Паважаныя землякі! Дарагія ветэраны!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
Самае каштоўнае, што ёсць у нашым жыцці, — гэта мір, спакой і стабільнасць. Менавіта таму гэта свята мае асаблівае значэнне.
У гэты дзень прынята віншаваць не толькі ваенных, ветэранаў, але і ўсіх мужчын, якім ёсць каго і што абараняць: сваю Радзіму, сваю справу, свой дом, сваіх блізкіх, сваё будучае. Хачу павіншаваць і нашых дзяцей, хлопчыкаў, у кожным з якіх ужо закладзена тая стойкасць, тая адданасць і тая сіла духу, якія не толькі робяць з хлопчыка мужчыну, але і ствараюць з яго сапраўднага абаронцу Айчыны.
Шчыра жадаю вам надзейнага тылу, мірнага неба над галавой. Няхай жыццё будзе шчаслівым, здароўе — моцным, энергія — невычэрпнай, а кожны дзень — светлым і радасным.
Людміла НІЖЭВІЧ,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Дарагія жыхары Капыльшчыны!
Сардэчна віншуем вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
Гэта свята стала па-сапраўднаму народным. Яно сімвалізуе пераемнасць патрыятычных традыцый, мужнасць і сілу духу людзей у пагонах, якія стаяць на варце міру і бяспекі Айчыны.
Сёлета, калі адзначаецца 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, мы выказваем асаблівыя словы ўдзячнасці ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, якія адстаялі свабоду і незалежнасць. Ваш подзвіг назаўсёды застанецца ў памяці нашчадкаў.
Шчыра віншуем ваеннаслужачых, іх родных, блізкіх і ўсіх тых, хто ў розныя гады прайшоў нялёгкую школу армейскай службы, са святам мужных людзей! Жадаем моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, поспехаў і мірнага неба над галавой.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў