Раённае свята «Дажынкі-2026», якія праходзілі у Праснаках, завяршылася музычнымі віншаваннямі. Перад гасцямі выступілі народны вакальны ансамбль «Бацькаўшчына» Клецкага РЦК, салістка Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь «Нацыянальны акадэмічны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь імя Міхаіла Якаўлевіча Фінберга» Алеся Дзяржавец, а таксама дуэт «DVOE». Завяршыўся вечар святочным феерверкам і танцавальнай праграмай.
Пасля ўзнагароджання пераможцаў раённага спаборніцтва на районным свяце «Дажынкі» на сцэну быў запрошаны кіраўнік ААТ «Праснакі» для традыцыйнай перадачы сімвала ўраджаю – дажыначнага снапа – гаспадарцы, якая будзе прымаць «Дажынкі-2027».
Галоўнай часткай мерапрыемства стала цырымонія ўзнагароджання пераможцаў раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур у 2026 годзе. Сярод сельскагаспадарчых арганізацый (па вытворчасці збожжавых на адзін бала-гектар) першае месца заняло ААТ «Праснакі» (дырэктар Уладзімір Лазоўскі) з паказчыкам 183,5 кг. Другое месца заслужана дасталося УП «ПІК-Лясное» (намеснік дырэктара па раслінаводстве Аляксандр Купрэвіч) – 173,5 кг. Трэцяе месца ва УП «ПрыортрансАгра» (дырэктар Уладзімір Кішко) – 144,9 кг.
Ганаровай граматай Мінскай абласной прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК узнагароджаны галоўны аграном ААТ «Ціміразеўскі» Юрый Гурыновіч, галоўны інжынер ААТ «Прагрэс 2010» Мікалай Кандраценка.
На раённым свяце "Дажынкі" ўшаноўвалі тых, хто адказна і з любоўю працаваў на роднай зямлі. Ганаровай граматай Мінскага аблвыканкама ўзнагароджаны: брыгадзір вытворчай брыгады ў раслінаводстве ААТ «Старыца-Агра» Наталля Кандыбовіч, трактарыст-машыніст сельгасфіліяла «Руднае» ААТ «Капыльскі райаграсэрвіс» Віталь Паграбіцкі.