Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Столичный боулинг-центр «Madison» встречал молодых лидеров уборочной кампании 2016 года, где состоялось их чествование по итогам областной акции «Молодая Минщина – за урожай». [caption id="attachment_53715" align="aligncenter" width="580"]Татьяна Дубовик,  Александр Кажуро, Павел Торотько, Евгений Костюк Татьяна Дубовик, Александр Кажуро, Павел Торотько, Евгений Костюк[/caption] В нынешнем году в боулинг-центре собралось около сотни молодых комбайнеров, водителей, механизаторов из всех районов области. Команду Копыльщины представил экипаж комбайна КЗС-1218 из ОАО «Прогресс 2010» в составе  Павла Торотько и Евгения Костюка. Механизаторы намолотили 1300 тонн зерна и являются одними из лидеров среди молодежных комбайновых экипажей. Честь района отстаивал и водитель ОАО «Душево» Александр Кажуро, который на автомобиле МАЗ-551605 перевез более 1500 тонн зерна. Вместе с молодыми передовиками участие в турнире приняли председатель райкома профсоюза работников АПК Ирина Степуро, и.о. первого секретаря Копыльского РК ОО «БРСМ» Татьяна Дубовик. Кристина ЖОГОЛЬ
Ва ўзмоцненым рэжыме прадстаўнікі ўсіх зацікаўленых службаў ліквідавалі наступствы снегападу, які прайшоў у мінулыя выхадныя над Беларуссю, у тым ліку і над Капыльшчынай. У аператыўным парадку былі вызначаны першачарговыя задачы па ачыстцы і пасыпцы дарог, вуліц, тратуараў, аўтобусных прыпынкаў, вывазе снегу. Зразумела, што пачаліся работы з цэнтральных, самых ажыўленых шляхоў зносін. У арганізацыях задзейнічалі ўсю наяўную спецтэхніку. IMG_7974 У кругласутачным рэжыме ў гэтыя дні працавалі работнікі ДРБУ № 124. На дарогах раёна былі задзейнічаны сем трактароў, аўтагрэйдар, шэсць раскідвальнікаў пясчана-солевай сумесі, пагрузчык. Акрамя праезнай часткі, вялася ачыстка тратуараў па вул. Цімкавіцкай у Капылі. 14 студзеня расчышчана каля 500 км, 15 студзеня — звыш 1500 км дарог. Тры аўтамабілі МАЗ, два трактары МТЗ былі задзейнічаны на ўчастках, якія абслугоўвае на тэрыторыі нашага раёна ЛДД-653. Не абышлося без прыцягнення тэхнікі і з Нясвіжа. Актыўна змагаліся і змагаюцца са снегам работнікі камунальнай службы. Работы вядуцца ў дзве змены: з пяці гадзін раніцы да васьмі вечара. На расчыстцы было задзейнічана 11 адзінак сваёй спецтэхнікі і два наёмныя МАЗы. Пяць адзінак вывозяць снег з горада. У першую чаргу вялася ачыстка цэнтральнай часткі, вуліц Партызанскай, Савецкай і інш. — Нам вельмі перашкаджаюць так званыя «падснежнікі», — расказвае намеснік дырэктара Капыльскай ЖКГ Аляксандр Паляшчук. — Так мы называем пакінутыя на праезнай частцы і ў дварах аўтамабілі. Тэхніка вымушана іх аб’язджаць, застаюцца нячышчаныя ўчасткі, якія ствараюць нязручнасці для руху транспарту. Таму звяртаемся да грамадзян з просьбай не пакідаць аўтамабілі ў месцах з ажыўленым рухам. Па гэтай жа прычыне мы не можам якасна ўбіраць дваровыя тэрыторыі. Увогуле кожны аўтаўладальнік згодна з правіламі павінен прыбіраць тэрыторыю вакол сваёй машыны ў радыусе 1 метра. Вялікі аб’ём работы выконваюць дворнікі, бо далёка не ўсюды ёсць магчымасць пачысціць тратуары і дарожкі спецтэхнікай. Іх у гэтыя дні задзейнічана каля 25 чалавек. Таксама ад снежных заносаў расчышчаюцца прыдамавыя тэрыторыі, падыходы да месцаў масавага знаходжання грамадзян, пешаходныя пераходы. На тэрыторыі сельгаспрадпрыемстваў расчысткай займаюцца трактары са спецыяльнымі лапатамі. Іх у гаспадарках маецца 57 адзінак. Ва ўзмоцненым рэжыме працуе і служба Дзяржаўтаінспекцыі. Яе супрацоўнікі не толькі сочаць за выкананнем вадзіцелямі і пешаходамі правілаў дарожнага руху, што вельмі актуальна падчас непагадзі, але і ажыццяўляюць кругласутачны маніторынг стану дарог. Сяргей КОЗЕЛ Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА
С 1 декабря 2016 года служба экстренной психологической помощи "Телефон доверия" учреждения здравоохранения "Минский областной клинический центр "Психиатрия-наркология" оснащена мобильным телефоном (8-029) 899-04-01 (МТС), который будет работать ежедневно в круглосуточном режиме. Абоненты также могут обращаться за психологической помощью на "Телефон доверия" Центра по стационарному телефону (8-017) 202-04-01 ежедневно и круглосуточно. %d0%b1%d1%83%d0%ba%d0%bb%d0%b5%d1%823
Среда, 07 декабря 2016 14:00

Берегитесь сосулек!

Еще одну опасность принес с собой холод — сосульки. Казалось бы, что может быть опасного в такой хрупкой на вид красавице? Однако эта хрупкость весьма обманчива! %d1%81%d0%be%d1%81%d1%83%d0%bb%d1%8c%d0%ba%d0%b8 К сожалению, об этом не знают дети и забывают взрослые.  Уже в этом году ребенок из Минска получил серьезную травму из-за упавшей сосульки. Что же делать, чтобы не оказаться в больнице? При движении по улицам держитесь подальше от домов! Обращайте внимание на козырьки зданий. Чаще всего сосульки образуются над водостоками, поэтому эти места фасадов домов бывают особенно опасны, их необходимо обходить стороной, желательно на расстоянии не меньше 3 метров. Не игнорируйте объявления «Осторожно! Сосульки». Внимательней следите за детьми во время прогулки. Они могут ненароком играть именно там, где свисают сосульки. Не стоит сбивать сосульки самим. Если во время движения по тротуару вы услышали наверху подозрительный шум — не останавливайтесь, не поднимайте голову и не рассматривайте, что там случилось. Возможно, это сход снега или ледяной глыбы. Бежать от здания тоже нельзя. Нужно как можно быстрее прижаться к стене, козырек крыши послужит укрытием. Соблюдайте правила, берегите себя и своих близких! Татьяна ШЕСТАКОВА, инспектор ГПиО Копыльского РОЧС
Понедельник, 05 декабря 2016 22:55

Кухня копыльских мещан

Як пісаў у 1909 годзе Цішка Гартны, «палову жыхароў Капыля складалі яўрэі, а другая палавіна жыцяляў – гэта мужыкі і мяшчане». Менавіта пра стравы капыльскіх мяшчан і хацелася б пагаварыць. Пра тое, якія стравы гатавалі прадстаўнікі капыльскага мяшчанства, расказвае Тамара Мікалаеўна Рабцава (Балога), 1948 г.н.: — Так, мая мама Балога Любоў Прохараўна лічылася мяшчанкай. Яе бацькі Вольга Фёдараўна і Прохар Апанасавіч усё жыццё пражылі ў Капылі, выгадавалі сямёра дзяцей. Наша хата знаходзілася побач з хатай Цішкі Гартнага. Мама працавала прыбіральшчыцай спачатку ў рэдакцыі газеты «Калгаснік Капыльшчыны», пазней — у «Слава працы», выгадавала чатырох дзяцей. [caption id="attachment_53612" align="alignleft" width="217"]Балога Любоў Прохараўна, 60-я гг. ХХ ст. Балога Любоў Прохараўна, 60-я гг. ХХ ст.[/caption] Самым смачным успамінам дзяцінства з’яўляюцца маміны блінцы. Яна гатавала іх проста: змешвала муку, сыроватку, крыху солі і соды. Потым, калі печ добра напальвалася, ставіла патэльню паміж двума чыгункамі і так выпякала тоўстыя смачныя блінцы. Асабліва мы любілі мачаць іх у яечню-«падкалотку». На патэльні мама засмажвала шкварачкі з цыбулькай, дабаўляла мукі і ўбівала туды яйкі. Мачаеш туды блінцы — і такая смаката! Бацькі заўсёды трымалі двух кабанчыкаў. Дарэчы, каб пракарміць хатнюю жывёліну, мы, малыя, хадзілі і куплялі хлеб, які каштаваў 14 і 18 капеек. Зімой, напярэдадні Каляд, кабанчыка калолі. І мама гатавала шынку ў цесце. Спачатку на некаторы час засольвала яе ў прыправах (кмін, перчык). Потым абмазвала шынку цестам: для гэтага змешвала пшанічную або жытнюю муку з вадой. Клала мяса на бляху і пасля таго, калі печ ужо выгарала, ставіла туды шынку. Каб праверыць, гатовае мяса ці не, пратыкала відэльцам і глядзела: калі выцякае чырвоны сок, значыць трэба трымаць у печы яшчэ. Сала салілі ў кубле, які стаяў у каморцы. На дно клалі марлечку, на яе — кавалкі сала, салілі, зноў сала з соллю — і так, покуль не запаўнялі кубел. Смачнымі атрымоўваліся ў мамы і супы. У чыгунку спачатку адварвала костачку, потым засыпала шклянку ячневых круп, здробненую бульбу, морквачку і цыбульку. Моркву і цыбулю яна не засмажвала. Дабаўляла солі і даводзіла да гатоўнасці. Пякла мама на святы і пірагі. У вялікую міску насыпала муку, рабіла там ямку, улівала туды цёплую вадзічку з дражджамі, засыпала крыху цукру. Рашчыняла цеста. Вымешвала, накрывала яго і пасля таго, як яно падыходзіла, зноў вымешвала. Мы, малыя дзеткі, чакалі на печы, і калі цеста ўжо было зробленае, змазвалі формачкі тлушчам або алеем, клалі туды кавалачкі цеста, а мама ставіла іх у печ, пасля таго, як тая выгарала. Запякала мама і качак, якіх, дарэчы, мы з дубцамі ганялі да рэчкі пасвіцца. Абмазвала птушку соллю з прыправамі, унутр клала яблыкі ці фарш з рысам і мясам і на патэльні ставіла ў печку. Скурачка ў той качкі была надзвычай жоўценькай, хрусткай і смачнай. Калі-нікалі куплялі на базары гусь. Дарэчы, купіць птушку не было праблемай: хоць і не вельмі танна, але выбар быў заўсёды. Клала ў сярэдзіну тушкі яблыкі ці той жа рыс з фаршам, дадавала соль ды прыправы, ставіла ў печ. Атрымоўвалася духмянае і мяккае мяска. З буракоў мама гатавала вінегрэт. Спачатку парыла ў чыгунку буракі, бульбу і моркву. Потым абірала лушпінне, рэзала дробнымі кавалачкамі. Змешвала з салёнымі агуркамі або кіслай капустай, саліла і палівала алеем. Не магу не ўзгадаць тую смакату, што гатавала і мая бабуля Лук’янчык (Чарнушэвіч) Зінаіда Апанасаўна, 1921 г.н., якая таксама паходзіла з мяшчан. На жаль, бабулі ўжо няма ў жывых… %d1%84%d0%be%d1%82%d0%be-2 Мачанка. У чыгуне крыху адварыць мяса ці самаробнай каўбасы. На патэльні абсмажыць сала з цыбуляй. У місцы раскалаціць муку з вадой. Затым усё дадаць у чыгунок, пасаліць. Смачнай была і такая страва, нават  не ведаю як яе назваць. На патэльні бабуля крыху абсмажвала яйкі, дадавала смятану і ўсё перамешвала. Затым клала кавалкі клінковагу сыру, і ўсё даходзіла ў печы да гатоўнасці. Капусту бабуля шаткавала разам з журавінамі, а ў бочку клала радамі: шаткаванка, потым качаны, зноў шаткаванка. Замест цэлых качаноў часта выкарыстоўвала яблыкі антонаўкі. Усё так разам і кісла. Каўбаса, што ў народзе называецца «пальцам пханая», у бабулі атрымоўвался, як сучасны сервелат: такая ж цвёрдая і роўная. Калі яна рабіла фарш, то акрамя прыпраў і солі дадавала 100 г гарэлкі. У кішкі-абалонку фарш яна напіхвала вельмі шчыльна. Баршча таго, да якога мы прывыклі, яна не гатавала. Проста варыла ў чыгунку цёртыя на тарцы буракі разам з кавалачкамі старога пажаўцелага сала. Менавіта яно давала нейкі асаблівы смак. Дадавала крыху солі, прыпраў, 2-3 лаўровыя лісцікі. І капусту яна таксама варыла зусім звычайна: у чыгунок клала кіслую шаткаванку, старое сала, кмін, крыху солі. А есці буракі ці капусту смачней за ўсё было з бульбай — ці проста адваранай, ці патоўчанай. Так званае пюрэ яна засмажвала салам з цыбуляй, а каб яно было яшчэ больш смачным, клала на патэльню і ставіла ў печ. І бульба пакрывалася смачнай скарынкай! Яшчэ з бульбы рабіла клёцкі. Для гэтага церла бульбу на дробнай тарцы, адцэджвала сок, а з астатняй масы ляпіла кружочкі, якія потым адварвала ў малацэ. Дзіяна ТКАЧЭНКА
Страница 4213 из 4905