Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

_skrygan 16 лістапада адзначаецца 110-годдзе з дня нараджэння нашага земляка, вядомага беларускага пісьменніка, заслужанага работніка культуры БССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, ураджэнца вёскі Труханавічы Яна Скрыгана (Івана Аляксеевіча Скрыгана). Ян Скрыган — адзін з першапраходцаў беларускага нарыса як новага літаратурнага жанру, і гэта малая форма стала ўзорам яго надзвычайна лінгвістычна багатай і глыбока нацыянальнай творчасці. З нагоды юбілею знакамітага земляка запланаваны шэраг мерапрыемстваў. Так, 18 лістапада дэлегацыя Капыльшчыны прыме ўдзел у літаратурнай вечарыне «Час робіць усё, што яму прыспявае», якая пройдзе ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры. Гэтымі днямі ў Капыльскай раённай цэнтральнай бібліятэцы імя А. Астрэйкі разгорнута выстава кніг пісьменніка, атрыманых у падарунак ад яго дачкі Галіны Скрыган. Тут жа можна азнаёміцца з матэрыяламі інфармацыйнага дайджэста, папкі і слайд-фільма, якія расказваюць пра жыццёвы і творчы шлях славутага земляка. Таксама запланавана правядзенне літаратурнага прывітання «Ян Скрыган у поўных імгненнях». У Каменскім ВПК д/с-СШ, дзе працуе экспазіцыя краязнаўчага музея, прысвечаная Яну Скрыгану, пройдзе літаратурная дэкада. У яе рамках — тэматычна-інфармацыйная, літаратурная гадзіны, вусны часопіс, прэзентацыя новай экскурсіі «Сямейны партрэт Яна Скрыгана», а таксама даследчых работ навучэнцаў. Ян СКРЫГАН

ПЯРЭГАЛАГ

- Кожны раз, калі спяваюць «Русское поле» ці «Белая Русь», у мяне замірае дыханне. Як многа ў гэтых песнях нечага вечна свайго, дарагога, роднага.

Так і не разумееш тайны слова. І музыкі. Як яны могуць несці ў сабе цэлую бацькаўшчыну.

-  Бог — гэта тое, у што верыш. Без бацькаўшчыны ў душы не будзе ніякага Бога.

-  Самыя дарагія мне мае дні, калі я хворы. Толькі тады я паспяваю падумаць, што вельмі мала зрабіў, што ўсё тое, што трэба зрабіць, — яшчэ наперадзе.

І хвалявацца гэтым, і перажываць. А ў творчым хваляванні можа самыя высокія хвіліны.

-  Кожны чалавек у некім пакідае ўспамін пра сябе. Хто быў знаёмы, хто блізкі, хто любы — кожнага ў свет павяла свая дарога. Як жа не хочацца думаць, што ў чыёй-небудзь памяці мог ты пакінуць горкі след.

- Паляванне. Рыбацтва. Колькі пра гэта напісана! А мне якраз прычына падумаць, як многа чаго ў жыцці астаецца ня- здзейсненым.

З самых юначых гадоў марыў стаць паляўнічым, а ніколі не ўдалося нават пахадзіць па лесе са стрэльбаю. Даўно чуў, што рыбацтва — найлепшы спорт і найлепшы адпачынак, што, седзячы за вудаю, можна забыцца на ўсё на свеце, а я нават не ведаю, як трэба закідваць тую вуду.

Ні на што не хапала часу.

А цяпер мару павандраваць па Беларусі. Каб сваім ходам дабрацца да мясцін, дзе здабываюць нафту, дзе гадуюць найлепшыя сады, сеюць найлепшы лён, дзе пяюць найгаласнейшыя песні.

Божа, якая гэта дабрыня — усюды самому быць, усё самому бачыць, пачуць. У гэтым жа — бацькаўшчына!

Татьяна Рабцевич, оператор машинного доения МТФ «Велешино» ОАО «П-з Дусаевщина»,  внимательно и ответственно относится к своей работе и коллегам. IMG_4823 Татьяна Борисовна в сфере животноводства трудится уже около 20 лет. Мама Татьяны тоже была оператором машинного доения. Поэтому о другом занятии, как признается сама женщина, она никогда не думала, ведь на ферме — с детства. Да и животных очень любит. — Помимо моих подопечных на ферме, — рассказывает Татьяна Рабцевич, — есть хозяйство еще дома. Куры, свинья, а еще два кота и две собаки. Со всем этим помогает справляться муж Степан Федорович. Я очень люблю цветы. Их у меня много не только на улице, но и в доме, где вазоны создают настоящий зимний сад. Я люблю, когда вокруг зелень и цветы. А вот любимая пора года у Татьяны Борисовны — осень, когда все золотое, красивое. Желтый цвет — теплый,  вот и душе в это время тепло. Татьяна Рабцевич — мастер на все руки. Как только выдается свободная минута — женщина берет в руки спицы. Так что домочадцы всегда с теплыми свитерами и носками, связанными заботливыми руками хозяюшки. Супруги Рабцевич вырастили троих детей — Александра, Ольгу и Виктора. Все они уже взрослые, живут самостоятельной жизнью. А счастливым родителям подарили двух замечательных внуков — Валерию и Егора. Кристина ЖОГОЛЬ Фото автора
Механизатор СХФ «Рудное» Виталий Погребицкий, увидев журналиста, удивился и спросил, чем же заинтересовала его скромная персона. IMG_4793 В тот день Виталий Казимирович запахивал поле на тракторе «Беларус-3022» возле деревни Прусы, где ранее росла пшеница: готовил землю для сахарной свеклы. На время уборочной страды пересаживается на комбайн. Техника, на которой трудится механизатор, послушна каждому его движению. Виталий знает ее досконально: в большинстве случаев может определить, что не так, и самостоятельно справиться с поломкой. Мастерство пришло к механизатору с годами. Виталий Погребицкий добивался его упорным, тяжелым  трудом. Особенно — в жаркие дни жатвы, когда, несмотря на пыль и жару, нужно убрать урожай, организовать работу своего экипажа так, чтобы дело шло слаженно. У Виталия получалось. Подтверждают этот факт и победы в районных соревнованиях среди молодежных экипажей. Трудовые успехи особого удивления не вызывают, ведь с сельскохозяйственными машинами и работой на земле Погребицкий знаком с раннего детства: отец Виталия был механизатором в колхозе. Он постоянно брал сына в поле и учил его всему, что знал сам. Так что тяга к технике и земле у Виталия проснулась рано. Еще ноги чуть доставали до педалей, а он уже пробовал управлять трактором. Кстати, Казимир Павлович, хоть и на пенсии, но любимое дело не оставил, в хозяйстве работает и теперь. И очень радуется достойной смене. К сложной работе Погребицкого-младшего привыкла и семья — жена Елена, дочь Алеся и сын Роман. Домочадцы с пониманием относятся к тому, что у главы семейства тяжелый и очень ответственный труд, всегда поддерживают его и с нетерпением ожидают дома. Правду говорят: когда лад в душе — ладится и работа. Виталий любит свой дом, семью, работу, свою землю и малую родину. Может быть, именно это и дает ему силы трудиться на совесть. Кристина ЖОГОЛЬ Фото автора
Водитель ОАО «Тимирязевский» Григорий Карунный всегда старается выполнять поставленные задачи на сто процентов. Он считает, что нельзя подводить коллег и руководство. IMG_7516 Григорий Александрович и вправду очень исполнительный работник — во время сельхозработ на ГАЗ-53 перевозит и сенаж, и картофель, и зерновые. В частности, в этом году он доставил с поля около 1000 тонн хлеба. Уже не один десяток лет Григорий Карунный трудится на одном автомобиле, изучил его до последнего болтика. И тот не подводит хозяина. — Еще в 1985 году я сам пригонял автомобиль из Саранска (Россия), — делится воспоминаниями водитель. — Вот уже 30 лет мы неразлучны с ним, ремонтирую его сам, знаю все недостатки и устраняю их. И в быту Григорий Александрович такой же хозяйственный — на его приусадебном участке всегда порядок, каждый уголок территории ухоженный. Живет вместе с женой в Садовичах, которая там же работает бригадиром. Стоит отметить, что Григорий Карунный родом из деревни Жабчево — исторической родины Кузьмы Чорного. Именно он был одним из авторов  идеи установки памятного знака на месте рождения классика белорусской литературы. Павел ШЕИН Фото автора
Воскресенье, 15 ноября 2015 09:20

И воспоминание во время дождя...

Час напярэдадні юбілею…  Кроплі лістападаўскага дажджу пакідаюць на аконных шыбах сцежкі-дарожкі. Старшыня раённага Савета ветэранаў Казіміра Мікалаеўна Ганчар глядзіць на вуліцу і нібы праз лінзу часу пераглядвае ўсё сваё жыццё. Пераглядвае і аналізуе. Жаночая мудрасць і амаль юнацкі максімалізм сталі фундаментам яе характару. Яны дапамагалі адстойваць свой пункт гледжання, калі гэта было неабходна, дапамаглі выхаваць годнага сына. гон Дзяцінства прайшло ў сям’і працаўнікоў калгаса «На варце» ў вёсцы Выня, дзе ў 1945 годзе і нарадзілася наша гераіня. Сваё такое незвычайнае для жанчыны імя атрымала ў спадчыну ад матулі, Міхаліны Казіміраўны, якая, дарэчы, была рэўнаснай каталічкай і жыцця  без веры не ўяўляла. Таму пешшу часта хадзіла ў касцёл у Нясвіж. Некалькі разоў брала з сабой і маленькую Казіміру. Калі дзяўчынка падрасла і стала піянеркай, спрабавала перавыхаваць бацькоў. Нават і зараз чуе, як старэйшы брат Эдуард кажа ёй: «Кінь, Казя, усё роўна ты з іх піянераў не зробіш!». Адносіны паміж старэйшымі братам Эдуардам і сястрой Ядвігай, а таксама малодшай Марыяй у Казіміры засноўваліся на павазе і разуменні. Калі трэба было, Эдуард абараняў сястру ад надакучлівых аднакласнікаў-хлапчукоў Вынянскай сямігодкі. Для таго ён меў рацыю: у класе Казіміра была адзінай дзяўчынкай сярод 11 вучняў ды яшчэ з неверагодна беленькімі валасамі. Не звярнуць на яе ўвагу хлопчыкі проста не маглі. Але нягледзячы на такі да сябе інтарэс, Казіміра вучылася добра. З пачуццём асаблівай цеплыні і жалю жанчына ўспамінае старэйшага за яе на два гады аднакласніка Іосіфа. Ужо тады, у юнацтве, Казіміра разумела, што прыйшлася яму даспадобы. Аднойчы разам з сяброўкамі яна адправілася на танцы. Зайграла папулярная песня «На позицию девушка провожала бойца…» Іосіф запрасіў Казіміру на танец, але пачуў у адказ: «Адыдзі! Ты п’яны». Вось ён, юнацкі максімалізм: як жа можна танцаваць з п’яным! Настрой знік, таму дзяўчына раней пайшла дадому. Здарылася так, што ў той жа вечар, вяртаючыся дадому, Іосіф трапіў пад колы аўтамабіля, за рулём якога сядзеў нецвярозы вадзіцель. Выратаваць юнака не змаглі. Хіба ж забудзеш такое! Не аднойчы, ужо стаўшы дарослай і самадастатковай жанчынай, Казіміра Мікалаеўна ўспомніць яго і скажа сабе: толькі б не зрабіць нікога нешчаслівым, толькі б нікому не нашкодзіць! [caption id="attachment_43648" align="aligncenter" width="339"]Маленькая Казіміра на каленях у маці, 1948 г. Маленькая Казіміра на каленях у маці, 1948 г.[/caption] Вучобу ў Пружанскім тэхнікуме механізацыі сельскай гаспадаркі Казіміра пачала ў 14-гадовым узросце разам з сяброўкамі Ганнай Козел і Валянцінай Лукашэвіч. Выбар прафесіі агранома не быў выпадковым. Перад вачыма і зараз узнікае вобраз прыгожай жанчыны-агранома, якая шчыравала ў роднай вёсцы. Прывабнай была не толькі яна сама, але і яе праца. Казіміра бачыла і адчувала, з якой любоўю і шчырасцю тая адносілася да раслін. Зараз, адпрацаваўшы ў сельскай гаспадарцы больш за 30 гадоў, Казіміра Мікалаеўна ўпэўнена: толькі аддаўшы зямлі ўсяго сябе без астатку, можна спадзявацца на добрыя вынікі. Там, у Пружанах, дзяўчына пачала адкрываць для сябе жыццё: кіно, бібліятэкі, танцы. Хацелася спазнаць свет і лю-дзей. Усё навокал — мужчын і жанчын, іх учынкі, грамадскія з’явы — яна дзяліла толькі на чорныя і белыя, дрэнныя і добрыя. Трэцяга не было. Ніякіх адценняў шэрага яна не прызнавала. Жыццё самастойнае пачалося пасля заканчэння ў 1964 го-дзе тэхнікума, калі па размеркаванні Казіміра трапіла ў адну з гаспадарак Баранавіцкага раёна. Маладосць, імкненне кахаць і быць каханай. Казіміры пашанцавала: самае таямнічае пачуццё сустрэлася і ёй. Праз пэўны час дзяўчына даведалася, што чакае дзіця. Але парадавацца гэтай падзеі ў поўнай меры не дазволіла крыўда на каханага, якую так і не змагла дараваць. Толькі не зрабіць нікога нешчаслівым, толькі б нікому не нашкодзіць! Ізноў юнацкі максімалізм. Але зараз жанчына разумее, што менавіта ён ды яшчэ прынцыповасць дапамаглі выгадаваць сына Ігара, які нарадзіўся ўлетку 1966 года, сумленным і мэтанакіраваным, як кажуць, сапраўдным мужчынам. На Капыльшчыну Казіміра Мікалаеўна вярнулася ў 1969 го-дзе. Працу пачала ў райнарыхтлёне, узначальваў які Бохан Канстанцін Аляксеевіч. Хутка яе як добрага спецыяліста прыкмецілі ў райвыканкаме і запрасілі на пасаду інжынера-меліяратара. Скончыўшы працу, жанчына кожны вечар спяшалася ў родную вёску, дзе разам з бацькамі яе чакаў маленькі Ігарочак. Як сёння бачыць: вось яна, родная хударлявая фігурка пяцігадовага хлопчыка, які сустракае матулю ля месца прыпынку аўтобуса. [caption id="attachment_43647" align="aligncenter" width="580"]Ігар - курсант Яраслаўскага вышэйшага ваенна-фінансавага вучылішча разам з Казімірай Мікалаеўнай, 1987 г. Ігар - курсант Яраслаўскага вышэйшага ваенна-фінансавага вучылішча разам з Казімірай Мікалаеўнай, 1987 г.[/caption] Праца для Казіміры Мікалаеўны была сапраўдным сэнсам жыцця. У той час меліярацыі ўдзялялася шмат увагі. Асушвалі па 1000 га ў год. Зараз аб тым, патрэбна меліярацыя ці не, спрачаюцца і спецыялісты, і звычайныя вяскоўцы. Але Казіміра Мікалаеўна памятае, як у роднай Выні, каб вынесці нарыхтаванае для каровы сена, прыходзілася хадзіць па сапраўдным балоце. Таму яна ўпэўнена: усё, што зроблена, зроблена на карысць чалавека і сельскай гаспадаркі. Каб не тыя землі, што некалі былі непраходнымі балотамі, ці змаглі б мы пракарміць самі сябе? Сажалкі ў Мажы і Садках, Астраўку і Багушах — ці не лепшая адзнака за сваю працу? Менавіта гэтыя прыгожыя вадаёмы з’явіліся на Капыльшчыне дзякуючы дзейнасці меліяратараў не без удзелу Казіміры Мікалаеўны. Але меліярацыя не зусім жаночая справа: трэба зрабіць чарцёж будучага возера і накіраваць усю патрэбную дакументацыю ў праектны інстытут. Толькі максімалізм і прынцыповасць дапамаглі гэтай прыгожай жанчыне працаваць на роўных разам з раённым кіраўніцтвам, старшынямі гаспадарак. Мікалай Фёдаравіч Кульбіцкі, Уладзімір Віктаравіч Сасноўскі, Яўген Васільевіч Сівец — усе яны ў розныя часы з’яўляліся начальнікамі ўпраўлення райсельгасхарчу. Кожнаму з іх Казіміра Мікалаеўна ўдзячна за сумесную працу. Сямнаццаць гадоў амаль аднадумцам быў начальнік землеўпарадкавальнай службы Аляксандр Іванавіч Саханцоў. Давялося супрацоўнічаць і з Анатолем Іосіфавічам Жданенем, які на той час узначальваў калгас «Авангард». Працаваць з імі заўсёды было плённа і цікава. Адначасова з працай ва ўпраўленні Казіміра Мікалаеўна вучылася ў сельгасакадэміі. Гэта ўсё той жа характар даваў і сілы, і час, каб добрасумленна выконваць абавязкі на рабоце, рыхтавацца да вучобы і, канешне ж, з ласкавай усмешкай вяртацца да сына. Толькі ў 1978 годзе Казіміра Мікалаеўна змагла перавезці Ігара ў Капыль: яна атрымала кватэру. Хлопчык пайшоў у 7 клас СШ № 2 г. Капыля. Класным кіраўніком стала Зоя Аляксандраўна Барысава. Адносіны з аднакласнікамі і настаўнікамі ў Ігара склаліся шчырыя. Яны і зараз сустракаюцца, каб павіншаваць любімую класную. Больш за 30 гадоў дзейнасць Казіміры Мікалаеўны была звязана з сельскай гаспадаркай. На заслужаны адпачынак у  2003 годзе яна выйшла. Але хіба ж можна сядзець без занятку, асабліва калі значную частку жыцця быў у віхуры падзей і спраў? Таму, калі ў кастрычніку таго ж 2003-га прапанавалі ўзначаліць раённы Савет ветэранаў, згадзілася без усялякіх сумненняў. Калі працуеш з людзьмі паважанага ўзросту, патрэбны разуменне і суперажыванне, здольнасць прыняць чужы боль, як свой уласны. Добрымі настаўнікамі ў гэтай высакароднай справе сталі Сяргей Іванавіч Уэльскі, Віктар Пракоф’евіч Губіч, Віктар Адамавіч Семянкевіч, Міхаіл Міхайлавіч Касінскі. Значную дапамогу аказваюць актывісты — старшыні пярвічак Леанід Міхайлавіч Вілейка і Часлава Феліксаўна Грыгаровіч. Не застаецца ўбаку і раённая ўлада: усе пытанні вырашаюцца пры яе падтрымцы і таксама грамадскіх фарміраванняў. За самаадданую працу Казіміра Мікалаеўна мае шмат узнагарод, самай значнай сярод якіх з’яўляецца Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, атрыманая ў 2010 годзе. …Час не стаіць на месцы. Сын, яе любімы Ігарок, зараз таксама на заслужаным адпачынку, але працягвае працаваць. Пасля таго, як у званні палкоўніка пагранічных войскаў Ігар Яўгенавіч выйшаў у запас, яго ў якасці кансультанта запрасілі ў Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь. Часта да бабулі з Масквы прыязджае 20-гадовая ўнучка Алеся. — Яны не такія, як мы, — без жалю падагульняе Казіміра Мікалаеўна. — Не такія наіўныя, не такія максімалістычныя. Яны — іншыя. Але наша жыццё не было горшым. І пражылі яго мы годна. Мы імкнуліся ўсіх зрабіць шчаслівымі… Дзіяна ТКАЧЭНКА Фота з сямейнага архіва і Сяргея ЛАЗОЎСКАГА
Страница 4626 из 4899