Home
Суббота 26.07.2025 12:51

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

26

23 февраля - День защитников Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь

23.02.2019
23feb Паважаныя землякі! Дарагія ветэраны! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь! Самае каштоўнае, што ёсць у нашым жыцці, — гэта мір, спакой і стабільнасць. Менавіта таму гэта свята мае асаблівае значэнне. У гэты дзень прынята віншаваць не толькі ваенных, ветэранаў, але і ўсіх мужчын, якім ёсць каго і што абараняць: сваю Радзіму, сваю справу, свой дом, сваіх блізкіх, сваё будучае. Хачу павіншаваць і нашых дзяцей, хлопчыкаў, у кожным з якіх ужо закладзена тая стойкасць, тая адданасць і тая сіла духу, якія не толькі робяць з хлопчыка мужчыну, але і ствараюць з яго сапраўднага абаронцу Айчыны. Шчыра жадаю вам надзейнага тылу, мірнага неба над галавой. Няхай жыццё будзе шчаслівым, здароўе — моцным, энергія — невычэрпнай, а кожны дзень — светлым і радасным. Людміла НІЖЭВІЧ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь   Дарагія жыхары Капыльшчыны! Сардэчна віншуем вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь! Гэта свята стала па-сапраўднаму народным. Яно сімвалізуе пераемнасць патрыятычных традыцый, мужнасць і сілу духу людзей у пагонах, якія стаяць на варце міру і бяспекі Айчыны. Сёлета, калі адзначаецца 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, мы выказваем асаблівыя словы ўдзячнасці ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, якія адстаялі свабоду і незалежнасць. Ваш подзвіг назаўсёды застанецца ў памяці нашчадкаў. Шчыра віншуем ваеннаслужачых, іх родных, блізкіх і ўсіх тых, хто ў розныя гады прайшоў нялёгкую школу армейскай службы, са святам мужных людзей! Жадаем моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, поспехаў і мірнага неба над галавой. Раённы выканаўчы камітэт Раённы Савет дэпутатаў

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей