Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

«На працу — з радасцю, дамоў — з задавальненнем», — менавіта такому прынцыпу імкнецца падпарадкоўваць сваё жыццё заатэхнік-селекцыянер ААТ  «Старыца-Агра»  Алена Катлярова. IMG_7454 Нельга сказаць, што выбар прафесіі для яе быў выпадковым. Упэўненасць у тым, што стане заатэхнікам, з’явілася ўжо ў старэйшых класах, і да гэтай мэты дзяўчына ішла паслядоўна: спачатку скончыла Смілавіцкі дзяржаўны аграрны каледж, затым прадоўжыла навучанне на дзённым аддзяленні Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. Дарэчы, менавіта там і пазнаёмілася са сваім будучым мужам. Руслан і Алена ажаніліся ўжо пасля заканчэння вышэйшай навучальнай установы і разам паехалі на працу па месцы размеркавання маладога мужа — у Старыцу. Гэта быў 2002 год. Атрымалі дом, пачалі абустройваць свой побыт, абзаводзіцца гаспадаркай. У сям’і нарадзіліся дзве дзяўчынкі — зараз яны ўжо вучацца ў гімназіі № 1 г. Капыля (старэйшая ў 6-м, а малодшая ў 3-м класе). — Ехалі сюды — думалі: адпрацуем неабходны тэрмін і з’едзем, — распавядае Алена. — А атрымалася — засталіся, прыжыліся і нікуды больш не збіраемся. Прызначэнне ў якасці заатэхніка-селекцыянера на малочнатаварны комплекс «Андросаўшчына» Алена Катлярова атрымала ў 2010 годзе. Там ужо дзейнічаў першы ў раёне даільна-малочны блок, было шмат новых, раней невядомых абавязкаў. Неабходна было засвоіць камп’ютарную праграму, спецыяльна распрацаваную пад новае абсталяванне. Цяпер гэта ўсё ўжо ў мінулым. Як прызнаецца Алена Віктараўна, справа, якой яна займаецца, ёй вельмі падабаецца. Нават пра сваіх кароў яна расказвае з нейкім замілаваннем, ужываючы памяншальна-ласкальныя формы слоў — «каровачка», «малачко». Усяго пад яе наглядам 635 галоў — увесь дойны статак, які ўтрымліваецца на абедзвюх фермах. — Праводжу кантрольныя дойкі, сачу за прадукцыйнасцю жывёлы, пры неабходнасці пераводжу кароў у іншыя секцыі, — працягвае гутарку Алена Катлярова. — Працуем у цеснай звязцы з ветурачом і тэхнікам-асемянатарам. А як жа іначай — мы ж адну справу робім! Канечне, каровы паказваюць розныя рэзультаты. І гэта залежыць як ад іх фізіялагічнага стану, так і ад рацыёну кармлення, умоў утрымання і ўвагі, якую яны маюць ад людзей. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара
ААТ «Піянер-Агра» — адно з самых моцных сельгаспрадпрыемстваў нашага раёна. Дасягаюцца высокія вынікі дзякуючы адказным адносінам да справы яго працаўнікоў. Славіцца гаспадарка сваімі перадавікамі. У іх ліку — механізатар Сяргей Варэнік. IMG_7504 Ніводная сельскагаспадарчая кампанія ў ААТ «Піянер-Агра» не абыходзіцца без гэтага чалавека. На сваім «Джон Дзіры» ён займаецца ворывам, падрыхтоўкай глебы, сяўбой, уборкай кукурузы на сілас і іншымі відамі работ. — Сяргей Уладзіміравіч — адзін з самых лепшых працаўнікоў нашага сельгаспрадпрыемства, — так характарызуе механізатара намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце, старшыня прафкама ААТ «Піянер-Агра» Ганна Бахта. — За што ён ні возьмецца, усё выконвае вельмі адказна. Паглядзіце, як ён беражліва адносіцца да тэхнікі: ніколі не скажаш, што трактару, на якім ён працуе, ужо дзевяць гадоў. Карацей кажучы, на такіх людзях, як Сяргей, і трымаецца сельская гаспадарка. На бацькаву радзіму Сяргей Уладзіміравіч прыехаў з Казахстана, куды ў маладосці тата адправіўся на падняцце цаліны. На Беларусь вярнуліся бацькі, сястра і брат — цяга да родных мясцін усё роўна перамагла. Спачатку Сяргей працаваў у «Доктаравічах», а вось ужо дзесяць гадоў, як перайшоў у ААТ «Піянер-Агра». Сям’я атрымала домік у Ванелевічах, які з радасцю абжывае. Жонка працуе выхавальнікам у мясцовым дзіцячым садзе, па слядах бацькі пайшоў і сын: ён вельмі любіць тэхніку, таму пайшоў вучыцца ў машынабудаўнічы каледж. Гадуюцца ў Варэнікаў яшчэ дзве дзяўчынкі: адна наведвае дзіцячы сад, другая — школьніца. — Любоў да зямлі, тэхнікі ў мяне з дзяцінства, — гаворыць Сяргей Варэнік. — Я люблю назіраць за тым, як на палетках з’яўляюцца першыя ўсходы, маё сэрца радуецца, калі чую гул трактара. Ніколькі не шкадую, што свой лёс звязаў з сельскай гаспадаркай. Гэта сапраўды маё прызванне. Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА
Участие в празднике примет и делегация Копыльского района. 06_vilejka_191 Вилейка к «Дажынкам» заметно помолодела. Сделана ставка на обновление объектов социальной сферы. На въезде со стороны Молодечно появились декоративные пруды и ландшафтные композиции, преобразились многие административные здания и жилые дома. Вторую жизнь получил Дворец культуры. Участников «Дажынак» ожидают выставки подворий всех регионов области. На подвории Копыльского района гостей будут встречать участники любительского клубного объединения «Лоцвінскія ўдалухі», клуба национальной кухни «Семяжовачка», обряда «Цари». На празднике планируется вручение премий победителям областного соревнования за достижение высоких показателей на уборке урожая зерновых и зернобобовых культур, заготовке кормов, производстве льна, картофеля, сахарной свеклы, овощей. На торжественной церемонии открытия фестиваля заслуженным людям будет присвоено звание «Почетный гражданин Мин- ской области». Состоится праздничный концерт с участием любительских и профессиональных коллективов Минской области и республики. Подготовила Мария ШЕИНА
  На цветочных клумбах в центре Копыля активисты первичной организации ОО «БРСМ» из Копыльского государственного колледжа провели уборку. IMG_7439 Они убирали и выносили листья, вскапывали клумбы, подготавливая их к будущей весенней посадке. IMG_7431 Еще ранее в рамках месячника учащиеся колледжа наводили порядок в зоне отдыха Копыля, лесу возле агрогородка Мажа. Павел ШЕИН Фото автора
Ухудшение погодных условий стало причиной происшествия на дороге возле д. Василевщина, в котором пострадали 10 человек. 18 ноября в 7.30 автомобиль «Рено Эспейс», двигаясь по автодороге Узда-Копыль-Гулевичи в направлении агрогородка Старица, совершая маневр обгона движущегося в попутном направлении автомобиля «МАЗ 6501 А 8», выехал на полосу встречного движения, где столкнулся с движущимися во встречном направлении автомобилями «Пежо-406» и «Киа Церато». В результате аварии семеро взрослых и трое детей получили телесные повреждения и травмы различной степени тяжести. Пострадавшие госпитализированы и находятся в УЗ «Копыльская ЦРБ». авария2 ДТП произошло в темное время суток, в условиях тумана, при ограниченной видимости и на мокром  асфальте.  По данному факту Копыльским РОСК проводится проверка. Виктор БОРИС, старший госавтоинспектор ОГАИ Копыльского РОВД, капитан милиции
Страница 4631 из 4899