Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Требуйте у продавца чек

26.11.2017
Комитет государственного контроля Минской области в октябре 2017 года проверил 12 торговых объектов системы Любанского райпо. В пяти выявлены излишки денег в кассе, в шести — товары с истекшим сроком. actual13sm К примеру, за первую половину рабочего дня продавец автомагазина № 4 УП «Любанский коопторг» не «пробил» по кассе более 50 рублей, а в погоне за товарооборотом свыше десятка наименований молочной и мясной продукции, не поместившихся в холодильники, хранил с нарушением температурных режимов просто в ящиках на полу авто. За указанные нарушения законом предусмотрена ответственность в виде штрафа до 60 базовых величин. Покупатели могут предотвратить нарушения кассовой дисциплины и сокрытие выручки, если будут требовать от продавца кассовый чек! Важно также обращать внимание на условия осуществления торговли и при выявлении фактов нарушений оставлять соответствующие записи в книге замечаний и предложений. К слову, на момент проверки в книге замечаний и предложений буфета аг. Сосны-1 Любанского райпо отсутствовала отметка о рассмотрении обращения гражданина от 13 июля 2017 года по замечанию о завышенной цене, за что также предусмотрена административная ответственность (до десяти базовых величин). Комитет госконтроля Минской области

Ирландские кружева Ольги Старостиной

25.11.2017
Капылянка Вольга Старасціна (на здымку) за апошні час стала вельмі знакамітай: пра яе шмат напісана ў часопісах і газетах, да таго ж яна была гераіняй не аднаго тэлесюжэта. І гэта не дзіва: Вольга Старасціна — адзіная ў Беларусі майстрыха, якая афіцыйна працуе ў старажытнай тэхніцы «ірландскія карункі» (руск. — кружева). ирландское кружево_вангог_мак_ольга-анастасия (1) Але пасля знаёмства з гэтай маладой і прыгожай майстрыхай  хацелася б крыху па-іншаму расставіць акцэнты. Вольга — жанчына, якая ў цяжкі момант свайго жыцця рашуча яго змяніла. Вольга Старасціна — з дынастыі педагогаў, таму спачатку і пайшла па слядах сваіх бацькоў. Па першай педагагічнай адукацыі яна — кіраўнік дзіцячага харавога калектыву і настаўнік пачатковых класаў, па другой — настаўнік геаграфіі. Выйшла замуж, нарадзіліся дзеці. Але ў той самы момант, калі сямейныя адносіны далі расколіну, Вольга прыйшла да высновы: трэба мяняць сваё жыццё. Калі пачаліся цяжкасці ў адносінах з мужам, жанчына, каб хоць неяк адпачыць душою, бралася за кручок. Неяк выклала некалькі фотаздымкаў рэчаў у інтэрнэце. І, да свайго здзіўлення, сабрала мноства кампліментаў. Такі вынік падштурхнуў да новых пошукаў: хацелася знайсці што-небудзь вельмі незвычайнае — такое, што не зможа паўтарыць больш ніхто ў свеце. І справа знайшлася… Вольга пачала ствараць адзенне ў тэхніцы ірландскіх карункаў.
Сакрэты ўнутранай прыгажосці ад Вольгі Старасцінай Трэба любіць тое, што робіш, і рабіць тое, што любіш. Пазбаўцеся ад людзей, якія перашка-джаюць трымаць унутраную гармонію. Не бойцеся змяняць сваё жыццё. Набывайце толькі станоўчыя эмоцыі: менавіта яны зробяць ваша жыццё лепшым.
Аднак у поспех не верыла нават мама, казала: «Волечка, ну ты ж педагог, кручкі, нітачкі — гэта ж несур’ёзна». Але Старасціна разумела, што сумяшчаць школу і новае захапленне складана. Вырашыцца на сур’ёзны крок дапамог муж сястры Вікі — Руслан. Ён быў адзіны, хто паверыў і сказаў усёй сям’і: «Я бачыў, якую прыгажосць робіць Вольга. Упэўнены, у яе атрымаецца!» І ў 2013 годзе Вольга звольнілася са школы. З тае пары прайшло чатыры гады, а з моманту захаплення — усе сем. За гэты час яе работы разляцеліся па свеце. Германія, Францыя, Латвія, Украіна, Казахстан, Арабскія Эміраты і амаль уся Расія — вось такая гісторыя з геаграфіяй. Сёння Вольга прымае заказы ажно на 2019 год. У творчым багажы Старасцінай каля 200 работ. У кожнай рэчы — свая гісторыя. Пра тую ці іншую сукенку ці кардыган можа дакладна сказаць, дзе яна знаходзіцца. І таму ёсць тлумачэнне: каб сплесці нават невялікую дэталь у тэхніцы ірландскіх карункаў, трэба не толькі шмат часу. Трэба ў кожную кветачку або лісток укласці часцінку сваёй душы. Зусім як у сваё дзіця. [caption id="attachment_62303" align="aligncenter" width="400"]■ На Вользе Старасцінай кардыган, звязаны ў тэхніцы ірландскіх карункаў ■ На Вользе Старасцінай кардыган, звязаны ў тэхніцы ірландскіх карункаў[/caption] Графік Вольгі распісаны па хвілінах, і амаль увесь час у ім аддадзены любімай справе. Вольга лічыць кожную хвілінку. Каб завітаць да нас у рэдакцыю, майстрыха не без шкадавання пакінула сваю любімую працу: — Над стварэннем карункаў працую па 20 гадзін у суткі, — распавядае наша гераіня. — Хтосьці не паверыць, а хтосьці скажа: «Ну і працоўны дзень!» Але я ўпэўнена: паспяховай можа стаць толькі тая справа, якой ты з задавальненнем займалася суткамі напралёт, у якую ты ўлюбёная. А я да абранага занятку падыходжу яшчэ і з філасофіяй. А калі вяжу, няпростыя думкі, як нітачкі, складваюцца ў прыгожыя ўзоры… Але ведаеце, майстрыхай стаць нават і не марыла! Па натуры я непаседлівая, хуткая, эмацыйная. А вязаннем захапляліся мае бабулі, ну і я каля іх сяму-таму навучылася. Аднак ірландскія карункі — сапраўды вельмі складаная тэхніка. Яна адзіная, якую нельга паўтарыць на вязальнай машынцы. Плюс кожны выраб атрымліваецца сапраўды ўнікальным, яго немагчыма скапіраваць. Усяму я вучылася сама. Спачатку знайшла інфармацыю ў інтэрнэце. Да таго ж бясконца чытала, разглядала карцінкі, спрабавала вывучыць тэхналогію. І літаральна захварэла на гэта. Канешне, спачатку і памылкі рабіла, пакуль не зразумела: калі бярэш таўсцейшую пражу — то і мадэлі атрымліваюцца не такія вытанчаныя. Прайшоў год — і сталі атрымлівацца першыя па-сапраўднаму прыгожыя рэчы. Як цяпер памятаю свой першы выраб — кофтачка, якую я прадала жанчыне на міжнароднай інтэрнэт-пляцоўцы «Кірмаш майстроў». Аднойчы на пляжы за мяжой да мяне падышоў ліванец і папрасіў прадаць сукенку, у якую я была апранута, для сваёй жонкі за любыя грошы. …На той час мы ўжо развяліся з  мужам.  Мне з  дзецьмі прыйшлося з’ехаць з сумеснага жылля. Родныя дапамаглі нам купіць дом. Самы светлы пакой у ім выдзеліла пад майстэрню. Спачатку быў толькі кручок і ніткі. Але і ніткі трэба няпростыя: італьянская, нямецкая, індыйская і егіпецкая бавоўна. Купляю іх праз інтэрнэт. Я вязала суткі напралёт і чым больш паказвала людзям свае работы, тым больш пакупнікоў у мяне з’яўлялася. На сваю першую тысячу долараў звазіла дзяцей на мора. У лютым 2014 года са сваёй першай калекцыяй я паехала ў Маскву на выставу «Формула рукадзелля», і на працягу ўсіх пяці дзён паток людзей да майго стэнда не спыняўся. З часам кліентаў прыбаўлялася. У развіццё сваёй справы я ўжо ўклала шмат грошай. Для пачатку аформілася рамеснікам. Потым зразумела: без спецыяльнага абсталявання мне не абысціся. Справа ў тым, што ў нас цікавасць да ірландскіх карункаў толькі зараджаецца, ды і каштуюць вырабы нятанна, таму асноўны кантынгент пакупнікоў — заможныя людзі. Але жывуць яны за мяжой і прыехаць на прымерку не могуць. І, каб сапраўды адгадаць з памерам, патрэбен быў рассоўны кравецкі манекен, на якім можна выстаўляць уручную ўсе параметры кліента. І манекен родныя падарылі мне на дзень нараджэння. Я марыла ствараць вясельныя сукенкі, і мара збылася: зараз працую над адной такой рэччу. Самымі незвычайнымі маімі працамі былі сукенкі «Жар-птушка» і «Гжэль», якія па заказе  кліентак  я выконвала амаль два гады кожную. Таму і вольнага часу ў мяне няма, усё прыходзіцца старанна планаваць. Але я ні пра што не шкадую. Адчуваю сябе цікавай, упэўненай, самадастатковай. Спа-дзяюся, у бліжэйшай будучыні адбу-дзецца мая стажыроўка ў майстроў ірландскіх карункаў Каралеўскага двара Вялікабрытаніі. У наступным годзе планую прадставіць свае работы на выставе карункаў у Галандыі, зарэгістраваць сваю гандлёвую марку ў Расіі, правесці выставу ў Маскве. У лістападзе запланавана правядзенне майстар-класа ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі Капыльскага раёна. А з больш аддаленых планаў — адкрыццё школы ірландскіх карункаў у Беларусі і нават арт-салона ў Парыжы. Упэўнена, усё збудзецца. Калі чалавек дакладна ведае, чаго хоча, — ён знойдзе свой шлях. Да яго прыйдзе поспех. У 2017 годзе Вольга Старасціна зарэгістравала гандлёвую марку «Ольга-Анастасия» і стала ўдзельніцай конкурсу «Этна арт- фэст»-2017 у Лондане. — Анастасія — імя маёй дачкі, — тлумачыць жанчына. — Спадзяюся, што яна прадоўжыць маю справу. У свае восем гадоў дачушка ўжо цікавіцца ірландскімі карункамі і вучыцца сакрэтам гэтай тэхнікі. Сваю справу Вольга пачынала сама. Зараз яна калі-нікалі карыстаецца дапамогай іншых майстрых: яе імя стала брэндам, павялічыўся аб’ём работы. Але канкурэнцыі Старасціна не баіцца: у кожнага творцы свой почырк, а яе майстэрства і якасць ужо добра вядомы. Ірландскія карункі ў пытаннях і адказах Што гэта такое? Гэта класіка па-за модай і па-за часам, рэч можа перадавацца ў спадчыну як сямейная рэліквія. Па сваёй прыгажосці і неверагоднай складанасці выканання ірландскія карункі падобны да вытанчанага мастацтва. Як ствараюцца? Спачатку вяжуцца матывы расліннай тэматыкі (фрагменты карункаў) з тонкай баваўнянай ніткі, кручком нумар 0,8 – 1. Потым з гэтых матываў у адзінае цэлае вяжацца сетачка кручком нумар 0,35 са швейнай ніткай. Праца патрабуе пэўных навыкаў. Чаму каштуюць дорага? Таму што мадэль ствараецца цалкам уручную і гэта вельмі карпатлівы працэс. І на адзін выраб трэба патраціць каля 3 месяцаў. У кожнага майстра свой кошт вырабаў, але ў сярэднім, калі паглядзець па рынку, цана на кардыганы і сукенкі можа даходзіць да 2 тысяч долараў. А, да прыкладу, вясельная сукенка ў некаторых майстроў можа каштаваць і ўсе 10 000. Дзіяна ТКАЧЭНКА Фота з архіва Вольгі Старасцінай

Административно-территориальное деление Минской области

24.11.2017
Административное деление области представлено 22 районами, 1 городом областного подчинения, 2 городами районного подчинения, 18 поселками городского типа, 5207 сельскими населенными пунктами. 80-летие-2 (1) Представительная власть: областной Совет депутатов — 1, районные Советы депутатов — 22, городской Совет депутатов — 1; городские Советы депутатов городов районного подчинения — 2, поселковые и сельские Советы депутатов — 222. Исполнительная власть: областной исполнительный комитет — 1, районные и городской исполнительные комитеты — 23, исполнительные комитеты городов районного подчинения — 2, поселковые и сельские исполнительные комитеты — 222.

Прямая линия (CMigrator copy 210)

24.11.2017
1440502476_pryamaya-liniya-2 27 ноября 2017 года с 12.00 до 13.00 по телефону (8-01770) 23-5-36 состоится прямая телефонная линия с  начальником Несвижской межрайонной инспекции охраны животного и растительного мира Вячеславом Михайловичем СТЕПУРОЙ по вопросам справочно-консультационного характера, связанным с деятельностью инспекции.

Прием граждан (CMigrator copy 103)

24.11.2017
138475633972983-i0 Очередной профсоюзный прием граждан будет проводиться 30 ноября 2017 года с 9.30 до 11.30 — в КУП «Копыльское ЖКХ» по адресу: г. Копыль, ул. Максима Горького, 1, каб. 3; с 11.30 до 13.30 — в Копыльском районном объединении профсоюзов по адресу: г. Копыль, ул. Максима Горького, 1, каб. 39. Прием будет проводить главный правовой инспектор труда Минской городской организации Белорусского проф-союза работников строительства и промышленности строительных материалов Алла Игоревна ДЕМИНСКАЯ. Предварительно записаться на прием можно по телефонам Копыльского районного объединения профсоюзов: 51-2-31, (8-029) 854-79-41.