Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Понедельник, 28 августа 2017 18:08

Копыляне рассказывают о городе

Сергий-2Место, благословенное Богом Протоиерей Сергий ЧАРНЫЙ, Благочинный церквей Копыльского округа, настоятель Спасо-Вознесенского храма г. Копыля: — В первую очередь, для меня имеет огромное значение то, что Копыль — древний исторический город. И  факт, что в прошлом году была установлена новая дата с момента первого упоминания Копыля в статутной грамоте о создании Туровской епископии в 1006 году, имеет неразрывную связь с церковной историей. Это говорит о том, что уже в те давние времена на территории нашего города распространялась вера православная, а Копыль был центром княжества и центром жизни князей Алельковичей, оставивших яркий след на нашей земле. Это древний и благочестивый род, из которого произошла Анастасия Слуцкая. И детство ее связано с нашим городом. Она является покровительницей Копыля. Еще один покровитель города — священномученик Владимир Пастернацкий, служивший в храме в 30-е годы ХХ века. Его судьба сложилась трагически, но он многое сделал для сохранения веры в те трудные времена. Эти обстоятельства очень важны, т.к. свидетельствуют о нашей духовной истории. Копыльщина — также родина многих знаменитых людей, а сам город — центр района и благочиния. Здесь богатые земли и трудолюбивые люди. Поэтому общими усилиями Копыль становится еще более красивым и уютным. Это место — благословенное Богом.
миладин-1 Моя вторая родина Миладин ЛУЧИЧ, индивидуальный предприниматель: — Мне нравится Копыль. Он для меня стал родным. Это очень красивое место. По национальности я серб, родился и вырос в городе Чачаке, что в 140 км от Белграда, но проживаю в Копыле с 1998 года. Женился на местной девушке Татьяне да и остался здесь, хотя познакомились мы в Москве, но жить там не захотели. Кроме основного места работы (занимаюсь сельским хозяйством), я помогаю реставрировать церковь в Телядовичах. От знакомых узнал, что там служит очень хороший батюшка. Приехал, пообщался — и душой остался с отцом Геннадием. Полюбил церковь, здесь же и обвенчался. С женой живем хорошо. В семье у нас пятеро детей: Даниелла, Александр, Вероника, Кира и Михаил. Двое из них крещены в этой же церкви, один — в Копыле, а двое — в Москве. Уверен, Копыль и далее будет становиться чище и лучше.
IMG_5253 О хлебе насущном Валентина ШАШКИНА, бригадир-кондитер Копыльского кооппрома: — С Копылем связана вся моя жизнь. Здесь я вышла замуж и родила сына, нашла любимую работу, появились настоящие и надежные друзья. Меня радует, что с каждым днем родной город развивается с новыми темпами. И это в силах отметить даже приезжий. Сделано качественно и много. И глядя на то, как другие стараются усовершенствовать Копыль, зарождается некое вдохновение, потому что осознаешь, что тоже трудишься на благо родины. Я работаю на предприятии ЧУП «Копыльский кооппром» уже 25 лет. Путь от ученика до бригадира для меня был похож на увлекательный фильм. Хочется сказать спасибо буквально всем коллегам. Результатом нашей усердной работы стал не только популярность продукции кооппрома в районе, но и победы на различных масштабных конкурсах. Копыльский хлеб — самый вкусный! Те, кто пробовал, не могут не согласиться, а если вы еще не пробовали — немедленно исправляйтесь! И я рада, что мы обеспечиваем своей продукцией не только город или район, но и страну.
IMG_1831-1 Мудрая лінія Віктар БАРЫСАЎ, намеснік дырэктара СТАА «Капыльская вытворчасць будаўнічых сістэм» — Я вельмі люблю свой горад. Памятаю, як адразу пасля вайны літаральна кожны жыхар клапаціўся пра парадак на яго вуліцах. Кожны вечар насупраць свайго дома вымяталі вуліцу аж да яе сярэдзіны і не лічылі, што нехта павінен гэта за іх зрабіць. Цяпер жа ўсё пераклалі на плечы дзяржавы. І крыўдна бывае назіраць, калі работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі вырываюць траву і пустазелле з-пад платоў домаўладанняў, гаспадарамі якіх з’яўляюцца маладыя і здаровыя людзі. А гэта нядобра — людзей трэба выхоўваць. Лічу, што нашаму гораду пашанцавала, што сюды прыехаў цяперашні старшыня райвыканкама Анатоль Канстанцінавіч Ліневіч. Усё тое, што зараз робяць у Капылі — гэта мудрая лінія, якая хутка акупіцца. Спрадвеку людзі цягнуліся ў тыя цэнтры, дзе ёсць усе ўмовы для жыцця. А будзе моцны горад — будзе моцнай эканоміка,  сельская гаспадарка, якой у апошнія гады надавалі вялікую ўвагу і зусім, лічу, запусцілі горад. А яшчэ цудоўна, што ў нас з’явілася такое свята — Дзень горада. Жыву ў прадчуванні, што праграма будзе вельмі цікавай і насычанай.
IMG_9700 З часцінкай сваёй душы Аляксандра ХОМІЧ, ветэран працы: — Капыль — мой родны і любімы горад. Тут я нарадзілася, расла і вось ужо амаль семдзесят гадоў жыву. Пасля заканчэння мінскага прафесійна-тэхнічнага вучылішча мяне накіравалі на працу ў Салігорск, у арганізацыю, якая тады будавала капыльскую бальніцу. Вельмі хацелася застацца на радзіме. Жаданне гэта ажыццявілася. Сорак гадоў я працавала ў ПМК-194: спачатку тынкоўшчыкам, потым брыгадзірам тынкоўшчыкаў. Ідучы па горадзе, заўсёды ўспамінаю тыя аб’екты, у будаўніцтва якіх укладзена часцінка і маёй душы. Гэта будынкі райвыканкама, бальніцы, шматкватэрныя дамы па вуліцах Партызанскай, Янкі Купалы (так званы «аптэчны»), Камсамольскай (магазін «Зімняя вішня») і многія іншыя. Вельмі радуе, што наш гарадок з кожным днём прыгажэе. А мы, капыляне, павінны падтрымліваць у ім чысціню і парадак.
Лагун Повезло с людьми Алексей ЛАГУН, студент первого курса факультета компьютерных систем и сетей Белорусского государственного университета информатики и радиоэлектроники: Пару месяцев назад я закончил среднюю школу № 2 г. Копыля им. Тишки Гартного и сразу же получил приглашения на обучение от трех белорусских университетов: БГУ, БГПУ и БГУИР. В последний вуз меня звали на факультет компьютерных систем и сетей, что я, собственно, и выбрал. На самом деле все только звучит красиво и безоблачно. За этими словами стоит тяжелый труд и бесконечное решение задач на разных языках программирования. Благодаря усидчивости я смог получить Диплом 1 степени на Минской областной олимпиаде и Диплом 3 степени на республиканской олимпиаде по информатике. Вообще, мое увлечение данным предметом началось с участия в районной конференции лет пять назад. Сильный толчок в выбранном направлении дал мне учитель информатики Денис Михайлович Лещевич. Да и в принципе мне очень повезло с людьми, которые меня окружали. — Даже не знаю, как сложилась бы моя судьба, родись я не в Копыле. Ведь, в конце концов, те, кто дал мне базовые знания, те, кто помог стать студентом, — все они родом из Копыля. Материалы подготовили Маргарита САКОВИЧ, Диана ТКАЧЕНКО, Сергей КОЗЕЛ, Ольга ХОМА
Перед этим Великим двунадесятым праздником с древних времен установлен двухнедельный пост. В знак того, чтобы каждый христианин подготовил себя к достойной встрече этого торжества. 14721705062uspensky Святое Успение Пресвятой Богородицы мы называем не смертью, а переселением ко Господу. Умершее тело Ее предается гробу, а через три дня возносится на небо. Святые апостолы были свидетелями этих событий, они сами уверовали в это великое чудо и всю Церковь уверили в том, что Пречистая Матерь Божия была воскрешена Сыном и Богом Своим и с плотью вознесена на небо. С великим благоговением мы, христиане, чтим Пресвятую Богородицу, потому что Она Единственная из всех людей, живших на земле, удостоилась такой славы и благодати у Бога, которой никто не удостаивался и не удостоится! Пресвятая Богородица  — Матерь Бога. Она родила нам Бога как человека. Святой Иустин (Попович) говорит: «Судьба мира в руках двух жен: Евы и Святой Девы. Женщина открыла и грех, и смерть, и диавола, и все это внесла в мир. И еще — ад. Ибо грех  — страшная сила, вводящая в ад. Но женщина и спасла мир от греха, смерти и диавола. Какая женщина? Святая Дева, родившая Бога, Спасителя мира». Поэтому для нас, христиан, Она есть радость из всех радостей! Каждый раз, когда совершается в храме Божественная Литургия и Дух Святой освящает хлеб и вино, мы с благоговением вкушаем Тело и Кровь Спасителя Нашего Иисуса Христа и с благодарением возносим молитву к Божией Матери, от Которой Он это Тело и Кровь воспринял по человечеству и теперь все время пребывает с нами таким образом  — в Таинстве Причащения. Всякий раз за богослужением с нами невидимо рядом  — Матерь Божия! Радуйся, Обрадованная, во Успении Твоем нас не оставляющая! Иерей Сергий МАРХОТКО, настоятель прихода храма Успения Пресвятой Богородицы, д. Васильчицы
vnimanie В период  его проведения  необходимо включить ближний свет фар во время движения в светлое время суток. В обязательном порядке перевозить детей только пристегнутыми ремнями безопасности, а для детей младшего возраста использовать специальные удерживающие устройства. Артем ЛАЗОВСКИЙ, инспектор ДПС ОГАИ Копыльского РОВД
Прывілей быў напісаны на лацінскай мове і аформлены ў канцылярыі ВКЛ па ўсіх правілах. Ён меў подпісы караля польскага і вялікага князя літоўскага Яна ІІ Казіміра Вазы і рэферэндарыя ВКЛ Яна Завішы. Прычым дадзенае права надавалася назаўсёды, «на Вечныя часы». [caption id="attachment_59869" align="aligncenter" width="580"]■ На карце, створанай у 1556 годзе Себасцьянам Мюнстрам, добра відаць Капыль ■ На карце, створанай у 1556 годзе Себасцьянам Мюнстрам, добра відаць Капыль[/caption] Так было раней Згодна са Статутнай граматай аб утварэнні Тураўскай епіскапіі, якая датуецца другой паловай ХІV стагоддзя, у  склад  новастворанай  у 6513 го-дзе (1006 год ад Нараджэння Хрыстова) кіеўскім князем Уладзімірам Святаслававічам трэцяй епіскапіі Кіеўскай мітраполіі Канстанцінопальскага патрыярхату ўвайшлі гарады і цвінтары, сярод якіх быў узгаданы і Капыль. У першай чвэрці ХІV стагоддзя горад увайшоў у склад Вялікага княства Літоўскага. З 1395 года стаў валоданнем аднаго з сыноў вялікага князя літоўскага Альгерда — Уладзіміра, чый сын Аляксандр (за ім замацавалася імя Алелька) паклаў пачатак дынастыі князёў Алелькавічаў, якія на два стагоддзі абралі Капыль сваёй рэзідэнцыяй. З 1612 года пасля смерці апошняй прадстаўніцы роду Алелькавічаў князёўны Соф’і горад перайшоў у валоданне Радзівілаў. Што такое Магдэбургскае права? З канца XIV стагоддзя ў Еўропе існавала сістэма гарадскога самакіравання, якая атрымала назву «магдэбургскае права». Яна ўяўляла сабой выкарыстанне традыцый і норм гарадскога самакіравання г. Магдэбурга (Германія), прычым гэтыя традыцыі і нормы прыйшлі з тэрыторыі Польшчы і былі адаптаваны і прыстасаваны да ўмоў ВКЛ. Што давала Магдэбургскае права развіццю горада? Перш за ўсё — права на самакіраванне, на яго адносную незалежнасць ад дзяржавы. Калі горад атрымліваў магдэбургскае права, ён рабіўся самастойнай адміністрацыйнай адзінкай. Гараджане самі распараджаліся «бюджэтам» горада і гэтак далей. Таксама ўзнікала манаполія на гандаль, на рамёствы. Але, каб атрымаць магдэбургскае права, горад павінен быў быць дастаткова моцным, яму трэба было мець сродкі, каб утрымліваць войта, бурмістра і лаву. «Паколькі душою гарадоў ёсць парадак», прывілей прадпісваў стварыць у горадзе гарадскую раду. Дадзены орган павінен быў «ахоўваць добрых, а злых выпраўляць» і дзейнічаць у адпаведнасці з традыцыямі магдэбургскага самакіравання, якія склаліся ў ВКЛ. [caption id="attachment_59871" align="alignleft" width="300"]■ Ян ІІ Казімір Ваза (1609-1672 гг.) ■ Ян ІІ Казімір Ваза (1609-1672 гг.)[/caption] Што змянілася ў Капылі? Усе справы вырашаліся ўжо не старастам капыльскім (намеснікам князя), а самімі грамадзянамі. Яны выбіралі са свайго асяроддзя гарадскі магістрат, у якім засядалі два бурмістры і чатыры радцы. Магістрат прымаў рашэнні па розных пытаннях эканамічнага, падатковага і сацыяльнага становішча, а таксама па правах сацыяльнага парадку. Мяшчане выбіралі 10 кандыдатаў, а з іх князь прызначаў войта. У судовых справах мяшчане звярталіся да войта ці да князя. Для разгляду судовых спраў і вынясення судовых пастаноў і прыгавораў збіраўся гарадскі суд з войта і чатырох лаўнікаў, якіх таксама выбіралі мяшчане. Для пастаяннай работы магістрата і вайтоўска-лаўнічага суда была пабудавана ратуша. Войт прымаў прысягу на вернасць гораду і змагаўся за яго  інтарэсы. Акрамя рады і лавы, як асобны орган самакіравання ў Капылі павінен быў функцыянаваць інстытут прысяглых мужоў (ці паспалітых) у складзе 20 чалавек. Згодна з прывілеем, прысяглыя мужы Капыля павінны былі на свята абразання Іісуса Хрыста (1 студзеня) прадставіць уладальніку горада па два кандыдаты на кожную пасаду: прывілей гаворыць пра двух бурмістраў, чатырох радцаў, а таксама войта. Вышэй адзначанымі кандыдатамі маглі  стаць  толькі добрасумленныя мяшчане Капыля, якія мелі зямельную ўласнасць у горадзе і былі дасведчанымі ў праве, г. зн. для заняцця кіруючай пасады ў горадзе чалавеку трэба было мець нерухомую маёмасць і пэўны ўзровень адукацыі. 3 прадстаўленых двух кандыдатаў на адну пасаду ўладальнік горада Багуслаў Радзівіл выбіраў аднаго і зацвярджаў яго на дадзеную пасаду. Права такога выбару і зацвярджэння прывілеем надавалася як непасрэдна ўладальніку горада, так і яго намесніку ці спецыяльна дэлегаванай уладальнікам для гэтай мэты асобе. Выбары: што было далей? Пасля ажыццяўлення такога выбару і зацвярджэння намеснік  ці спецыяльна прызначаны чалавек павінен быў напярэдадні свята святой мучаніцы Агнэшкі (г.зн. перад 21 студзеня, а зыходзячы з наступнага зместу прывілея, можна сцвярджаць, што прапаноўвалася дата 19 студзеня) абвясціць аб зацвярджэнні абраных на адпаведныя пасады. Дадзенае паведамленне, безумоўна, неабходна было рабіць перад мяшчанамі горада. Адразу пасля такога абвяшчэння зацверджаныя на пасаду ў прысутнасці той асобы, якая абвяшчала дадзеную інфармацыю, павінны былі прынесці прысягу аб слушным і старанным выкананні. Пасля ўступлення ў пасаду войт, бурмістры і радцы павінны былі сабрацца «на трэці дзень, на заўтра пасля свята св. Агнэшкі» (г. зн. 22 студзеня) і «большасцю сваіх галасоў» выбраць чатырох лаўнікаў і дванаццаць чалавек «з паспольства» — відаць, на пасады прысяглых мужоў. Адсюль вынікае, што войт, бурмістры, радцы, лаўнікі выбіраліся і займалі сваю пасаду на працягу аднаго года. Якія асаблівасці мела служба ў магістраце? Было шмат нюансаў. Магістрат адказваў за кожны пенядзь і грош, даваў справаздачу па ўсіх фінансах. І бурмістры, і радцы часта нешта будавалі за свае грошы, а грамада потым вырашала, ці неабходныя былі гэтыя расходы. Гэта была рызыка: можна было нешта пабудаваць і застацца без грошай. Калі гаварыць сучаснай мовай, мэр горада даваў грошы са сваёй кішэні. А горад потым вяртаў яму гэтыя грошы. Таму многія не хацелі ісці на гэтыя пасады. Шмат засталося папер,  дзе  запісана,  што чалавек не хоча быць службоўцам. І за гэта ён дае грошы, напрыклад, на будаўніцтва маста — каб яго больш не турбавалі. Нават адкупляліся ад гарадскіх пасад! Але было і адваротнае: многія заможныя сем’і спецыяльна вучылі дзяцей за мяжой, каб яны потым вярталіся і прыносілі карысць гораду, служылі яму. [caption id="attachment_59870" align="alignright" width="300"]■ Багуслаў Радзівіл (1620-1669 гг.), уладальнік Капыля ■ Багуслаў Радзівіл (1620-1669 гг.), уладальнік Капыля[/caption] Ці плацілі чалавеку за працу ў магістраце грошы? Цікава, але адзіная з асоб гарадскога самакіравання ва ўсіх гарадах, якая атрымлівала плату за сваю працу, — гэта кат. Прычым плата была грашыма. Яшчэ кат атрымліваў боты і спецыяльнае адзенне. Чальцы магістрата — бурмістры і г.д. — як правіла, заробку пастаяннага не мелі. Звычайна службоўцы магістрата жылі за кошт грошай, якія ім давалі за вырашэнне судовых спраў. За кожную справу плацілі пэўную суму, якая падзялялася паміж чальцамі магістрата. Трэцюю частку звычайна давалі войту. Дзве траціны дзялілі астатнія. Таксама атрымлівалі грошы за ўнясенне ў кнігі розных актаў і за тое, што давалі выпіс. Да таго ж войту давалі дзве валокі зямлі, за якія ён не плаціў падаткаў. У некаторых месцах давалі вёскі. Які ўплыў МП мела на гандаль? Улічваючы   важнасць   для   развіцця   Капыля   гандлёвай і рамесніцкай дзейнасці, прывілей замацоўваў права ўладальніка горада даваць згоду на стварэнне купецкіх і рамесніцкіх цэхаў, зацвярджаць іх статуты, прычым агаворвалася, што капыльскім цэхам у іх дзейнасці надаюцца такія ж правы, як і цэхам у дзяржаўных гарадах і мястэчках. Дакумент утрымліваў традыцыйныя для прывілеяў такога зместу палажэнні аб устанаўленні вольнага гандлю падчас таргоў і кірмашоў. Так, штотыднёвыя таргі для Капыля  прызначаліся на пятніцу. Вялікі кірмаш павінен быў адбывацца раз на год і пачынацца ў «сорак першую пятніцу» паводле грыгарыянскага календара. Прадугледжвалася, што ён будзе адбывацца на працягу аднаго месяца. Гандаль у гэтыя дні павінен быў пачынацца «па знаку ратушнага звону і па гэтаму ж знаку заканчвацца і завяршацца». Гандлёвыя аперацыі як падчас таргоў, так і падчас кірмашу павінны былі праходзіць згодна з агульнадзяржаўнымі нормамі і традыцыямі: на іх маглі прысутнічаць як купцы, жыхары Капыля, Капыльскага княства, ВКЛ, так і замежныя купцы, якія маглі ажыццяўляць розныя гандлёвыя аперацыі — «прадаваць, купляць, абменьваць і гандляваць любымі рэчамі і таварамі ды заключаць любыя дазволеныя і прыстойныя дамовы»; ад гандлёвых аперацый не плацілася ніякіх дзяржаўных падаткаў. Прывілей згадваў і пра крамы на Рынкавай плошчы, і пра гарадскую вагу, якая была ўзаконенай і афіцыйнай. Спецыяльны гарадскі служачы ўзважваў тавары. Што такое цэх, і якое значэнне ён меў? Важным суб’ектам горада з магдэбургскім самакіраваннем быў цэх — супольнасць рамеснікаў, згуртаванне мяшчан, аб’яднаных адной ці роднаснымі прафесіямі. Напрыклад, у Капылі існавалі шаўцы «чорнай работы», якія выраблялі простыя боты для асноўнай масы гараджан, і шаўцы «саф’яннай работы» — для шляхты і багатых мяшчан. У падатковай квітанцыі 1648 года пералічана 8 мяснікоў, 15 пекараў і перакупшчыкаў і 22 «рамеснікі розныя». Кожны цэх сачыў за якасцю вытворчасці — ён яе гарантаваў сваім кляймом. Унутры горада прадукцыя цэхаў прадавалася без падаткаў. Цэхі таксама выконвалі функцыю сацыяльнага забеспячэння. Хавалі памерлых братоў за цэхавыя грошы. Падтрымлівалі ўдоваў, сірот. Дапамагалі шпіталям для калек і састарэлых. Займаліся выхаваннем дзяцей і дарослых. Цэхі давалі пачатковую прафесійную адукацыю. Спачатку чалавек рабіўся вучнем, потым чаляднікам, падмайстрам, затым майстрам. І ўсе яны падпарадкоўваліся магістрату. Цікава, што за кожнай сотняй ці рамесніцкім цэхам быў замацаваны свой кавалак сцяны ці мост. І горад за рамонт мастоў, грэбляў меў права збіраць падаткі з кожнага, хто ўваходзіў у горад. Таму вялікаму княству было выгаднае магдэбургскае права: гарадская гаспадарка трымалася сама, не патрабавала выдаткаў ад дзяржавы. Якія пакаранні былі прадугледжаны магдэбургскім правам? Магдэбургскае права даволі жорсткае. Чвартаванне, спаленне і гэтак далей. У кожным горадзе былі каты. Гэта была сапраўдная прафесія ў той час. Безумоўна, цэху не было, аднак вучыліся. Таму пакаранне тых часоў — «кваліфікаванае» пакаранне, ажыццявіць якое мог толькі кваліфікаваны майстар. Але звычайнае пакаранне — прывязаць да ганебнага слупа на рынкавай плошчы. Да яго прыкоўвалі ланцугом і секлі пастронкамі — лейцамі, білі палкамі. Таксама дадавалі царкоўнае ці касцёльнае пакаянне: чалавек павінен быў крыжам ляжаць на цвінтары ўсю абедню ці імшу і павінен быў даць пэўную колькасць воску на свечкі ў царкву. Якім жа быў Капыль у XVII стагоддзі? Паводле навуковага даследвання, зробленага пісьменнікам, публіцыстам Мікалаем Марозам, суіскальнікам Гро-дзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы,  замак да гэтага часу паступова прыходзіць у заняпад і ў канцы XVII ст. уяўляе сабой феадальную сядзібу без істотных умацаванняў. Цэнтрам Капыля ў XVII—XVIII стст. быў рынак — сучасная плошча Леніна. Першая кватэра рынку займала паўднёва-заходні бок сучаснай плошчы Леніна. Акрамя мяшчанскіх і шляхецкіх дамоў, на ёй размяшчалася плябанія кальвінскага збору. На паўднёва-ўсходняй частцы сучаснай плошчы Леніна структураўтваральнымі элементамі з’яўляліся драўляныя будынкі каталіцкага касцёла, вядомага з 1439 г., і кальвінскага збору, збудаванага ў першай палове XVII ст. Буйнейшай вуліцай Капыля XVII—XVIII стст. была Пясецкая (зараз Жылуновіча). Сваёй назвай яна абавязана гандлёвай дарозе на мястэчка Пясочнае, што адыходзіла ад гэтай вуліцы. Другой па велічыні была вуліца, што ў XVII—пачатку XVIII ст. насіла назву Ходзькаўскай, альбо Спаскай (зараз Савецкая, ад плошчы Леніна да Савецкага завулка). Ад рынку ў бок замка, у лог, стромка спускалася вуліца Лаговая (сёння Замкавая ад пл. Леніна да Мажы). У XVI—XVII стст., калі замак выконваў адміністрацыйна-судовыя функцыі, яна мела вялікае значэнне ў гарадской планіроўцы. Інвентары XVII—XIХ стст. захоўваюць пералік сельскагаспадарчых надзелаў, якімі карысталіся капыляне. Сярод іх узгадваюцца валокі старыя (на правым беразе Мажы) і новыя (на левым беразе Мажы), гуменіцы, агароды, палі, сенажаці з такімі назвамі, як Казакоўшчына, Салуянаўшчына, Яцкоўшчына, Засценак, Пікулёўшчына, Вялікая і Малая Байкоўшчына, Шусціна, Салаўёўшчына, Грыцава гара (тут месціўся пляц залажэння Барысаглебскай царквы), Падзамча, Клебаншчына, Каменшчына, Старына, Рэпішкі, Крыніца, Русанкі, Круглы поплаў, Глыбокі лог, Горкі, Падмажа, Звярыная яма, Грэбелька, Аножкі, Княжне балота, Шылніч-кут. Большасць гэтых земляў зараз знаходзіцца пад гарадской забудовай. Планіроўка цэнтральнай часткі мястэчка амаль нязменна захавалася да сярэдзіны ХХ ст., а развіццё паселішча ў ХІХ—першай палове ХХ ст. ішло за кошт забудовы земляў былых сельскагаспадарчых надзелаў. Вуліцы, па якіх сёння ходзяць капыляне, маюць чатырохсот-пяцісотгадовую гісторыю.
Пры падрыхтоўцы матэрыялу выкарыстаны публікацыі з кніг «Памяць. Капыльскі раён», «Капыль: гісторыя горада і рэгіёна», а таксама навуковыя даследаванні кандыдата гістарычных навук Сяргея Странкоўскага. Падрыхтавала Дзіяна ТКАЧЭНКА
Страница 3869 из 4842