Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

46

"29 добрых дел" - в Слободокучинской средней школе

10.02.2020
На традыцыйны вечар сустрэчы выпускнікоў, які адбыўся ў Слабадакучынскай СШ, завіталі былыя вучні, каб убачыць сваіх настаўнікаў, аднакласнікаў і сяброў. У гэтым годзе былі запрошаны выпускнікі 2019, 2015, 2010, 2005, 2000 і 1995 гадоў.   [caption id="attachment_85628" align="aligncenter" width="840"] ■ Выпускнікі 2010 года са сваім былым класным кіраўніком Ірынай Мікалаеўнай Дзенісюк (трэцяя злева)[/caption] Вечар школьных сяброў пачаўся з выступлення дырэктара школы Валянціны Кандыбовіч, якая падзякавала ўсім за тое, што не забываюць родныя пенаты, пажадала прыемнага вечара і добрых успамінаў. – Усіх нас аб’ядноўвае адно – любоў да роднай школы, дзверы якой заўсёды адчынены для вас, – адзначыла Валянціна Паўлаўна. Пад гукі  вальса на экране мільгалі кадры са школьнага жыцця. Святочны настрой сваімі музычнымі нумарамі гасцям дарылі Вольга Францкевіч, Дар’я Лазнюха, Вольга Вечканава. Выпускнікі дзяліліся ўражаннямі, успаміналі ветэранаў педагагічнай працы і тых, каго ўжо з намі няма. У многіх былі слёзы радасці на вачах, дзякавалі педагагічнаму калектыву за пуцёўку ў самастойнае  жыццё. Сярод выпускнікоў людзі самых разнастайных прафесій: настаўнікі і ўрачы, інжынеры і будаўнікі, работнікі сельскай гаспадаркі і прамысловасці.  Вядучымі вечара былі адзначаны мнагадзетная маці (шасцёра дзяцей) Галіна Логаш з в. Думічы, тысячны выпускнік школы Ірына Міцкевіч з г. Капыля, банкаўскі работнік Таццяна Гуцько з г. Мінска і іншыя. Вечар прайшоў у цёплай і сяброўскай атмасферы. Песня «Мы жадаем шчасця вам» зрабіла сваю справу, і ўсе выпускнікі незалежна ад узросту з вялікім задавальненнем прайшлі па школьных калідорах, наведалі школьны музей, свой клас, пасядзелі за сваёй партай. А ў рамках акцыі «29 добрых спраў» выпускнікі пакінулі на памяць аб сабе падарункі. Барыс ДЗЕНІСЮК, член ГА «Беларускі саюз журналістаў»

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей