямала. На ратны подзвіг землякоў вёў сэрца кліч, Ты зведаў пекла так далёкага Афгана, Мы помнім Лаўскі бой і слёзы Масявіч... Узровень спорту дасягнуў высокай рэйкі, Між хлебных ніў цячэ малочная рака... Людзей яднаюць творы Чорнага, Астрэйкі, I разам песні мы спяваем Русака. Люблю цябе, Капыльскі край! Заўжды табе я буду родным верным сынам! I свеціць нам усім няхай На мірным небе зорка нашае Радзімы! Падборку падрыхтаваў Павел ШЭІН
IMG_7586 Уже второй год постоянными посетителями копыльского физкультурно-оздоровительного комплекса являются жители соседнего города Узда. Идейным вдохновителем создавшейся группы здоровья стала Тамара Николаевна Ходосок (на снимке), которая находится сейчас на заслуженном отдыхе. «Любовь к спорту и здоровому образу жизни появилась еще во время учебы в университете. Увлекалась баскетболом и волейболом. Позже, работая в структуре Миноблисполкома, чтобы быть в хорошей физической форме постоянно делала зарядку по утрам, — рассказывает Тамара Николаевна. — Выйдя на заслуженный отдых, решила, что нечего лежать на диване. Хочу плавать! Бассейна в Узде нет. Посмотрели близлежащие города, и нам понравился Копыль». Тамара Ходосок к здоровому образу жизни активно привлекает не только своих ровесников. Вслед за старшим поколением подтянулась и молодежь. Сейчас постоянными посетителями стали уже около четырех десятков человек разного возраста. Поначалу, посещая бассейн, многие из них с интересом наблюдали за занятиями по аквааэробике. По признанию Тамары Ходосок, у них достаточно быстро сформировалась группа из 15 человек, которая с удовольствием приезжает и занимается водной гимнастикой. «Работники физкультурно-оздоровительного комплекса всегда принимают нас тепло, с уважением. Мы очень довольны. К тому же, здесь у вас очень доступные цены, — отмечает ветеран труда. — По правде говоря, мы очень удивлены, что, имея возможность посещать бассейн, еще не все копыляне ею воспользовались. Ведь если есть какие-то проблемы или же у кого-то нет настроения, то вода все снимает. Из нашей группы, которая посещала ФОК в прошлом году, практически никто не заболел. Мы были очень удивлены, что  никакие хвори нас не брали. Комплекс — это действительно богатство для здоровья человека!» Следует отметить, что гостей нашего города не пугают ни расстояние, ни то, что приходится организовывать транспорт, оплачивать его, да покупать абонемент на услуги физкультурно-оздоровительного комплекса. Здоровье, считают жители г. Узда, дороже! Сергей ЛАЗОВСКИЙ Фото автора
Занятия аквааэробикой в списке услуг физкультурно-оздоровительного комплекса г. Копыля стали уже привычными. Но по-прежнему многих пугает водная физкультура. Развеять сомнения по поводу кажущихся  трудностей освоения этого вида спорта и открыть некоторые его секреты попросили инструктора по аквааэробике Наталью Витюк. — Когда  возникла аквааэробика, и что представляли собой первые занятия? — В период зарождения аквааэробики (1980-е годы) для начала занятия требовалось лишь прийти в бассейн и взять с собой купальник и шапочку. В то время еще не существовало каких-либо классов сложности, поскольку тренировки фактически были однообразными. Сегодня мы можем подобрать класс, который наиболее соответствует вашим способностям и степени подготовки. IMG_4382 — Уже не первый год существует группа женщин, которые приходят на занятия постоянно. Какие нагрузки Вы предлагаете для них? — Начальные занятия по аквааэробике проходили вначале в малом бассейне, где глубина очень маленькая. От уровня воды в принципе зависит сложность выполняемых упражнений. Поскольку группа уже достаточно тренированная, с этого года мы перешли в большой бассейн, где можно выбрать необходимую глубину согласно желаемым нагрузкам. — А сколько времени длится занятие? — Если говорить в целом, то нагрузки на первое время невелики. С каждым занятием они, безусловно, будут увеличиваться. Тренированные посетители, как и новички, занимаются до 45 минут. Отличие лишь в сложности упражнений. — Как правильно  подготовиться  к водной физкультуре? — Перед тренировкой обязательно следует разогревать мышцы. Для этого нужно размяться в вертикальном положении на одном месте. Основные упражнения подбираются так, чтобы были задействованы различные мышцы и части тела. К слову, одно занятие тренирует выносливость, гибкость тела, реакцию, укрепляет мышцы, которые практически бездействовали. В течение всего занятия используется специальный инвентарь, который помогает проработать ту или иную группу мышц. Аквааэробика доступна людям любого возраста, и если у вас появилось желание всегда быть в хорошей физической форме, приходите к нам, свободные места еще есть. Мы всегда рады видеть людей, неравнодушных к собственному здоровью. Сергей ЛАЗОВСКИЙ Фото автора
Трэцяя спартакіяда сярод работнікаў аддзелаў адукацыі, спорту і турызму рай-, гарвыканкамаў Мінскай вобласці прайшла на базе адпачынку «Галактыка» Валожынскага раёна, у якой прынялі ўдзел і педагогі Капыльшчыны. IMG_7755 На працягу трох дзён 31 зборная змагалася за званне самай спрытнай, хуткай, моцнай. Капыльскі раён сёлета прадстаўлялі намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Віктар Васілеўскі, дырэктар Пацейкаўскай СШ Уладзімір Лукашэвіч, настаўнікі замежнай мовы і фізічнага выхавання Пацейкаўскай СШ, адпаведна, Марына Кандраценка і Анатоль Вадап’ян, настаўніца пачатковых класаў Каменскай СШ Таццяна Алішэвіч. У праграму ўваходзілі восем відаў:  дартс, скачкі на скакалцы, валейбол, настольны тэніс, кідкі ў баскетбольнае кальцо, набіванне футбольнага мяча, фігурнае кіраванне веласіпедам і скачок у даўжыню з месца. У мінулым годзе каманда Капыльскага раёна на гэтых традыцыйных спаборніцтвах заняла трэцяе месца. А па выніках сёлетніх спаборніцтваў самымі спартыўнымі аказаліся менавіта педагогі Капыльшчыны, якія атрымалі Дыплом І ступені ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама і кубак. НА ЗДЫМКУ:  (злева направа)  А. Вадап’ян, М. Кандраценка, В. Васілеўскі, Т. Алішэвіч і У. Лукашэвіч. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара
Страница 4693 из 4956