Жывуць побач з намі людзі, якія вельмі клапатліва адносяцца да захавання нашай спадчыны. Адна з іх — жыхарка г. Капыля Валянціна Ляшко.
[caption id="attachment_73045" align="aligncenter" width="560"]
■ На прыёме ў міністра сувязі і інфарматызацыі Канстанціна Шульгана Валянціна Ляшко[/caption]
Яна разам са сваёй сям’ёй (Пацэнкераў) зрабіла многае, каб асоба нашага славутага земляка Эдварда Вайніловіча была не забыта на Капыльшчыне, і прыкладае шмат намаганняў да распаўсюджвання інфармацыі пра гэта імя ва ўсёй краіне і свеце.
Для ўвекавечвання памяці вядомай асобы Валянціна Віктараўна звярталася на прыёмы грамадзян да старшыні Капыльскага райвыканкама Анатоля Ліневіча, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людмілы Ніжэвіч, міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанціна Шульгана. Усе звароты разгледжаны і дадзены станоўчыя адказы. Напрыклад, у пісьме за подпісам міністра сувязі і інфарматызацыі Канстанціна Шульгана гаворыцца: «У адпаведнасці з пунктам 10 Інструкцыі аб парадку вырабу і распаўсюджвання дзяржаўных і іншых знакаў паштовай аплаты Рэспублікі Беларусь, зацверджанай пастановай Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь № 38 ад 16 верасня 2008 года, выдатныя дзяржаўныя і палітычныя дзеячы, дзеячы навукі, культуры і мастацтва могуць быць адлюстраваны на дзяржаўных знаках паштовай аплаты не раней чым праз пяць гадоў пасля смерці і да юбілеяў з дня нараджэння, якія кратныя 25.
Такім чынам, кіруючыся нормамі Інструкцыі, выпуск у зварот дзяржаўных знакаў паштовай аплаты, прысвечаных 175-годдзю з дня нараджэння Эдварда Вайніловіча, магчыма ажыццявіць толькі ў 2022 годзе.
Разам з тым, улічваючы значны ўклад Эдварда Вайніловіча ў гісторыю Беларусі, у рамках галіновых мерапрыемстваў па правядзенні ў Рэспубліцы Беларусь 2018–2020 гадоў пад знакам Года малой радзімы РУП «Белпошта» даручана ў другім паўгоддзі 2019 года арганізаваць выраб немаркіраванай паштовай прадукцыі, прысвечанай Эдварду Вайніловічу.
Дадаткова інфармуем, што Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі значная ўвага надаецца распаўсюджванню звестак і папулярызацыі айчыннай гісторыі, у тым ліку і пра Эдварда Вайніловіча — яскравага стваральніка і цудоўнага прыклада служэння радзіме, таму месцу, дзе нарадзіўся.
У сувязі з гэтым Інстытутам гісторыі НАН Беларусі праводзіцца цыкл рэгіянальных мерапрыемстваў, прысвечаных асобе Эдварда Вайніловіча. Першая з канферэнцый прайшла ў 2015 годзе ў г. Капылі, другая — у 2016-м у г. Нясвіжы, трэцяя — у 2017-м у г. Слуцку, сёлета — у г. Клецку.
У рамках Рэспубліканскай праграмы мерапрыемстваў па правядзенні ў Рэспубліцы Беларусь 2018–2020 гадоў пад знакам Года малой радзімы, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 547 ад 18 ліпеня 2018 года, правядзенне навукова-практычных канферэнцый запланавана на верасень 2019 і 2020 гадоў у гарадах Іўе і Навагрудак».
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии