Пра справы ў Год малой радзімы гаварылі і падчас Адзінага дня інфармавання на Капыльшчыне.

Сустрэчу з працоўным калектывам КУП «Капыльская ЖКГ» правёў начальнік упраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Мінаблвыканкама Аляксандр Яхнавец, з калектывам Капыльскага райспажыўтаварыства — старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў гандлю Аляксей Кулібаба.
Старшыня Капыльскага раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк са сваёй групай гутарыла з прадстаўнікамі Бучацінскай СШ. Першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення райсельгасхарчу Віталь Ракевіч выехаў у КСУП «Доктаравічы». Намеснік старшыні райвыканкама Алена Васілеўская сустрэлася з працаўнікамі ААТ «Капыльскі РКБА».
Усе ўзнятыя пытанні, а яны датычыліся рамонту дарог, развіцця сельскіх населеных пунктаў, медыцынскага абслугоўвання і іншага, пераважна вырашаны на месцы.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии