Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Жывуць побач з намі людзі, якія вельмі клапатліва адносяцца да захавання нашай спадчыны. Адна з іх — жыхарка г. Капыля Валянціна Ляшко. [caption id="attachment_73045" align="aligncenter" width="560"]■ На прыёме ў міністра сувязі і інфарматызацыі Канстанціна Шульгана Валянціна Ляшко ■ На прыёме ў міністра сувязі і інфарматызацыі Канстанціна Шульгана Валянціна Ляшко[/caption] Яна разам са сваёй сям’ёй (Пацэнкераў) зрабіла многае, каб асоба нашага славутага земляка Эдварда Вайніловіча была не забыта на Капыльшчыне, і прыкладае шмат намаганняў да распаўсюджвання інфармацыі пра гэта імя ва ўсёй краіне і свеце. Для ўвекавечвання памяці вядомай асобы Валянціна Віктараўна звярталася на прыёмы грамадзян да старшыні Капыльскага райвыканкама Анатоля Ліневіча, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людмілы Ніжэвіч, міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанціна Шульгана. Усе звароты разгледжаны і дадзены станоўчыя адказы. Напрыклад, у пісьме за подпісам міністра сувязі і інфарматызацыі Канстанціна Шульгана гаворыцца: «У адпаведнасці з пунктам 10 Інструкцыі аб парадку вырабу і распаўсюджвання дзяржаўных і іншых знакаў паштовай аплаты Рэспублікі Беларусь, зацверджанай пастановай Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь № 38 ад 16 верасня 2008 года, выдатныя дзяржаўныя і палітычныя дзеячы, дзеячы навукі, культуры і мастацтва могуць быць адлюстраваны на дзяржаўных знаках паштовай аплаты не раней чым праз пяць гадоў пасля смерці і да юбілеяў з дня нараджэння, якія кратныя 25. Такім чынам, кіруючыся нормамі Інструкцыі, выпуск у зварот дзяржаўных знакаў паштовай аплаты, прысвечаных 175-годдзю з дня нараджэння Эдварда Вайніловіча, магчыма ажыццявіць толькі ў 2022 годзе. Разам з тым, улічваючы значны ўклад Эдварда Вайніловіча ў гісторыю Беларусі, у рамках галіновых мерапрыемстваў па правядзенні ў Рэспубліцы Беларусь 2018–2020 гадоў пад знакам Года малой радзімы РУП «Белпошта» даручана ў другім паўгоддзі 2019 года арганізаваць выраб немаркіраванай паштовай прадукцыі, прысвечанай Эдварду Вайніловічу. Дадаткова інфармуем, што Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі значная ўвага надаецца распаўсюджванню звестак і папулярызацыі айчыннай гісторыі, у тым ліку і пра Эдварда Вайніловіча — яскравага стваральніка і цудоўнага прыклада служэння радзіме, таму месцу, дзе нарадзіўся. У сувязі з гэтым Інстытутам гісторыі НАН Беларусі праводзіцца цыкл рэгіянальных мерапрыемстваў, прысвечаных асобе Эдварда Вайніловіча. Першая з канферэнцый прайшла ў 2015 годзе ў г. Капылі, другая — у 2016-м у г. Нясвіжы, трэцяя — у 2017-м у г. Слуцку, сёлета — у г. Клецку. У рамках Рэспубліканскай праграмы мерапрыемстваў па правядзенні ў Рэспубліцы Беларусь 2018–2020 гадоў пад знакам Года малой радзімы, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 547 ад 18 ліпеня 2018 года, правядзенне навукова-практычных канферэнцый запланавана на верасень 2019 і 2020 гадоў у гарадах Іўе і Навагрудак». Сяргей КОЗЕЛ
18 февраля с 14.00 до 17.00  прямую  телефонную  линию  проведет Ольга Васильевна ШИМАНСКАЯ, заместитель начальника ГУ «Копыльская райветстанция». Телефон 28-2-71.
17 февраля с 11.00 до 12.00 прямую телефонную линию проведет Сергей Владимирович ПОТЕЙКОВИЧ, главный врач УЗ «Копыльская ЦРБ». Телефон 22-1-33.
Эдварда Вайніловіча ведаюць як знакамітага грамадскага дзеяча, цудоўнага сем’яніна і сапраўднага мужчыну — прыклад для сучаснага пакалення. Сучаснікі па праве лічылі Эдварда Вайніловіча адукаваным і практычным памешчыкам, мудрым палітыкам. [caption id="attachment_73035" align="aligncenter" width="560"]■ Эдвард Вайніловіч, 1910 г. ■ Эдвард Вайніловіч, 1910 г.[/caption] Што ж звязвае Эдварда Вайніловіча з Капыльшчынай? Яго былыя сядзібы знаходзяцца на тэрыторыі цяперашняга Капыльскага раёна. Увогуле, у Савічах знаходзіліся скляпенні, дзе былі пахаваны продкі Эдварда Вайніловіча, а таксама заўчасна памерлыя дзеці — дачка Алена і сын Сымон. [caption id="attachment_73036" align="aligncenter" width="560"]■ Сымон і Алена - дзеці Вайніловічаў ■ Сымон і Алена - дзеці Вайніловічаў[/caption] Звязаны з сям’ёй Вайніловічаў і іншыя населеныя пункты раёна. Напрыклад, некалі ў сутарэннях касцёла святога Міхаіла Архангела ў Цімкавічах знаходзіліся фамільныя грабніцы роду Вайніловічаў. Сядзіба «Лапухі» (цяпер в. Дунаева) да 1846 года належала Тамашу Ёдку. Сям’я Вайніловічаў купіла яе ў другой палове XIX стагоддзя. У 1903 годзе (пасля смерці дачкі) Эдвард Вайніловіч прадаў «Лапухі» Людвігу Наркевічу-Ёдку. Гэтыя сродкі (каля 300 тысяч рублёў) і леглі ў аснову будаўніцтва Чырвонага Касцёла, цудоўнага храма ў памяць аб сваіх памерлых дзецях —  Сымоне і Алене. [caption id="attachment_73037" align="aligncenter" width="560"]■ Касцёл св. Сымона і Алены (Чырвоны Касцёл у Мінску) ■ Касцёл св. Сымона і Алены (Чырвоны Касцёл у Мінску)[/caption] Эдвард Вайніловіч нарадзіўся ў 1847 годзе ў маёнтку Сляпянка каля Мінска. Выхаванне ў радавым маёнтку Савічы Слуцкага павета ў традыцыйнай шляхецкай годнасці, якую Эдвард Вайніловіч засвоіў і пранёс у сваёй душы праз усё жыццё і якая заключалася ў высакароднай прастаце і сумленнасці, набожнасці і шчырай веры, зычлівасці і гасціннасці, шанаванні продкаў і ахвярнай любові да Айчыны, пачалося бацькамі і працягвалася настаўнікамі. Вялікім прыкладам для Эдварда заўсёды быў працавіты і мудры бацька, а таксама пакаленні памерлых продкаў. [caption id="attachment_73041" align="aligncenter" width="560"]■  Палац Вайніловічаў у в. Савічы. Фота да 1914 г. ■ Палац Вайніловічаў у в. Савічы. Фота да 1914 г.[/caption] Атрыманыя ў спадчыну ўладанні, большасць з якіх знаходзілася ў межах Слуцкага павета, ператварылі Эдварда Вайніловіча ў аднаго з багацейшых памешчыкаў Мінскай губерні. Да пачатку ХХ стагоддзя Эдвард Вайніловіч стаў буйным прадпрымальнікам і валодаў шматлікімі землямі і фабрыкамі ў Мінскай губерні. Гарадскі суддзя, прадпрымальнік, стацкі саветнік, дэпутат расійскай Дзяржаўнай думы, старшыня Мінскага сельскагаспадарчага таварыства — Эдвард Вайніловіч дасягнуў усяго сваімі намаганнямі. Ён з залатым медалём скончыў Слуцкую Кальвінскую гімназію, якая лічылася адной з самых лепшых у краі. У 1865 годзе паступіў, маючы ўсяго 17 гадоў, без экзаменаў у Пецярбургскі тэхналагічны інстытут, дзе, удзельнічаючы ў студэнцкіх сходках, навучыўся «ўсіх людзей лічыць роўнымі сабе — як перад законам, так і перад Богам». Працаваў інжынерам-тэхнолагам на Пуцілаўскім заводзе. Удасканальваў веды ў Італіі, у Германіі, у Польшчы. Сам Пётр Сталыпін, які за здольнасці і рэфарматарскія адносіны да працы называў Вайніловіча «мінскім Бісмаркам», прапаноўваў яму заняць у сваім урадзе на выбар пасаду віцэ-прэм’ера або міністра сельскай гаспадаркі Расіі. Але Эдвард прыклаў намаганні для падняцця эканомікі і дабрабыту свайго краю. Эдвард Вайніловіч з’яўляўся членам і прымаў удзел у рабоце трох Дзяржаўных дум Расіі. На працягу 35 гадоў быў ганаровым суддзёй Слуцкага павета. Узначальваў Таварыства дабрачыннасці Слуцкага павета. На аснове навейшых дасягненняў у сваіх маёнтках арганізоўваў сельскагаспадарчую працу. З 1878 года стаў членам, віцэ-старшынёй, а потым і старшынёй Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі. Падтрымліваў і фінансаваў беларускія зямляцтвы ў Вільні і Пецярбургу, фінансаваў першае легальнае беларускае выдавецтва «Загляне сонца і ў наша аконца». Дзелавыя інтарэсы Вайніловіча былі шматбаковымі. На яго землях праводзіліся розныя сельскагаспадарчыя эксперыменты. У Клецку Вайніловіч стварыў банк дапамогі сялянам. У Слуцку ён узначальваў таварыства дабрачыннасці, пры якім была адкрыта сярэдняя гандлёвая школа. Па ініцыятыве Вайніловіча выплачвалі стыпендыі маламаёмасным навучэнцам. Быў сапраўдным хрысціянінам: ахвяраваў грошы на будаўніцтва храмаў, пабудовы інтэрнатаў для дзяцей-сірот у Клецку і Капылі. Сучаснікі па праве лічылі Эдварда Вайніловіча адукаваным і практычным памешчыкам, мудрым палітыкам. Ажаніўся Эдвард Вайніловіч у трыццаць пяць гадоў. Яго абранніцай стала любімая дзяўчына Алімпія Узлоўская. У сям’і нарадзіліся дачка Алена і сын Сымон. Аднак сямейнае жыццё стала цяжкім выпрабаваннем для мужа і жонкі: іх любыя дзеці памерлі пасля цяжкай хваробы. [caption id="attachment_73038" align="aligncenter" width="350"]■ Алімпія Узлоўская — жонка Эдварда Вайніловіча ■ Алімпія Узлоўская — жонка Эдварда Вайніловіча[/caption] Эдвард і Алімпія Вайніловічы вырашылі пабудаваць храм у гонар святых Сымона і Алены — як памяць пра сваіх дзяцей. Кошт храма склаў больш за 300 тысяч рублёў, што раўнялася палове гадавога даходу горада Мінска. 21 лістапада 1910 года адбылося ўрачыстае асвячэнне храма. Спавядалі Эдвард і Алімпія Вайніловічы каталіцызм, але да ўсіх веравызнанняў ставіліся паважліва. Шматлікія сведчанні гавораць   пра  апякунства  і  ахвяраванні Вайніловічаў храмам розных канфесій. Напрыклад, у Макранах Эдвард узвёў праваслаўную Георгіеўскую царкву, а побач, непадалёку, — каталіцкі касцёл. У Клецку для яўрэяў пабудаваў сінагогу. Добразычліва ставіўся да татар — мусульман. Кастрычніцкая рэвалюцыя, сусветная, грамадзянская, польска-савецкая войны спынілі гаспадарчую дзейнасць прадпрыемстваў Эдварда Вайніловіча. У 1920 годзе ён разам з жонкай ад’ехаў у польскі горад Быдгашч, дзе на свае сродкі пабудаваў шматпавярховы дом для дзяцей-сірот, за што заслужыў вялікую павагу жыхароў месца. У гэтым горадзе быў пахаваны пасля смерці ў 1928 годзе. Яго прах вярнуўся на радзіму, а душа знайшла  спакой  у  мілай  сэрцу   Беларусі. 11 чэрвеня 2006 года ў касцёле святых Сымона і Алены (Чырвоным Касцёле) адбылося жалобнае богаслужэнне і перапахаванне астанкаў заснавацеля храма, мецэната, грамадскага і палітычнага дзеяча Эдварда Вайніловіча. Адным з першых месц ушанавання памяці памерлага Эдварда Вайніловіча стаў Нясвіж, дзе ўласнікі палаца князі Радзівілы ўстанавілі 14 кастрычніка 1929 г. мемарыяльную пліту ў гонар Эдварда Вайніловіча ў фарным касцёле Божага Цела горада. У чэрвені 2008 г. у Мінску была ўмуравана мемарыяльная шыльда на месцы пахавання Эдварда Вайніловіча каля Касцёла Святога Сымона і Святой Алены. 16 чэрвеня 2012 г. у Быдгашчы быў урачыста адкрыты сквер імя Эдварда Вайніловіча, які знаходзіцца на збегу вуліц Хадкевіча і Сулкоўскага каля дома былога т.зв. «Ускраіннага інтэрната». 2 лістапада 2010 г. рашэннем Капыльскага раённага Савета дэпутатаў адна з новых вуліц у горадзе Капылі была названа вуліцай Вайніловіча ў гонар Эдварда Вайніловіча. У 2010 годзе ў Капыльскім раёне з’явіўся новы экскурсійны маршрут — «Па сядзібах Эдварда Вайніловіча», распрацаваны міжнародным грамадскім аб’яднаннем «Адукацыя без межаў» і Капыльскім раённым краязнаўчым музеем. Экскурсанты наведваюць вёску Савічы, каб пакланіцца крыжам, устаноўленым на месцы радавых могілак. У 90-я гады мінулага стагоддзя мясцовая каталіцкая парафія пры падтрымцы мінскай парафіі св. Сымона і Алены крыху акультурыла гэта месца і ўстанавіла на ім драўляны крыж. У 2014 годзе на месцы радавых могілак былі праведзены будаўнічыя работы: з’явіліся два крыжы — праваслаўны і каталіцкі, а паміж імі сімвалічная Галгофа — узгорак з фігурай Божай Маці, якая трымае на сваіх руках Збавіцеля пасля зняцця Яго з крыжа. [caption id="attachment_73039" align="aligncenter" width="560"]■ На месцы радавых могілак непадалёку ад вёскі Савічы ■ На месцы радавых могілак непадалёку ад вёскі Савічы[/caption] IMG_5943 Яшчэ больш прывабны выгляд атрымала гэта месца ў кастрычніку 2016 года, калі па ініцыятыве сям’і Пацэнкераў з г. Капыля тут было праведзена добраўпарадкаванне. У лістападзе 2016 года гэта месца было асвечана Архіепіскапам Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім Тадэвушам Кандрусевічам. У 2014 годзе распачаўся працэс беатыфікацыі Эдварда Вайніловіча — далучэння яго да ліку святых. І ўжо зараз пройдзены першы этап — каталіцкай царквой ён лічыцца блаславёным. 27 чэрвеня 2017 года дэпутаты Мінскага гарадскога Савета прынялі рашэнне аб прысваенні скверу за Чырвоным касцёлам імя Эдварда Вайніловіча. Падрыхтавала Маргарыта САКОВІЧ
Страница 3293 из 4859