Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Без малога чвэрць стагоддзя займаецца любімай справай механізатар ААТ «Капыльскае» Аляксандр Гарашчэня. 8622 «Нават у думках ніколі не бачыў сябе гарадскім жыхаром, — дзеліцца Аляксандр Валянцінавіч. — Я чалавек вясковы. Тут мае карані. Я да вёскі прырос!» Якія толькі трактары не давялося асвойваць былому выпускніку Капыльскага СПТВ-156. Праўда, праца на такой тэхніцы для яго была не зусім у навіну. Бацька Аляксандра прысвяціў 44 гады свайго жыцця механізацыі, шмат чаму навучыў і сына. Дарэчы, менавіта ён дапамагаў Сашу сабраць з дзвюх старэнькіх «Ніў» адну перад пачаткам першай для яго ўборачнай кампаніі. Пасля былі працоўныя перамогі і дасягненні. У ліку самых памятных — трэцяе месца ў абласным спаборніцтве. Амаль усе пасяўныя і ўборачныя работы праходзяць у гаспадарцы з удзелам Гарашчэні. І ўсюды працуе шчыра і самааддана.
Задачу не проста разгледзець прыродную прыгажосць кожнага кліента, але і зрабіць яго вобраз непаўторным лічыць галоўнай у сваёй працы цырульнік Марына Імбра. 9177 копия У Капыльскі камбінат бытавога абслугоўвання яна прыйшла адразу пасля заканчэння Слуцкага прафесіянальна-тэхнічнага вучылішча № 209 у далёкім ужо 1987 годзе. — Цырульнік — гэта прафесія, дзе нельга дасягнуць нейкай вышыні, — упэўнена Марына Уладзіміраўна. — Пастаянна з’яўляюцца новыя вяршыні, новыя тэндэнцыі, новыя тэхнікі, а таму ў прафесіі можна расці вечна. Імкненне спецыяліста да пастаяннага самаўдасканалення дапамагло заваяваць аўтарытэт не толькі сярод калег, але і наведвальнікаў цырульні. Хаця работу цырульніка лёгкай не назавеш. Увесь дзень на нагах, пастаянна заняты рукі — а гэта значная фізічная нагрузка. Таму вельмі дарагія тыя імгненні, калі ёсць магчымасць правесці вольны час з блізкімі людзьмі, унукам Савушкам. Марына Уладзіміраўна добрая гаспадыня, клапатлівая, любячая дачка, жонка, маці, бабуля. Ёй уласціва нейкая асаблівая далікатнасць, цеплыня ў адносінах да людзей і адначасова ўпэўненасць у сваіх сілах. А гэта заўсёды цэніцца.
Старшыня Цімкавіцкага сельвыканкама Алена Острыкава — кіраўнік у галіне мясцовай улады аўтарытэтны і заслужаны. Острикова-1 Звыш 22 гадоў яна ўжо на гэтай пасадзе. Добра ведаюць яе жыхары 30 населеных пунктаў, размешчаных на тэрыторыі сельсавета. Па словах Алены Мечыславаўны, агульная мова знойдзена з кіраўнікамі і працаўнікамі больш чым трыццаці прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў сельсавета. Яны ўсе прымаюць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці. Прыярытэтным напрамкам на працягу 2018 года заставалася работа па добраўпарадкаванні тэрыторый і навядзенні парадку на зямлі. Надавалася вялікая ўвага расчыстцы пустуючых участкаў у Савічах (сёлета яны таксама прыбіраюцца ў Навасёлках), прывядзенню грамадзянскіх могілак у парадак (асабліва ў Кукавічах і В. Раёўцы), спілоўванню аварыйных дрэў, зносу непрыгодных агароджаў. Ствараліся месцы адпачынку ў Вялікай Раёўцы, Рудным, Цімкавічах. Актыўны ўдзел у праводзімых работах прымалі мясцовыя жыхары, работнікі сельвыканкама, сельгаспрадпрыемстваў, дэпутаты сельскага Савета дэпутатаў, а таксама старэйшыны населеных пунктаў.
Вынікі працы настаўніцы рускай мовы і літаратуры СШ № 2 г. Капыля імя Цішкі Гартнага Святланы Леанідаўны Сапешкі заслугоўваюць самай высокай адзнакі. 3443 Сярод іх — Дыплом І ступені яе вучаніцы Веры Васілеўскай на трэцім этапе алімпіяды па вучэбных прадметах і нават удзел дзяўчыны ў  алімпіядзе школьнікаў Саюзнай дзяржавы «Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная супольнасць» па рускай мове і літаратуры, якая праходзіла ў Новасібірску. Святлана Леанідаўна мае свой стыль работы. Настаўніца не застаецца ўбаку ад творчай і грамадскай дзейнасці: заўсёды прымае актыўны ўдзел у жыцці школы, разам з вучнямі рыхтуе навуковае даследаванне. Акрамя выкладання рускай мовы і літаратуры, Святлана Леанідаўна — класны кіраўнік у 11 класе. Таму яна ў адказе не толькі за веды юнакоў і дзяўчат, але і за іх выхаванне. Аднак да падобных іспытаў настаўніца гатова, бо прафесію педагога выбрала асэнсавана і да мэты вучыць ішла ўпэўнена і мэтанакіравана.
Для сырароба-майстра Капыльскага філіяла ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» Ірыны Бурак адной з самых яркіх падзей апошняга часу стаў удзел у мерапрыемстве па падвядзенні вынікаў Грамадскага конкурсу «Лепшая прадукцыя года», дзе ў намінацыі «Сыры сычужныя» прадукцыя яе прадпрыемства была адзначана дыпломамі пераможцы. 11-V У дасягненне высокай адзнакі капыльскіх прысмакаў майстар унесла важкую лепту. Што там казаць — душу ўклала, як ва ўласнае дзецішча. Ірына Аляксандраўна — супрацоўнік вопытны і надзейны. Вернасць і адданасць сыраробнай справе праяўляе ўжо на працягу больш як трох дзясяткаў гадоў. І ўвесь гэты час — на родным прадпрыемстве, куды прыйшла ў далёкім 1986 годзе на практыку ды так тут і засталася. За працяглы перыяд нялёгкай працы прайшла добрую «школу» падчас асвойвання ступеней  кар’ернай лесвіцы.  Цяпер жанчына — сапраўдны майстар сваёй справы.
Страница 3224 из 4858