Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

У літаратурнае падарожжа «Шляхамі Яна Скрыгана», якое адбылося ў Каменскім ВПК д/с-СШ, адправіліся прыхільнікі творчасці нашага земляка. У іх ліку — дачка пісьменніка Галіна Іванаўна і яго ўнук Юрась, літаратуразнаўцы і проста творчыя таленавітыя людзі. Нагодай стала 111-я гадавіна з дня нараджэння пісьменніка і 5-годдзе музея Яна Скрыгана. «Сёння мы кіруемся на Капыль. Дарога, укрытая асфальтам, коціць нас роўна, гладка. Наперадзе, за Труханавічамі, будуць Сунаі. Потым будзе Пукаў, куды я нёс колісь пану Ёдку звязанага за калашматыя ногі пеўня… У гэтае наваколле я ўглядаўся з асаблівым узрушэннем, бо яно — мая бацькаўшчына».  Так  пісаў  Ян Скрыган у пачатку 90-х, у адзін з апошніх візітаў на сваю малую радзіму. Наша ж дарога да пісьменніка складалася наадварот, бо ехалі мы не з Мінска, а з Капыля. Шэрае лістападаўскае неба крыху расквецілася сціплымі праменьчыкамі сонейка, нібы асвятляючы шлях да знакамітага земляка. Ініцыятар і натхняльнік творчай імпрэзы — Галіна Іванаўна Скрыган, якая ўсё сваё жыццё прысвяціла ўшанаванню памяці бацькі-пісьменніка. А супрацоўнікі Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры з радасцю падтрымалі гэту прапанову. [caption id="attachment_53495" align="aligncenter" width="560"]Галіна Дзягілева, Лідзія Шагойка, Галіна і Юрась Скрыганы Галіна Дзягілева, Лідзія Шагойка, Галіна і Юрась Скрыганы[/caption] Гасцей — і тых, хто прыехаў да Скрыгана з Мінска ды з Капыля, і вучняў разам з настаўнікамі — чакала цікавая праграма. Па-першае, яны наведалі школьны музей і пабачылі на свае вочы рэчы, якія памятаюць цяпло рук і сэрца пісьменніка. Гэта і яго пісьмовы стол, і шахматы, у якія так любіў гуляць Скрыган, і ягоная куртка. Вучаніцы цікава распавядалі пра ідэю Галіны Іванаўны адкрыць музей, пра энтузіязм, з якім вучні і настаўнікі падхапілі гэты творчы пасыл. З асаблівай цікавасцю спадары і спадарыні разглядвалі макет хаты, у якой нарадзіўся і жыў Ян Скрыган. А стварылі яго настаўнік матэматыкі і інфарматыкі Ігар Крэпскі і вучань Яўген Маталыцкі падчас правядзення навуковага даследавання. Адметна, што і дзверы, і нават маленькія акенцы хаткі адчыняюцца. Унутраны інтэр’ер аднавілі па кнігах пісьменніка. Падарункамі ад дырэктара Капыльскага раённага краязнаўчага музея Валянціны Шураковай і дырэктара раённай цэнтральнай  бібліятэкі  імя  А. Астрэйкі  Таццяны Серай папоўняцца экспазіцыі школьнага музея. Сваё цікавае даследаванне «Творчыя сляды дзядулі Скрыгана», якое сумесна з настаўніцай Ірынай Тагіль выканала і прэзентавала вучаніца 5 класа Каменскай сярэдняй школы Дар’я Тагіль. Дарэчы, пранікнёнае выступленне дзяўчынкі яшчэ раз падкрэсліла: сапраўдныя літаратура і талент, мінаючы час, здольны аб’яднаць прадстаўнікоў розных пакаленняў. [caption id="attachment_53494" align="aligncenter" width="560"]У школьным музеі У школьным музеі[/caption] Працягам імпрэзы сталі ўспаміны, якімі шчодра і шчыра дзяліліся госці. Галіна Іванаўна расказвала, якім добрым бацькам і любячым мужам быў Ян Скрыган, як заўсёды імкнуўся дапамагчы маладым таленавітым аўтарам. Сапраўды, Ян Скрыган уважліва ставіўся да літаратурнай моладзі. У яго дзённікавых запісах мы сустракаем імёны Уладзіслава Рубанава, Уладзіміра Ягоўдзіка, Валянціны Коўтун, Хрысціны Лялько… Для многіх з іх пісьменнік стаў руплівым настаўнікам, шчырым сябрам. Пацвярджэнне таму — у словах-успамінах пісьменніцы, перакладчыка, галоўнага рэдактара часопіса «Наша вера» Хрысціны Лялько: «Стыхія мовы — так называў маю манеру пісаць Ян Скрыган. І падкрэсліваў, што вельмі добра, што гэта менавіта «стыхія мовы». Я была частым госцем у доме пісьменніка. І зараз з асаблівай цеплынёй успамінаю гэтыя па-сямейнаму цёплыя вечары». Цёплымі былі не толькі сустрэчы пісьменніка з маладымі творцамі. Цёплымі былі і яго радкі, словы. Асабліва пранікнёна яны прагучалі ў выкананні дырэктара і мастацкага кіраўніка Беларускага паэтычнага тэатра аднаго акцёра «Зніч», лаўрэата міжнародных тэатральных фестываляў, актрысы Галіны Дзягілевай. Жыхары Труханавіч і сёння памятаюць настаўніка гісторыі Труханавіцкай школы, вядомага беларускага паэта, перакладчыка, фалькларыста, этнографа, мовазнаўцу, кандыдата гістарычных навук, галоўнага рэдактара серыі «Беларускі кнігазбор» Кастуся Цвірку. Менавіта ў гэтым выдавецтве выйшла шмат кніг Яна Скрыгана і пра самога пісьменніка. Таму і расказаць прысутным вядомаму вучонаму было што. [caption id="attachment_53508" align="alignleft" width="92"]Ян Скрыган Ян Скрыган[/caption] Стаўленне пісьменніка да роднай мовы, яго ўнікальная чуйнасць да хараства слова заслугоўваюць асобнай увагі. Як да аўтарытэтнага спецыяліста да Яна Скрыгана часта звярталіся калегі па творчасці, прыносілі яму творы на своеасаблівую экспертызу. Пра «руплівага аберагальніка слова» ўзгадаў Анатоль Бутэвіч — дзяржаўны дзеяч, дыпламат, пісьменнік, перакладчык, публіцыст, крытык. Асаблівай увагі заслугоўвае праца Яна Скрыгана на пасадзе загадчыка літаратурна-кантрольнай рэдакцыі Беларускай Савецкай Энцыклапедыі: за ўдзел у стварэнні Беларускай Савецкай Энцыклапедыі пісьменнік стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі БССР (1976). Пра тое, як разам працавалі, як называлі пісьменніка проста «дзядзька Янка», як Скрыган цікава расказваў гісторыі пра сяброўства з Цішкам Гартным, Янкам Купалам, Якубам Коласам, распавёў беларускі пісьменнік, гісторык, журналіст, краязнаўца Анатоль Валахановіч. Сапраўды, пакаленне, да якога належаў Ян Скрыган, было незвычайным. Гэта пакаленне пісала, працавала і жыло з уздымам. Пра гэта ўзгадваюць не толькі літаратуразнаўцы, але і людзі, якія ведалі пісьменніка. Напрыклад, Людміла Карпава — літаратуразнаўца, якая працуе на кафедры беларускай літаратуры і культуры БДУ. Значная частка яе жыцця прайшла ў адным доме з пісьменнікам. Гэты дом у Мінску па вуліцы К. Маркса, 36 — незвычайны. У ім жылі Іван Навуменка, Аляксей Зарыцкі, Янка Брыль, Іван Мележ, Уладзімір Караткевіч, Іван Шамякін. І ўспаміны пра гэтых знакамітых творцаў сталі сапраўдным падарункам для нас, чытачоў. Добрым працягам стаў і расказ Валерыі Навуменкі. Ян Скрыган быў не толькі выдатным пісьменнікам, добрым бацькам, але і любячым дзедам, які выхаваў сваіх унукаў у любові да роднага слова і роднай краіны. З далёкага амерыканскага Лос-Анджэлеса прыехаў да нас яго ўнук Юрась Скрыган. Дарэчы, каб зберагчы памяць пра знакамітага дзеда, Юрась адбудоўвае тую самую хату ў Труханавічах, дзе нарадзіўся і пачынаў сталець пісьменнік, і пратапып якой мы бачылі ў школьным музеі. Даслаў відэапрывітанне з Германіі і другі ўнук — Ян Скрыган-малодшы, які стаў прафесійным музыкантам. Дарэчы, хоць сам пісьменнік і не меў музычнай адукацыі, але ён добра адчуваў і разумеў музыку, меў абсалютны слых. Гэтая схільнасць да музыкі перадалася не толькі яго дачцэ Галіне, але і ўнуку Яну Скрыгану. На працягу ўсёй творчай сустрэчы музычныя прывітанні дарылі ўдзельнікі  эксцэнтрычна-этнічнага ансамбля «VuRaj» («Вурай») Сяргей Долгушаў і Яўген Курыльчык. Замест эпілогу Юрась Скрыган, унук Яна Скрыгана, Лос-Анджэлес (ЗША): — Прыемна адчуваць, што на Капыльшчыне з асаблівай павагай ставяцца да памяці аб Яне Скрыгане. Гэта робяць не толькі настаўнікі (значыць, дарослыя людзі), але і дзеці. І робяць яны ўсё шчыра. Зараз я працую над рэканструкцыяй хаты, дзе нарадзіўся і вырас дзядуля. У кожны свой прыезд я наведваю Труханавічы. Хочацца, каб такія сустрэчы як мага хутчэй пачалі адбывацца менавіта ў той самай хаце. Алена Міхайлоўская, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама: — Сапраўды адбылася цікавая і карысная сустрэча. Я вельмі рада, што мела прыемную магчымасць пазнаёміцца з такімі цікавымі творчымі людзьмі. Але… Але я шкадую, што тут не прысутнічалі настаўнікі беларускай мовы і літаратуры з нашага раёна. Для іх гэтая імпрэза мела б асабліва вялікае значэнне. Таму прапаноўваю, каб у наступны раз удзел у падобным падарожжы прынялі і нашы педагогі, і вучні. Асаблівыя словы ўдзячнасці — дырэктару Каменскага ВПК д/с-СШ Галіне Васілевіч і ўсяму калектыву ўстановы за цёплы прыём. Дзіяна ТКАЧЭНКА Фота аўтара
Практически вся сельскохозяйственная техника в хозяйствах района поставлена на хранение. Совсем скоро начнутся активные ремонтные работы. Как будет проходить данный процесс и какие сроки для него определены — в комментарии начальника отдела экономики и технического контроля управления райсельхозпрода Павла ЧИСТОГО: — 15 ноября в Комитете по сельскому хозяйству и продовольствию  облисполкома был подписан приказ № 150 о подготовке сельскохозяйственной техники к полевым работам 2017 года. Данным приказом утверждена программа ремонта техники, которая была составлена в управлении сельского хозяйства и продовольствия Копыльского райисполкома, а также были обозначены конкретные сроки готовности того или иного вида сельскохозяйственной техники. Это делается с целью обеспечения своевременной и качественной подготовки к полевым работам будущего года. mainlogo Так, до конца февраля должны быть полностью отремонтированы трактора, комбинированные посевные агрегаты, почвообрабатывающие агрегаты, разбрасыватели минеральных и органических удобрений, опрыскиватели, плуги и культиваторы. В апреле на линейке готовности должны стоять кормоуборочные комбайны, пресс-подборщики и косилки, а в мае — зерноуборочные комбайны. Активные ремонтные работы в хозяйствах района еще не начались. Инженерные службы сельхозпредприятий при участии специалистов управления райсельхозпрода проводят осмотр имеющейся техники и определяют объем работ, которые необходимо провести.  А пока что на ремонт в ОАО «Копыльский райагросервис» поставлены одиннадцать зерноуборочных комбайнов и три энергонасыщенных трактора. И вообще, в этом году на данную организацию делается большая ставка в плане ремонта сельхозтехники. Подготовила Кристина ЖОГОЛЬ
Четверг, 01 декабря 2016 11:16

В деревне Савичи наводят порядок

Старшыня райвыканкама Анатоль Ліневіч падпісаў распараджэнне аб правядзенні работ па добраўпарадкаванні ў в. Савічы Цімкавіцкага сельсавета. «На тэрыторыі нашага раёна даволі шмат населеных пунктаў, дзе засталіся адзінкавыя жылыя дамы, астатнія або зачынены, або зарастаюць хмызняком ці дрэвамі, пабудовы раскідваюцца, адсюль у вёсак непрывабны выгляд, — каменціруе старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк. — Таму і было прынята рашэнне навесці парадак у адной з такіх вёсак. А Савічы абраны таму, што, па-першае, гэты населены пункт вельмі запушчаны. У нас даўно была задумка навесці там парадак. А па-другое, таму што побач з вёскай знаходзіцца месца пахавання знакамітага роду Вайніловічаў, якое часта наведваюць шматлікія паважаныя госці. Згадзіцеся, праязджаць праз населены пункт з непрывабным выглядам вельмі непрыемна. Усе ўчасткі, якія вызваляцца ад дрэў, кустоў і фундаментаў, будуць заараны і ўведзены ў севазварот». [caption id="attachment_53491" align="aligncenter" width="560"]Працуюць супрацоўнікі Капыльскай ЖКГ Працуюць супрацоўнікі Капыльскай ЖКГ[/caption] У правядзенні суботнікаў на бязвыплатнай аснове прымаюць удзел прамысловыя, абслуговыя, будаўнічыя і іншыя арганізацыі раёна, за якімі замацаваны пэўныя ўчасткі. Напрыклад, у дзень нашага наведвання наводзілі парадак на савіцкіх землях работнікі Капыльскай ЖКГ, філіяла Мінаблпаліва, райаграсэрвісу, ПМК-11, РАНС і РБУ. Таксама ўключаюцца ў работу лясгас, аўтапарк № 21, ДРБУ № 124, раён электрычных сетак, ПМС. [caption id="attachment_53492" align="aligncenter" width="560"]Парадак наводзяць работнікі Капыльскага РБУ Парадак наводзяць работнікі Капыльскага РБУ[/caption] «Хачу падзякаваць тым, хто не застаўся абыякавым і з першых дзён прыйшоў на дапамогу, хто разумее, што трэба, каб навокал былі чысціня і парадак», — адзначыла Ірына Кісляк. Дарэчы, зладжаную працу ўсе арганізацыі паказалі яшчэ на месцы в. Пнівада ў Пацейкаўскім сельсавеце. Падобная ачыстка праводзіцца ў в. Калінава Доктаравіцкага сельсавета, у планах — в. Калодзезнае Цімкавіцкага і Слабодка Грозаўскага сельсаветаў. Гэтыя работы спыняцца не будуць, таму што звароты грамадзян па расчыстцы пустуючых участкаў прадаўжаюць паступаць. Плануецца скласці графік, які будзе рэгламентаваць чарговасць, бо адразу ахапіць усе населеныя пункты практычна немагчыма, будзе паступовы пераход ад аднаго населенага пункта да другога. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара
Бясспрэчна, усе мы жадаем жыць на прыгожай, дагледжанай зямлі, хочам ганарыцца сваім раёнам, горадам або вёскай, домам. І гэта ў нашых руках, неабходна толькі ўсім разам узяцца за справу, разам навесці парадак у кожным населеным пункце, на вуліцы, на падвор’і. img_0157 Дзеля гэтага ў адпаведнасці з пратаколам даручэнняў старшыні Мінаблвыканкама Сямёна Шапіры Капыльскім райвыканкамам і быў арганізаваны суботнік, на які запрашаліся працоўныя калектывы, жыхары раёна. Падчас суботніка ў належны выгляд прыводзілі населеныя пункты, тэрыторыі могілак, мемарыяльных комплексаў, памятных месцаў. У першую чаргу зграбалася і зносілася апалае лісце, каб падрыхтаваць зямлю да снежнага покрыва. Парадак таксама наводзіўся на тэрыторыях, якія прылягаюць да жывёлагадоўчых ферм і комплексаў, рамонтна-механічных майстэрняў, арганізацый, устаноў адукацыі, гандлю і грамадскага харчавання, культуры і аховы здароўя. Акрамя таго, былі ліквідаваны несанкцыянаваныя звалкі бытавога смецця. У горадзе актыўна выйшлі наводзіць парадак суботнім ранкам супрацоўнікі райвыканкама, прадстаўнікі сацыяльнай сферы, прадпрыемстваў і арганізацый. Яны пераважна прыбіралі ў скверах, каля сваіх адміністрацыйных будынкаў. Аналагічныя работы праводзіліся і на тэрыторыі сельсаветаў. Усяго ж на Капыльшчыне, як паведаміў начальнік інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ігар Чаркас, у перадзімовым суботніку прынялі ўдзел 1256 чалавек. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара
Вторник, 29 ноября 2016 21:54

Высокая награда за труд

Государственных наград удостоены более 190 работников различных сфер деятельности — соответствующий Указ № 427 Президент Беларуси Александр Лукашенко подписал 24 ноября. nagradi Они награждены за многолетнюю плодотворную работу, образцовое исполнение служебных обязанностей, мужество и отвагу, проявленные при спасении людей, достижение высоких производственных показателей в промышленности и строительстве, сельском и лесном хозяйстве, значительный личный вклад в развитие отрасли научных исследований, энергетической системы, сферы образования, охраны здоровья, бытового обслуживания населения, искусства, культуры и спорта. Так, помощник Президента Беларуси Николай Корбут и председатель СПК «Агрокомбинат Снов» Николай Радоман удостоены ордена Отечества III степени. Медалью «За трудовые заслуги» награждены Владимир Гуринович — начальник главного управления организационно-кадровой работы Миноблисполкома и Сергей Ульдинович — директор государственного опытного лесохозяйственного учреждения «Копыльский опытный лесхоз». Звания «Заслуженный работник сельского хозяйства Республики Беларусь» присвоены Семену Шапиро — председателю Минского облисполкома и Владимиру Рудаковскому — директору ОАО «Старица-Агро». Маргарита САКОВИЧ
Страница 4220 из 4905