Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

39

Поздравления со 100-летним юбилеем принимала жительница агрогородка Скабин Зинаида Яковлевна Карпук

26.01.2018
Самыя шчырыя пажаданні гучалі ад старшыні раённага Савета дэпутатаў Ірыны Кісляк, намесніка старшыні райвыканкама Аляксандра Ліпніцкага, старшыні раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын», дырэктара ДУ «Капыльскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» Святланы Маліноўскай. Не абышлося і без падарункаў: прыгожыя ружы жанчыне прыемна прымаць у любым узросце, а мяккі плед сагрэе ў халодны зімовы дзень. DSCN6543 [caption id="attachment_63828" align="aligncenter" width="580"]■ Найлепшыя пажаданні ад (справа налева) Ірыны Кісляк, Аляксандра Ліпніцкага, Святланы Маліноўскай ■ Найлепшыя пажаданні ад (справа налева) Ірыны Кісляк, Аляксандра Ліпніцкага, Святланы Маліноўскай[/caption] Гэты візіт толькі распачаў чараду віншаванняў. Ва ўтульную капыльскую кватэру (а менавіта там Зінаіда Якаўлеўна жыве разам з дачкою Святланай Іванаўнай) гадзінай пазней завіталі прадстаўнікі ААТ «Скабін» на чале з дырэктарам Іванам Грыбком і кіраўнік спраў Капыльскага сельвыканкама Наталля Царкова. І зноў гучалі словы віншавання, шчырай падзякі за шматгадовую старанную працу ў роднай гаспадарцы, пажаданні здароўя і дабрабыту. Дабавілі святочнага настрою і падарункі, якія ўручылі юбіляру. [caption id="attachment_63830" align="aligncenter" width="580"]■ Зінаіду Карпук віншуе Іван Грыбок ■ Зінаіду Карпук віншуе Іван Грыбок[/caption] Вядома ж, святочныя мерапрыемствы прадоўжыліся і ў сямейным коле. Любую матулю, бабулю, прабабку прыехалі павіншаваць яе дзеці, унукі, праўнукі. І хаця ў свае 100 гадоў Зінаіда Якаўлеўна ўжо не вельмі добра бачыць і чуе, яна ўсім сэрцам адчувае той клопат і любоў, якімі яе ахутваюць самыя блізкія людзі. Маргарыта САКОВІЧ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей