У мінулым годзе падчас святкавання Дня горада прозвішча Віктара Дарашэвіча, механізатара ААТ "Старыца-Агра", занесена ў Кнігу працоўнай славы Капыльскага раёна. Крыху раней мужчына быў узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі».
Ён прадаўжае хлебаробскую дынастыю Дарашэвічаў: яго бацька працаваў механізатарам, брат займаецца гэтай справай зараз.
Без Віктара Міхайлавіча, можна сказаць, не абыходзіцца ў гаспадарцы ніводзін від работ. Ён рыхтуе глебу, уносіць угнаенні, займаецца пасадкай і доглядам бульбы, летам садзіцца за штурвал збожжаўборачнага камбайна, а вось зімой чысціць дарогі ад снегу і нарыхтоўвае дровы для гаспадаркі.
Комментарии