Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Одной из современных тенденций является создание межрайонных медицинских центров. Где будет находиться медцентр, куда смогут обращаться жители Копыльщины? Денис, аг. Старица Отвечает главный врач Копыльской ЦРБ Сергей Потейкович:     – Центр по оказанию медпомощи, куда смогут обратиться и жители нашего района, создают в Солигорске. На базе Солигорской больницы завершается строительство нового здания. Главное управление по здравоохранению Миноблисполкома поставило задачу создать на базе Солигорской больницы Центр по оказанию медицинской помощи жителям южной части Минской области. Здесь будут делать магнитно-резонансную томографию пациентам из районов, расположенных на юге Минской области. Уже сегодня по некоторым направлениям медицинских обследований и лечению Солигорская больница является межрайонным центром. Более 10 отделений обслуживают не только солигорчан, но и жителей прилегающих районов. Это урологическое, офтальмологическое, кардиологическое, родильное, гинекологическое, патологии беременности, нефрологическое, инсультное (для лечения больных с острым нарушением мозгового кровообращения) и другие отделения. Когда все эти планы будут осуществлены, солигорчане и жители прилегающих районов по многим направлениям будут ездить на обследования и лечение не в минские медучреждения, а в Солигорск. Такие же центры (только по обслуживанию северной и центральной частей области) будут созданы в Молодечно и Борисове. Диана ТКАЧЕНКО
Подскажите, пожалуйста, где на Копыльщине можно развить идеи для создания и развития бизнеса? Учащийся Докторовичской СШ Стартап-школа Копыльского государственного колледжа приглашает всех желающих, учащихся старших курсов, выпускников, молодых исследователей и новаторов, молодых предпринимателей и просто молодых людей, имеющих бизнес-идеи, на неформальное бизнес-обучение. Система комплексного обучения начинающих предпринимателей позволяет им эффективно пройти путь от бизнес-идеи до бизнес-проекта, от бизнес-проекта до действующего предприятия. – Наша стартап-школа для тех, у  кого есть бизнес-идея, но нет команды и достаточных бизнес компетенций, – отвечает заведующий учебно-производственной мастерской Копыльского государственного колледжа, координатор стартап-школы Наталья Лукашевич. – Кто хочет построить бизнес на основе научных исследований или инновационных  разработок. У кого есть необходимые знания о бизнесе и желание присоединиться к команде стартапа. Кто уже в динамично развивающемся бизнесе, но у кого нет времени для работы над новыми идеями и проектами. Стартап-школа дает возможность участникам выработать бизнес-идею, сформировать команду, пройти за короткий период путь от идеи до бизнес-модели под руководством опытных экспертов, а также представить проект на финальной презентации. Для состоявшихся предпринимателей это возможность попробовать себя в роли лектора, эксперта и ментора, получить доступ к молодым талантам,  обрести общественное признание, быть в активной инновационной среде, а также структурировать свои знания и помочь младшему поколению в реализации своих идей. Мы приглашаем всех желающих в нашу стартап-школу! Татьяна БОХАН
На традыцыйны вечар сустрэчы выпускнікоў, які адбыўся ў Слабадакучынскай СШ, завіталі былыя вучні, каб убачыць сваіх настаўнікаў, аднакласнікаў і сяброў. У гэтым годзе былі запрошаны выпускнікі 2019, 2015, 2010, 2005, 2000 і 1995 гадоў.   [caption id="attachment_85628" align="aligncenter" width="840"] ■ Выпускнікі 2010 года са сваім былым класным кіраўніком Ірынай Мікалаеўнай Дзенісюк (трэцяя злева)[/caption] Вечар школьных сяброў пачаўся з выступлення дырэктара школы Валянціны Кандыбовіч, якая падзякавала ўсім за тое, што не забываюць родныя пенаты, пажадала прыемнага вечара і добрых успамінаў. – Усіх нас аб’ядноўвае адно – любоў да роднай школы, дзверы якой заўсёды адчынены для вас, – адзначыла Валянціна Паўлаўна. Пад гукі  вальса на экране мільгалі кадры са школьнага жыцця. Святочны настрой сваімі музычнымі нумарамі гасцям дарылі Вольга Францкевіч, Дар’я Лазнюха, Вольга Вечканава. Выпускнікі дзяліліся ўражаннямі, успаміналі ветэранаў педагагічнай працы і тых, каго ўжо з намі няма. У многіх былі слёзы радасці на вачах, дзякавалі педагагічнаму калектыву за пуцёўку ў самастойнае  жыццё. Сярод выпускнікоў людзі самых разнастайных прафесій: настаўнікі і ўрачы, інжынеры і будаўнікі, работнікі сельскай гаспадаркі і прамысловасці.  Вядучымі вечара былі адзначаны мнагадзетная маці (шасцёра дзяцей) Галіна Логаш з в. Думічы, тысячны выпускнік школы Ірына Міцкевіч з г. Капыля, банкаўскі работнік Таццяна Гуцько з г. Мінска і іншыя. Вечар прайшоў у цёплай і сяброўскай атмасферы. Песня «Мы жадаем шчасця вам» зрабіла сваю справу, і ўсе выпускнікі незалежна ад узросту з вялікім задавальненнем прайшлі па школьных калідорах, наведалі школьны музей, свой клас, пасядзелі за сваёй партай. А ў рамках акцыі «29 добрых спраў» выпускнікі пакінулі на памяць аб сабе падарункі. Барыс ДЗЕНІСЮК, член ГА «Беларускі саюз журналістаў»
Каждый четвертый четверг месяца в ГУО «Гимназия № 1 г. Копыля имени Н.В. Ромашко» проходит Единый день информирования под общим девизом «ШАГ» – «Школа Активного Гражданина», на который приглашаются гости – люди разных профессий Копыльщины. Не стал исключением и прошедший четверг. В этот день состоялась интересная, познавательная встреча учащихся восьмых классов с сотрудником редакции газеты «Слава працы» Сергеем Козелом. Тема информационного часа – «Ганаруся сваімі землякамі». Наш гость есть сам по себе известный человек, потому что он является членом Белорусского союза журналистов, многолетним ведущим радиопередачи «Раніца Капыльшчыны». [caption id="attachment_85625" align="aligncenter" width="840"] ■ Педагог Лариса Муратова знакомит гимназистов с Сергеем Козелом[/caption] В начале встречи Сергей Леонидович сообщил нам интересные факты из жизни наших земляков: Адама Русака, Анатолия Астрейко, Алексея Коршака, судьбы которых были связаны с районной газетой. Гость рассказал о своем жизненном пути от учителя-филолога до сотрудника редакции. Он с гордостью поведал, чем живет сегодня газета «Слава працы»,  и отметил, что в этом году районке исполняется 90 лет. Увлекательным явился рассказ о том, как изменялось издание, начиная от «Калгаснiка Капыльшчыны» и до современной  «Слава працы». Неизменным в газете и на радио оставалась и остается важная тема – тема человека труда: будь то ученик за партой, рабочий за станком или труженик в поле. Познавательной для гимназистов стала информация об особенностях профессии журналиста. Наш гость отметил, что это довольно сложная, но очень интересная профессия. В финале встречи гимназисты задавали интересующие их вопросы, на которые Сергей Леонидович с охотой отвечал. Был выбран самый интересный вопрос, автор которого был награжден небольшим призом. Расставаясь, Сергей Леонидович пожелал, чтобы имена учащихся гимназии чаще встречались на страницах районной газеты. Алеся ЗЕНЬКОВИЧ и Роман МАРУКИН, члены объединения по интересам «Литературная гостиная» гимназии № 1 г. Копыля, юнкоры «СП»
Каб выратаваць сваю дачку ад нямецкага рабства, Максім Макаравіч Калядка пайшоў на даволі рызыкоўны крок: ён змяніў дату яе нараджэння. З тае пары Вольга Максімаўна Калядка на год памаладзела. І нават сваё 95-годдзе Вольга Максімаўна адсвяткавала сёлета, хоць і з’явілася на свет яна 24 студзеня 1924 года. «Горкія страты вайны» – З нашай вёскі Лесуны, што каля Слуцка, як і з іншых месц Савецкага Саюза, фашысты забіралі ў Германію на працу тых, хто з’явіўса на свет у 1923 і 1924 гадах, – эмацыянальна, перасыпаючы сваю мову рознымі прымаўкамі, з непаўторнай ляшнянскай гаворкай  Вольга  Максімаўна вядзе аповед пра сваё жыццё. – Мой бацька Максім Макаравіч знайшоў знаёмых, якія пераправілі дату майго нараджэння. Сам ён па ўзросце на фронт не трапіў, але як мог дапамагаў лясным воінам: быў сувязным, адвозіў ім ежу. Ды партызаны і самі часта прыходзілі да нас. Ужо пасля вызвалення Беларусі, у 44-м годзе, на фронт прызвалі майго 18-гадовага брата Валодзю. Памятаю, як праводзілі юнака на фронт. Я падышла да салдацкай калоны, плачу і кажу: «Валодзя, Валодзя, куды ты сабраўса?» А ён стаіць, глядзіць на мяне і нібы ў прадчуванні, што ўжо ніколі да нас не вернецца, не стрымлівае слёзы… Брат загінуў, не дажыўшы два тыдні да Перамогі, у паўднёва-ўсходняй  Прусіі, цяпер г. Несцераў Калінінградскай вобласці. Ужо ў 75-м годзе, калі святкавалі 30-годдзе Перамогі, піянеры прыслалі нам пісьмо, у якім паведамлялі, што «ваш сын и брат погиб и похоронен в г. Нестеров». Туды разам са сваякамі паехала мама. Сабраласа шмат народу з усіх куткоў Савецкага Саюза, каб прыняць удзел у перапахаванні астанкаў каля 3000 салдат. Сведкі не стрымлівалі слёз. (Сапраўды, ў электроннай Кнізе памяці Калінінградскай вобласці мы знайшлі наступныя звесткі: «Красноармеец Колядко Владимир Максимович (1926–02.11.1944). Место рождения или адрес места жительства: Белорусская ССР, Минская обл., Слуцкий р-н, дер. Лесуны. Партийность: беспартийный. Дата и место призыва: Слуцкий РВК, Белорусская ССР, Минская обл., Слуцкий р-н. Последнее место службы: 265-й стрелковый Краснознаменный полк, 20-я стрелковая Барановическая дважды Краснознамённая ордена Суворова дивизия. Должность (специальность): подносчик снарядов. Причина выбытия: убит в бою. Первичное захоронение (место выбытия): Маттишкемен, северная окраина» – Рэд.). [caption id="attachment_85615" align="aligncenter" width="840"] ■ Помнік у Калінінградскай вобласці, на якім значыцца імя Калядкі Уладзіміра[/caption] А старэйшы мой брат Іван у час Вялікай Айчыннай змагаўся ажно на мяжы з Іранам. Вярнуўся ён адтуль знямоглым хворым чалавекам. «Нашаму роду няма пераводу» – Першым чалавекам, які аказаў уплыў на ўвесь наш род, лічу, быў дзядуля Макар, – працягвае расказ Вольга Максімаўна. – Дзед трымаў добрую гаспадарку і, да таго ж, быў вельмі мудрым чалавекам. Ён разумеў, што толькі адукацыя дапаможа дзецям выбіцца ў людзі. Таму майго бацьку дзед Макар аддаў вучыцца ў царкоўнапрыходскае вучылішча ў Слуцку. Атрымаўшы адукацыю, бацька прадоўжыў узмацняць гаспадарку, і да сялянскіх прылад прыбавіліся механізаваныя. Акрамя двух коней у нас была малатарня, алейня, медагонка. Але пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі справы нашы змяніліса: сям’ю раскулачылі. Нас усіх выселілі, а ў нашай роднай хатцы зрабілі «избу-читальню». Пэўны час мы месціліся ў сваякоў. Ад горкай долі шматлікіх высяленцаў, якіх адпраўлялі ў далёкія краі, нас выратавалі татавы пляменнікі, якія верна служылі справе рэвалюцыі. Потым тата з мамай уступілі ў калгас, жылі сціпла, гадавалі нас, чацвярых сваіх дзетак. «Калі Бог хоча дапамагчы жанчыне, пашле ёй добрага чалавека» – Менавіта так я заўсёды лічыла. І нездарма: мой выбраннік Міхаіл Нікалаеня быў вельмі добрым і прыгожым. З ім я пазнаёміласа падчас працы ў адной з так званых «растушчых» школ Клецкага раёна, дзе Міхаіл Кірылавіч працаваў завучам. На Клеччыну разам з сяброўкай мы трапілі пасля таго, як год адгаравалі настаўніцамі ў спецыяльным дзіцячым доме ў Пінскім раёне. Вось так супалі мой прафесійны і асабісты выбары. [caption id="attachment_85614" align="aligncenter" width="545"] ■ Міхаіл Нікалаеня, 1950-я г. ХХ ст.[/caption] …Звязаць свой лёс з прафесіяй настаўніка я вырашыла не адразу. Спачатку марыла быць медыкам, як і мае сяброўкі. Але бацька вырашыў па-свойму і адправіў мяне ў педагагічнае вучылішча. А потым быў Баранавіцкі настаўніцкі інстытут. З татавым выбарам я была згодна, бо мне таксама падабаліса настаўнікі, і асабліва – як яны адзяваліса: я ўсё жыццё любіла прыгожае аддзенне. [caption id="attachment_85617" align="aligncenter" width="525"] ■ Вольга Калядка, 1950-я г. ХХ ст.[/caption] У скорасці пасля таго, як мы ажаніліса, вырашылі вярнуцца на радзіму мужа ў Лешню. Школы як такавой не было, займаліса па хатах. Новы будынак узвялі недзе ў 60-х гадах. Дзяцей было столькі, што нават вучыліса ў дзве змены. Я выкладала біялогію, батаніку, працоўнае навучанне. Мы, настаўнікі, часта самі бралі ўдзел у канцэртах, ездзілі з творчымі эстафетамі ў суседнія вёскі. «Чалавек павінен пасадзіць сад, выгадаваць дзяцей і пабудаваць хату» – Усе гэтыя запаветы мы з мужам выканалі. Пасля пераезду ў Лешню сямейнае жыццё пачыналі ў старой бацькоўскай хаце, а з цягам часу вырашылі пабудаваць сваю. Дапамог муж сястры, дачка якой гадаваласа ў нас. Працавалі талакой: і муж, і пляменнікі, нават і я сама капала траншэю. У гэты час я моцна пасябравала з Раманенкай Зінаідай Іосіфаўнай, якая была сапраўдным прафесіяналам і вельмі адданым любімай справе чалавекам. Нават сваю старэйшую дачку ў яе гонар я назвала Зінаідай. Разам з мужам годна выхавалі дзвюх дачок сваіх, а трэцюю – сястры, якая папрасіла падгадаваць дзяўчынку, пакуль сама дабудуе хату. Антаніна прыжыласа ў нас, з медалём скончыла школу, паступіла ў медінстытут і зараз працуе псіхіятрам. Зінаіда таксама медык, а меншая Ганна – настаўніца, выкладала замежныя мовы. Азіраючыса сёння назад, гавару ўсім сваім калегам і вучням «Вялікі дзякуй!», бо без іх маё жыццё не было б такім цікавым і поўным. А сем’і былых маіх вучняў Гуліцкіх і Абрамчыкаў заўсёды прыходзілі на дапамогу і не пакідалі з цяжкасцямі сам-насам. «Сапраўдны патрыярх Лешні» – Так мяне назваў наш мясцовы бацюшка, настаяцель храма велікамучаніка Георгія айцец Павел, які па-сапраўднаму аддана служыць Богу. Святар часты госць у нашай хаце, калі прыходзіць, мы вядзём з ім шчырыя размовы. Я заўсёды верыла і веру ў Бога зараз. Калі была маладая, хадзіла да царквы нават у Слуцк. А ў 70-х гадах у Кіявічах адкрыўса храм, дзе службы правіў надта добры святар. Вельмі люблю і, упэўнена, умею спяваць. З вялікім захапленнем слухаю радыёперадачы, асабліва па выхадных, дзе гучаць віншаванні і песні-падарункі. Калі ведаю словы, абавязкова падпяваю і адчуваю, што душа мая радуецца, расцвітае і нават маладзее. Дзіяна ТКАЧЭНКА
Страница 2789 из 4874