Такое даручэнне было дадзена старшынёй Мінскага аблвыканкама Сямёнам Шапірам падчас відэаканферэнцыі 28 лістапада.
Сітуацыя з іх станам на Капыльшчыне таксама выклікае нараканні. У сувязі з гэтым старшынёй Капыльскага райвыканкама Анатолем Ліневічам было падпісана адпаведнае распараджэнне. У першую чаргу за навядзенне парадку адказваюць дарожныя арганізацыі, якія абслугоўваюць тэрыторыю раёна, а таксама не павінен заставацца ўбаку і Капыльскі доследны лясгас. Акрамя таго, для дапамогі замацаваны сельгасарганізацыі, прадпрыемствы і арганізацыі горада і раёна.

На прыдарожных палосах агульнымі намаганнямі прыбіраюцца засохлыя і пашкоджаныя дрэвы і кусты, якія ўжо не выконваюць функцыю снегазатрымання. Высякаюцца таксама насаджэнні, ушчыльную размешчаныя ля праезнай часткі, якія могуць стварыць аварыйныя сітуацыі.
Вялікі аб’ём работ ускладзены на філіял ДЭУ № 65 РУП «Мінскаўтадар-Цэнтр» (г. Нясвіж). Таму для дапамогі на ўчастку дарогі Гулевічы-Філіпавічы за ім замацаваны ААТ «Семежава», аўтапарк № 21, філіял ДП «Мінаблпаліва», на ўчастку Рымашы-Старыца — РСУП «Бабоўня» і КСУП «С «Лясное», работнікі лінейнай дарожнай дыстанцыі № 653 філіяла № 65 працуюць на ўчастку Гулевічы-Блеўчыцы.
[caption id="attachment_54164" align="aligncenter" width="580"]

Старшыня райсавета дэпутатаў Ірына Кісляк гутарыць з начальнікам ф-ла ДЭУ № 65 Вячаславам Мінкевічам[/caption]
Філіял ДЭУ № 64 (г. Слуцк) разам з ААТ «Старыца-Агра» і філіялам «Лакнея» наводзіць парадак на ўчастку Шышчыцы-Старыца.
Філіял ДРБУ № 124 (г. Капыль) пры дапамозе Капыльскай ЖКГ, а таксама Капыльскі доследны лясгас займаюцца добраўпарадкаваннем прыдарожных палос у раёне на сваіх тэрыторыях.
[caption id="attachment_54163" align="aligncenter" width="580"]

Навядзеннем парадку займаюцца работнікі ф-ла ДЭУ № 65[/caption]
Не застаюцца ўбаку і іншыя арганізацыі. Напрыклад, супрацоўнікі райвыканкама і райаддзела па надзвычайных сітуацыях ужо неаднаразова прымалі ўдзел у арганізаваных суботніках.
Як адзначыла старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, аб’ём работ, якія неабходна выканаць, даволі вялікі, таму яны будуць прадоўжаны да вясны.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота аўтара