■ Вадзіцель аварыйнай службы Дзмітрый Галубовіч і слесар Аляксандр Лешчанок[/caption]
Ля вытокаў стварэння былі Шпунт Барыс Захаравіч і Лобік Марыя Яўгенаўна. Асноўнай задачай на той момант з’яўлялася забеспячэнне звадкаваным газам домаўладанняў жыхароў Капыльшчыны. З гадамі прадпрыемства крыху змяніла сваю дзейнасць. З прыходам у раён прыроднага газу зменшылася спажыванне звадкаванага, з’явіліся сеткі газазабеспячэння. І ў цяперашні час асноўнай задачай прадпрыемства з’яўляецца безаварыйнае і бесперабойнае забеспячэнне прыродным і звадкаваным газам прадпрыемстваў і насельніцтва г. Капыля і раёна. А гэта — своечасовы рамонт абсталявання, сетак, абслугоўванне газаразмеркавальных пунктаў.
[caption id="attachment_69411" align="aligncenter" width="350"]
■ Слесары Андрэй Марукін і Вячаслаў Цімошчанка[/caption]
Як паведаміў начальнік Капыльскага раёна газазабеспячэння Мікалай Варвашэня, за 2018 год персаналам службы эксплуатацыі (майстар Віталь Холад) былі выкананы работы па замене 18 нацяжных кранаў на больш сучасныя і якасныя шаравыя, праведзена тэлемеханізацыя дзвюх станцый катоднай абароны і іншае. Брыгада эксплуатацыі, якую ўзначальвае майстар Сяргей Зарамбоўскі, у цяперашні час асвойвае правядзенне тэхнічнага абслугоўвання імпартнага газавыкарыстальнага абсталявання. У брыгадзе праведзены эксперымент па пераводзе на здзельную аплату працы.
— Усе ведаюць, што газ — гэта не толькі зручнасць, але калі грэбаваць правіламі, то і небяспека, — падкрэслівае Мікалай Варвашэня. — Таму на адным з першых месц знаходзіцца правядзенне прафілактычнай работы з насельніцтвам. Спажыўцам уручаюцца інфармацыйныя лісткі, праводзіцца інструктаж. Ладзяцца «Дні бяспекі» ў школах. Брыгадай майстра службы рамонтна-аднаўленчых работ Віталя Кудзёлкі выкананы вялікі аб’ём работ па прывядзенні абсталявання ў насельніцтва да патрабаванняў норм «Правіл карыстання газам у быце», мантаж газабалонных установак.
Заўсёды своечасова і якасна выконваюцца заяўкі аварыйнай службай, якую ўзначальвае майстар Андрэй Дуброўскі.
Хоць з кожным годам і памяншаецца дастаўка звадкаванага газу насельніцтву, але і тут праводзіцца вялікая работа па рэвізіі газавыкарыстальнага абсталявання службай, якую ўзначальвае майстар Віталь Мацюш. Па прадпісаннях заменена 431 пліта ў насельніцтва з тэрмінам эксплуатацыі больш за 20 гадоў.
Паспяхова спраўляецца з пастаўленай задачай і служба ўліку газу.
[caption id="attachment_69413" align="aligncenter" width="560"]
■ Кантралёры Святлана Драцкая і Святлана Цімошчанка[/caption]
У 2018 годзе ў раёне працягваецца газіфікацыя населеных пунктаў, пабудаваны газаправоды ў аграгарадках Пясочнае, Семежава, будуецца ў аграгарадку Мажа. Рыхтуецца праектна-каштарысная дакументацыя на газіфікацыю населеных пунктаў Жыліхава, Руднае, Камсамольская, Камень, Браткава, Комсічы, Навасёлкі, створаны спажывецкі кааператыў у аграгарадку Грозава.
— Капыльскі раён газазабеспячэння невялікі па колькасці, усяго 69 чалавек, але гэтыя людзі спраўляюцца з пастаўленымі задачамі, і ёсць упэўненасць у тым, што ніколі не падвядуць, бо толькі разам можна вырашаць усе задачы, ёсць настрой на зладжаную працу, — працягвае Мікалай Варвашэня. — Адзначу тых, хто атрымае ўзнагароды ад кіраўніцтва раёна і нашага прадпрыемства. У іх ліку Андрэй Марукін, Віктар Жучко, Генадзь Радкевіч, Віталь Холад, Святлана Нарэйка, Леанід Купрацэвіч. Напярэдадні свята віншую ўсіх работнікаў і ветэранаў прадпрыемства з прафесійным святам, жадаю здароўя і ўдачы.
Сяргей КОЗЕЛ
■ Алесь Бельскі[/caption]
Алесь Іванавіч — вядомы беларускі літаратуразнаўца, пісьменнік і крытык, чалавек з шырокай душой і неардынарная асоба, як кажуць пра яго блізкія і сябры. 23 жніўня ў родных Цімкавічах Алесь Іванавіч сабраў у вузкім коле людзей, з якімі хацеў падзяліць свой творчы поспех. На святочную імпрэзу сабраліся не толькі бібліятэкары з усяго раёна, але і блізкія сэрцу Алеся Іванавіча людзі: журналістка, заслужаны работнік культуры Беларусі Марыя Карпенка; доктар тэхнічных навук, прафесар Маскоўскага авіяцыйнага інстытута, наш зямляк Уладзімір Родчанка; доктар сацыяльных навук, наш зямляк Анатоль Ляўко; кандыдат фізіка-матэматычных навук, унук былога дырэктара Цімкавіцкай сярэдняй школы Зінаіды Іосіфаўны Раманенкі Ігар Піліповіч; пісьменнікі Алесь Гібок-Гібкоўскі і Сяргей Чыгрын; дырэктар Капыльскай раённай цэнтральнай бібліятэкі імя Анатоля Астрэйкі Таццяна Серая; рэдактар усіх пяці прэзентаваных кніг Алена Бельская.
У літаратурным музеі Кузьмы Чорнага пры непасрэдным удзеле дырэктара Людмілы Ніжэвіч і супрацоўнікаў Цімкавіцкай сельскай бібліятэкі прайшла прэзентацыя пяці кніг Алеся Іванавіча, які піша пад псеўданімам Алесь Ветах. «Беларуская літаратура ў кантэксце традыцый і сучаснасці», «Тут наша радзіма», «Сам-насам з літаратурай», «Вытокі і плынь», «Між маладзіком і ветахам» — вось вынік карпатлівай працы чалавека, які прысвяціў значны жыццёвы прамежак даследаванням роднага краю, у прыватнасці біяграфій знакамітых людзей Капыльшчыны. У па-хатняму ўтульнай атмасферы пад акампанемент песні «Нарач яднае нас» так прыемна слухаць вершаваныя творы на вечныя тэмы: пра каханне, сяброўства, родны край.
Алесь Іванавіч — чалавек дзіўнага лёсу. Яшчэ будучы маленькім хлопчыкам ён марыў пра кар’еру пісьменніка. Аднак адразу пасля заканчэння школы паступіць ва ўніверсітэт не ўдалося: цяжка захварэла маці, і Саша, адзін з трох сыноў, як самы працавіты, вымушаны быў застацца дома. Пагружаны ў гаспадарчыя клопаты, юнак марыў пра вучобу ва ўніверсітэце. І вось ў 1983 годзе Аляксандр стаў шчаслівым уладальнікам студэнцкага білета Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Ён паступіў на філалагічны факультэт на спецыяльнасць «беларуская і руская мовы і літаратуры». У 1991 г. Алесь Іванавіч абараніў кандыдацкую дысертацыю, а праз сем гадоў стаў доктарам філалагічных навук.
Алесь Іванавіч Бельскі — аўтар больш за 20 кніг, 600 артыкулаў і рэцэнзій. У 37 гадоў — лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа, у 38 — прафесар. Зусім нядаўна Алесь Іванавіч быў прызначаны загадчыкам кафедры беларускай літаратуры БДУ.
Гледзячы на гэтага адкрытага, жыццярадаснага, энергічнага чалавека, можна з упэўненасцю сказаць, што яго дасягненні на гэтым не скончацца. Імя Алеся Іванавіча Бельскага ўнесена ў спіс знакамітых ураджэнцаў Капыльшчыны, і мы, жыхары капыльскай зямлі, ведаем і паважаем тых, хто праслаўляе родную зямлю далёка за яе межамі.
Колькі светлага кожны з нас яшчэ не адкрыў,
Колькі светлага ў матчынай мове!
Край бацькоў! Колькі б на свеце я, грэшны, ні жыў,
Хачу спавядацца табе ў любові!
Алесь ВЕТАХ
Вера ВАСІЛЕЎСКАЯ, юнкар «Слава працы»
— урачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў Рэспуб-ліканскага конкурсу на лепшы твор у галіне паэзіі, прозы, драматургіі, заснавальнікамі якога з’яўляюцца грамадскае аб’яднанне «Саюз пісьменнікаў Беларусі», Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, іншыя зацікаўленыя;
— круглы стол з удзелам замежных паэтаў і пісьменнікаў, арганізатарамі якога з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі, грамадскае аб’яднанне «Саюз пісьменнікаў Беларусі», РВУ «Выдавецкі дом «Звязда», выдавецтва «Мастацкая літаратура»;
— навукова-практычная канферэнцыя з удзелам прадстаўнікоў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, іншых навуковых устаноў нашай краіны;
— узнагароджванне пераможцаў рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка», накіраванага на павышэнне цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання, выхаванне падрастаючага пакалення на лепшых прыкладах нацыянальнай літаратуры, пошук і падтрымку таленавітай моладзі. Заснавальнікамі конкурсу з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі, Міністэрства адукацыі, ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне», ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».
Састаўной часткай Дня беларускага пісьменства традыцыйна з’яўляецца рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да Святынь» з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга, у якой прымаюць удзел прадстаўнікі творчай і навуковай інтэлігенцыі, духавенства. Экспедыцыя праходзіць па гарадах і вёсках некалькіх рэгіёнаў краіны і завяршае свой шлях у сталіцы правядзення свята.
У рамках Дня беларускага пісьменства Міністэрствам інфармацыі праводзіцца Фестываль кнігі і прэсы, на якім працуюць кніжныя выставачныя павільёны, тэматычныя кніжныя пляцоўкі, экспазіцыі рэспубліканскіх і рэгіянальных друкаваных СМІ, гандлёвыя павільёны і палаткі. Падчас правядзення Фестывалю госці свята сустракаюцца з беларускімі літаратарамі, супрацоўнікамі выдавецтваў і рэдакцый друкаваных СМІ, праводзяцца прэзентацыі кніг і выдавецтваў, перыядычных выданняў, арганізуюцца выступленні мастацкіх калектываў і беларускіх выканаўцаў.
«Бывайце здаровы, жывіце багата!» — гэтыя вершаваныя радкі вядомы ва ўсім свеце. Аўтарам іх з’яўляецца наш знакаміты зямляк Адам Русак, ураджэнец невялікай вёсачкі Малінаўка, што пад Пясочным.
У далёкім 1937 годзе «Бывайце здаровы» прагучала ў выглядзе песні, якая і сёння з’яўляецца сапраўдным лейтматывам для многіх беларусаў, а для нас, капылян, яшчэ і брэндам, які сімвалізуе рэгіён далёка за яго межамі.
З другога ж боку красуюцца словы з не менш вядомай песні: «Ой, бярозы ды сосны, партызанскія сёстры».
Знамянальна, што выявы нанесены незадоўга да Дня беларускага пісьменства — свята, якое сімвалізуе адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа. Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства праходзіць у гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры. Спадзяёмся, што такая падзея не абміне і слаўную Капыльшчыну, якая ўзгадавала цэлую плеяду пісьменнікаў-паэтаў, дзе з асаблівай пашанай і любоўю адносяцца да нашых знакамітых землякоў і па праве ганарацца імі.
Марыя ШЭІНА
Фота Крысціны ЖОГАЛЬ
2 организации в сфере физической культуры, спорта и туризма: детско-юношеская спортивная школа, физкультурно-оздоровительный центр.
88% молодых специалистов остались на рабочих местах в период двухлетней отработки.
27 проектов реализовывалось в 22 учреждениях образования: 1 — экспериментальный, 11 — инновационных, 6 — педагогических Минской области, 9 — районных.
71,3% — охват детей от 1 года до 6 лет дошкольным образованием при областном показателе — 67%.
30 разных форм дошкольного образования. Из них: 9 прогулочных, 3 группы вечернего пребывания, 1 семейный детский сад, 2 группы выходного дня, 8 адаптационных групп, 6 групп «Материнская школа», 1 группа по подготовке к обучению на I ступени общего среднего образования.
7,2 — средний балл успеваемости учащихся.
17 медалей (14 — золото, 3 — серебро).
По 6 учебным предметам (химия, география, обществоведение, биология, белорусский и русский языки) средний балл участников централизованного тестирования выше областного.
3-й год в учреждениях общего среднего образования будут реализованы модели профильного обучения. Продолжат работу в учреждениях на 3 ступени обучения профильные группы профессиональной направленности для ориентации на получение педагогической специальности.
124 одаренных ребенка состоят в районном банке данных.
74 творчески работающих педагога.
299 старшеклассников района приняли участие в республиканской олимпиаде по 15 учебным предметам.
6 дипломов завоевано на III (областном) этапе республиканской олимпиады обучающимися гимназии № 1 г. Копыля им. Н.В. Ромашко, СШ № 2 г. Копыля им. Т. Гартного, а также диплом областного уровня в олимпиаде по финансовой грамотности учащейся СШ № 2 г. Копыля.
1 диплом на заключительном этапе (республиканском) І степени по географии у обучающегося 9 класса гимназии № 1 г. Копыля им. Н.В. Ромашко.
5 дипломов (гимназия г. Копыля, СШ № 3, Семежевский УПК д/с – СШ им. М.С. Высоцкого) по итогам областных научно-исследовательских конференций.
1 диплом у гимназии № 1 г. Копыля им. Н.В. Ромашко на республиканском уровне.
100% учреждений образования обеспечены компьютерной техникой с выходом в интернет по широкополосному доступу.
10 музеев и музейных комнат функционируют в учреждениях образования района.
72 объединения по интересам, которые посещал 2341 воспитанник, что составляет 83% от общего количества учащихся.