Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

IMG_9598 Футболисты «СМИавтотранс» (Смолевичский р-н) до встречи с копылянами занимали третье место в турнирной таблице и могли упрочить свое положение. Но уже с начала игры стало понятно: уступать без борьбы гости не собираются. Первый тайм проходил в остром противостоянии, где каждая из команд провела несколько опасных атак. Но на перерыв футболисты уходили при счете 0:0. Вторая половина матча также была насыщена опасными моментами и ударами по воротам. В одной из атак после точной передачи нападающего Егора Лещинского его тезка полузащитник Егор Куценко нанес точный удар по воротам смолевичан. В оставшееся время хозяева пытались отыграться, а гости стремились упрочить свое преимущество. Но матч так и закончился с минимальным перевесом копылян. После игры ФК «Копыль» в турнирной таблице поднялась на две строчки и занимает 8-е место. А вот «СМИавтотранс» «скатился» на пятую позицию. Следующий матч копыляне вновь проведут на выезде, где встретятся с командой «Химик-Беларуськалий» (Солигорск), идущей в турнире на втором месте. Сергей ЛАЗОВСКИЙ
Понедельник, 29 августа 2016 12:36

«Нас не разлучить - мы друзья!»

Выпуск у школах у 1966 годзе быў асаблівым. Адначасова вучобу закончылі вучні дзясятых і адзінаццатых класаў. У адзін з суботніх летніх дзён у прасторных калідорах сярэдняй школы № 2 г. Капыля імя Цішкі Гартнага, нават нягледзячы на тое, што ідуць канікулы, загучалі вясёлыя галасы і гучны смех. Тут сабраліся выпускнікі (на здымку), якія закончылі школу 50 гадоў таму. IMG_3512 Першыя імгненні — самыя хвалюючыя. Мужчыны і жанчыны, на тварах якіх свой адбітак зрабіў час, пазнавалі ў сур’ёзных дарослых людзях сваіх суседзяў па парце. Колькі эмоцый, радасных воклічаў, сардэчных абдымкаў! Некалькі хвілін — і нібыта не было тых доўгіх пяцідзесяці гадоў. Яны раптоўна памаладзелі і ператварыліся ў бесклапотных юнакоў і дзяўчат, напера-дзе ў якіх цэлае жыццё, поўнае прыгод, здабыткаў, узлётаў і падзенняў. Былыя аднакласнікі ўспаміналі пра школьныя гады, любімых настаўнікаў, з сумам канстатуючы, што да сённяшняга дня амаль ніхто з іх не дажыў. — Наш клас (11 «А») заўжды быў вельмі дружны, — расказвае адна з ініцыятараў і арганізатараў сустрэчы Раіса Кавальская. — Мы прызначаем такія спатканні кожныя пяць гадоў, хаця не ва ўсіх ёсць магчымасць прыехаць, вядома ж — справы, адлегласць ды і здароўе ўжо падводзіць. Вось у мяне блакнот, у якім ёсць адрасы і тэлефоны ўсіх нашых аднакласнікаў. Мы падтрымліваем цесную сувязь, пры магчымасці сустракаемся, асабліва, калі прыязджаем у Капыль, тэлефануем адзін аднаму. Нам заўсёды ёсць пра што пагаварыць. Нібы ў пацвярджэнне сказанаму прагучаў званок мабільнага тэлефона. Раіса Сяргееўна паднесла апарат да вуха — і на яе твары з’явілася радасная ўсмешка. Патэлефанаваў з Калінінграда іх аднакласнік Мікалай Андрыенка: шчырыя прывітанні, шкадаванні аб немагчымасці пры-ехаць, абяцанні сустрэцца ў наступны раз, запрашэнне наведаць узбярэжжа Прыбалтыкі… Сярод выпускнікоў гэтых класаў шмат вядомых людзей, і не толькі ў межах нашай краіны. Да прыкладу, Дзмітрый Ровенскі — кіраўнік узорнага фальклорнага ансамбля «Дударыкі», з якім ён аб’ехаў амаль увесь свет. Уладзімір Корсакаў працаваў галоўным канструктарам МАЗа, журналіст Генадзь Зяньковіч узначальвае Асацыяцыю беларусаў у Кішынёве «Беларусь». Ды і іншыя былыя аднакласнікі знайшлі сваё месца ў жыцці, сталі сумленнымі працаўнікамі, стварылі сем’і, радуюцца дзецям і ўнукам. І не забываюць сваю малую радзіму — Капыль. Дарэчы, у размове ўсе яны адзначылі, наколькі ён змяніўся апошнім часам: стаў больш прыгожым, утульным. Асабліва гэта відаць тым, хто даўно не наведваўся ў родныя мясціны. З цікавасцю прайшліся былыя выпускнікі па калідорах і класах сваёй школы, і адзінагалосна згадзіліся з тым, што гэты дзень пакіне ў іх памяці самыя лепшыя пачуцці і эмоцыі, якія надоўга будуць саграваць іх сэрцы. А самае галоўнае, што яны былі і застаюцца сябрамі, і нішто не зможа іх разлучыць: ні час, ні адлегласць. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара
 У рамках свята пройдуць старты каманд на дыстанцыях 6х200 м — для самых маленькіх удзельнікаў, 4х400 м — для юных спартсменаў агульнаадукацыйных школ, ДЮСШ, працоўных калектываў нашага раёна (карпаратыўныя эстафеты), 4х1000  м. У далейшай праграме спартыўнага форуму адбыліся некаторыя змены. Замест эстафетнага паўмарафону пройдзе трэйл-гонка «KOPYL TRAIL». Пра некаторыя падрабязнасці новага бегавога фармату даведаліся ў намесніка начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Віктара ВАСІЛЕЎСКАГА. Без имени-1 — Віктар Васільевіч, чаму было прынята рашэнне змяніць фармат асноўных спаборніцтваў? — Гэта звязана з некалькімі прычынамі. Па-першае, у свеце паступова страчваецца цікавасць да эстафетнага бегу на доўгія дыстанцыі. Па-другое, многія спартсмены краіны прымаюць удзел або рыхтуюцца да выступленняў у іншых спаборніцтвах, якіх у вераснёўскім спартыўным календары вельмі многа. Гэтыя акалічнасці ў многім і паўплывалі на рашэнне змяніць фармат капыльскага спартыўнага свята. — Патлумачце, калі ласка, што будзе прадстаўляць сабой трэйл-гонка? — Такія спаборніцтвы адносяцца да прыгодніцкага бегу, падчас якога неабходна пераадольваць розныя натуральныя і штучныя перашкоды. Ён становіцца вельмі папулярным ва ўсім свеце. Гэта даволі-такі відовішчнае дзейства для гледачоў, а асноўная маса ўдзельнікаў прыходзіць сюды не толькі весела правесці вольны час, але і пераадолець сябе — адчуць эмацыянальны пад’ём і ўпэўненасць ва ўласных сілах. Спартсмены спаборнічаюць у бегу па лясных сцежках, перасечанай і балоцістай мясцовасці, пясчаных пляжах, водных перашкодах і горных масівах. Што датычыцца гонкі «KOPYL TRAIL», то яе асаблівасцю з’яўляюцца перашкоды на дыстанцыі, якія стварыла сама прырода. — Дарэчы, а колькі кіламетраў складае траса? — У нашых спаборніцтвах ёсць дзве дыстанцыі. Першая — для ўдзельнікаў ва ўзросце ад 12 да 16 гадоў. Яна складае  4,2  км.   Для старэйшых спартсменаў  траса будзе ў два разы даўжэй — 8,4 км. Усе ўдзельнікі, якія пераадолелі дыстанцыю, атрымліваюць медаль фінішора. Дарэчы, упершыню ў нас уведзена сістэма электроннай фіксацыі часу (чып-сістэма). А першым 100 бегунам у абедзвюх дысцыплінах таксама ўручым футболкі з лагатыпам гонкі. — Былая дысцыпліна, паўмарафон, — гэта камандныя спаборніцтвы. А што ўяўляе ў гэтым плане трэйл-гонка? — Наш прыгодніцкі бег — спаборніцтвы як камандныя, так і індывідуальныя. У склад каманды ўваходзяць тры чалавекі: два юнакі і дзяўчына — у малодшай групе і двое мужчын і адна жанчына — у старэйшай, у астатнім — кожны жадаючы можа прыняць удзел у бегу па бездарожжы. — На Вашу думку, колькі аматараў экстрыму прыедзе паспрабаваць свае сілы ў трэйл-гонцы? — Увогуле, будзем рады ўсім, хто прыедзе да нас на спаборніцтвы. Ужо многія спартсмены запоўнілі заяўку на ўдзел, форма якой знаходзіцца на сайце Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі. Інфармацыю па спаборніцтвах можна знайсці таксама на сайтах Капыльскага райвыканкама, аддзела адукацыі, спорту і турызму і клуба аматараў бегу «Вікторыя». Запрашаю на свята спорту і здароўя: упэўнены, што гэта відовішча прыйдзецца вам даспадобы. Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Понедельник, 29 августа 2016 12:22

На художественных полотнах - родной край

На пачатку лета на Капыльшчыне праходзіў V Міжнародны пленэр ART-RAIN (Мастацкі дождж). Удзел у правядзенні пленэра пры-малі мастакі з Расіі і Беларусі. Так, на карцінах народнага мастака Расіі Гена-дзя Намяроўскага і старшыні Гомельскай абласной арга-нізацыі Беларускага саюза мастакоў Анатоля Отчыка намаляваны Спаса-Узнясенскі храм г. Капыля. Прычым — з розных ракурсаў. [caption id="attachment_50926" align="aligncenter" width="580"]А. Отчык. «Спаса-Узнясенскі храм», г. Капыль А. Отчык. «Спаса-Узнясенскі храм», г. Капыль[/caption] Ідэйным натхняльнікам і арганізатарам пленэру стаў намеснік старшыні секцыі манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускага саюза мастакоў, старшы выкладчык Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Глеб Отчык. На працягу некалькі дзён творцы жылі ў вёсцы Калюга і мелі магчымасць маляваць прыгожыя краявіды нашай малой Радзімы. Мастакі наведалі і пабачылі найбольш значныя мясціны нашага раёна: сядзібна-паркавы комплекс у Макранах, цэрквы ў Лешні і Кіявічах,  рэшткі храма ў Камсамольскай, вёскі Калюгу і Сунаі. [caption id="attachment_50925" align="aligncenter" width="580"]Р.  Сітніца. «Сустрэтае-12»,  в. Калюга Р. Сітніца. «Сустрэтае-12», в. Калюга[/caption] Крыху больш за месяц палотны, якія атрымаліся па выніках пленэру, экспанаваліся ў раённым краязнаўчым музеі. Дзіяна ТКАЧЭНКА
Суббота, 27 августа 2016 19:52

Копыль: известное и неизвестное

[caption id="attachment_50916" align="alignleft" width="260"]Рэшткі кафлі XVI ст. Рэшткі кафлі XVI ст.[/caption] Так было 20 мая 1570 года ў Антвэрпене выходзіць першы ў свеце геаграфічны атлас Theatrum Orbis Terrarum (лац. Відовішча шара зямнога), які склаў А́брахам Артэліус. У ім быў адлюстраваны стан геаграфічных ведаў таго часу. Адметна, што на гэтай карце адсутнічаюць такія гарады, як Менск, Нясвіж, але нанесены Капыль. Яшчэ ў 1872 годзе настаўнік Шыманоўскі С. запісаў, што ў старадаўнія часы мястэчка Капыль цягнулася на 15 вёрст. З ім злучаліся блізкія вёскі: Кацельнікі — там знаходзіўся кацельны завод, Нізкавічы — з Нізкім рынкам, Стары Капыль — гэта Старое месца.  Цікавым з’яўлялася і геаграфічнае размяшчэнне мястэчка: яно было амаль цалкам абмежавана прыроднымі перашкодамі. Узгорак, на якім зараз знаходзіцца цэнтр Капыля, з трох бакоў перарэзвалі рэчкі Каменка і Мажа, а ў раёне сучаснай вуліцы Пралетарскай і далей, на паўднёвы захад, да Мажы спускалася некалькі глыбокіх яраў. Права вырабляць і гандляваць У сувязі з тым, што 27 жніўня 1652 г. Капыль атрымаў Магдэбургскае права, пячатку, герб з выявай паляўнічага рога на залатым полі, ён атрымаў таксама і права на правядзенне кірмашоў і штотыднёвых таргоў. У той час у Капылі былі развіты ткацтва, выраб аксамітных і лайкавых тавараў, у ім налічвалася шэсць рамесных цэхаў, якія мелі ўласныя статуты. Таксама цэхі былі ўраўнаваны ў правах з цэхамі ў іншых гарадах. Гэтыя прывілеі потым двойчы пацвярджаліся: у другой палове XVII і ў пачатку XVIII стст., прычым асобна адзначаліся правы ткацкай, шапачнай і іншай вытворчасцей, дзякуючы чаму Капыль славіўся менавіта гэтымі рамёствамі. Пра замак У XIV ст. пасля ўсталявання рэзідэнцыі князёў Алелькавічаў, тэрыторыя вакол дзяцінца і вакольнага горада набывае статус тэрыторыі замка. У 1693 г. замак забудаваны, збудаванні без элементаў абароннай архітэктуры. Фактычна — звычайны маёнтак. Планіроўка асноўнага будынка развівала адну са схем народнага жылля (хата+сенцы+хата). Але сенцы вялікія, з двума вокнамі. Адно памяшканне злучалася з кладоўкай і невялікім пакойчыкам. Абагравалася печкай з «кафель белополиваных с гербом». Калідор злучаў гэтыя памяшканні. Другое жылое памяшканне называлася «боковая издебка». Іншыя пабудовы: «пивница» —склеп для захоўвання прадуктаў, «стайня с возовней», «будынак кухонный». Ёсць падстава лічыць, што гэтая забудова знаходзілася менавіта на Замкавай гары і была апошняй спробай вярнуць замку жыллёвыя функцыі. Старадаўняя вытворчасць Капыль здаўна славіўся сваімі вырабамі адзення і ткацтвам. Галоўным заняткам мяшчан былі рамёствы. Але ў інвентары 1744 года ўзгадваюцца толькі шаўцы і ткачы на вуліцы Лаговай (Замкавай). Менавіта ткацтва здаўна было важкай часткай эканомікі Капыля. Пляцы для выбельвання палатна знаходзіліся каля ракі Мажа, а другі — на вуліцы Пясецкай (Жылуновіча) на беразе ракі Каменкі. У 1750 годзе гэтымі відамі рамяства займалася 192 чалавекі (78,7% усіх рамеснікаў горада), а металаапрацоўкай — толькі 7 рамеснікаў. Наогул прамысловасць Капыля XVII – XVIII стагоддзяў складвалася з 2 млыноў, «фабрыкі», у якую ўваходзілі сталярня і кавальская майстэрня, дзвюх цагельняў і магеля — вытворчасці, што завяршала выраб тканін. Знаходзіўся магель  на рынку ў гаспадарчай частцы карчмы. Магель — своеасаблівая славутасць: яго пабудавалі менавіта ў Капылі, а не прывезлі адкуль-небудзь. Дададзім, што магель у Капылі — пакуль адзінае вядомае ў Беларусі таго часу прадпрыемства, дзе выконвалася завяршальная аперацыя тэкстыльнай вытворчасці — прасаванне (маглаванне). карта У 1833 годзе ў сувязі з барацьбой і скаргамі капылян улады былі вымушаны прызнаць жыхароў Капыля асабіста вольнымі, аднак без зямельных надзелаў. Гараджане самавольна захоплівалі землі і адмаўляліся плаціць за іх, да сялянскай рэформы 1861 года бесперапынна вялі барацьбу за зямлю і волю. У 1897 годзе ў Капылі было ўжо 4464 жыхары, піваварны завод, 2 млыны. У пачатку ХХ стагоддзя было найбольш распаўсюджана ткацтва, аднак гэтыя вырабы каштавалі на рынку вельмі танна. У 1926 г. — быў сыраварны і цагельны заводы, швейная і ганчарная арцелі. Хто жыў Капыль з’яўляўся месцам сустрэчы і суіснавання некалькіх этнасаў, рэлігій, моў і культур. Тут узаемадзейнічалі рэлігіі (хрысціянства: праваслаўе, каталіцызм, пратэстантызм; юдаізм, іслам), нацыі (беларусы, яўрэі, палякі, татары, рускія), мовы (беларуская, ідыш, польская, руская). На працягу стагоддзяў мірна жылі татары, яўрэі, беларусы і палякі.  У 1818 годзе ў Капылі было 309 двароў: 134 яўрэйскія, 173 хрысціянскія, два татарскія. Паводле інвентара 1846 года ў мястэчку дзейнічалі драўляная праваслаўная царква, рымска-каталіцкі касцёл, кірха евангелісцкая, тры яўрэйскія малітоўныя дамы. У гадавой справаздачы па Мінскай губерніі, якую накіравалі ў Цэнтральны статыстычны камітэт, у 1857 годзе ў Капылі лічыліся 897 праваслаўных мяшчан (прыхаджане Уваскрэсенскай царквы), 18 мяшчан і дваран евангелісцка-рэфармацкай веры (адзначаныя як палякі), 526 мяшчан-яўрэяў. АЛЕ! гэтыя звесткі няпоўныя: у Капылі жылі яшчэ і каталікі, пра што сведчыць існаванне з 1439 года драўлянага касцёла, які згарэў ў 1856 годзе. Новы ж парафіяне пабудавалі ў 1859 г. У сярэдзіне ХІХ ст. з 424 двароў 172 былі яўрэйскія, 244 хрысціянскія, 8 татарскія. У канцы XIX стагоддзя мужчыны Капыля па веравызнанні размяркоўваліся наступным чынам: праваслаўныя — 1511 (59%), каталікі — 73 (каля 2,9%), іудзеі — 868 (каля 33%), мусульмане — 109 (4,3%). Старажылы ўспамінаюць, што татары ў Капылі жывуць гадоў 300. У 1880-я была закладзена мячэць. Існаваў мізар (могілкі). Распаўсюджаныя прозвішчы капыльскіх татараў: Александровіч, Байрашэўскі, Ясінскі, Якубоўскі. Паводле даных аб татарскай суполцы Капыля, сабраных у 1931 г., у мястэчку было 29 татарскіх сем’яў, у якіх пражывала 117 чалавек. На жаль, мячэць, якая размяшчалася ў горадзе, да нашага часу не захавалася, затое захаваўся мізар (каля гарадской лазні),  на якім  пахаваны  бацькі вядомага пісьменніка С. Александровіча. Пры пэўных умовах мізар мог бы стаць яшчэ адной славутасцю Капыльшчыны. Яўрэйская супольнасць Капыля ўпершыню была створана ў першай чвэрці XVII стагоддзя. У ХІХ стагоддзі яны займалі самую лепшую частку горада на вяршынях гары. Капыльскія яўрэі гандлявалі хлебам, поўсцю, ільном і іншымі земляробчымі прадуктамі, якія яны восенню куплялі на базары ў сялян, а зімою на санках адпраўляліся ў мястэчка Стоўбцы — прыстань на Нёмане — дзе прадавалі гэтыя тавары багатым купцам, сплаўлялі іх затым вялікімі партыямі ў Кёнігсберг або Мемель. Ужо ў 1939 годзе па даных Усесаюзнага перапісу насельніцтва ў гарадскім пасёлку Капыль пражывала 1435 яўрэяў, што складала 27,96% усяго яго насельніцтва. Большасць з іх была знішчана ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Касцёл, а таксама кальвінскі збор, пабудаваны ў першай палове ХVII стагоддзя, (на месцы якога зараз стаіць кафэ «Копылянка»), былі структураўтваральнымі элементамі цэнтральнай плошчы. На ёй жа з сярэдзіны ХVIII ст. размяшчаліся і шпіталі названых канфесій. Дарэчы, на тэрыторыі касцёла, як адзначана ў інвентары яшчэ 1744 года, размяшчаўся «судоў двор мески». Верагодна, у сувязі з адсутнасцю ў Капылі ратушы, тэрыторыя двара касцёла выкарыстоўвалася для размяшчэння органаў гарадскога самакіравання і суда. Больш старажытная частка могілак і зараз завецца «польскімі». Кравецкая мова Гэта была сапраўды сакрэтная мова капыльскіх мя-шчан! Ні шаўцы, ні ганчары, ні гарбары, ні бондары, ні яўрэі, ні татары не мелі да гэтага жаргону ніякага дачынення. Стварылі «кравецкую мову», размаўлялі на ёй — краўцы. Людзі (наогул мужчыны), якія шылі кажухі і іншую вопратку. А стваралася кравецкая капыльская мова дзеля таго, каб… ашукваць сялян з навакольных вёсак. Сядзяць краўцы ў хаце селяніна і шыюць яму ці яго дачцэ, жонцы кажух. Нешта пагавораць між сабою на незнаёмай мове, а потым і кажуць гаспадару: «Братка, не хапае на рукаў!». А перад гэтым адзін аднаму сказаў: «Кашуба пашывайка» — «Не хапае на рукаў». І гаспадар ужо бяжыць у камору і нясе адтуль яшчэ адну вялікую аўчыну. А хітрыя капыльскія краўцы (хітрэйшых у Беларусі не было) бяруць тую дадатковую аўчыну і, калі гаспадар пакіне іх адных, кладуць яе ў свой вялізны мех. А рукаў яны даўно ўжо робяць з кускоў — на рукаў і так добра будзе. Краўцы радуюцца: цэлую аўчыну змахлявалі. Так з сялян па аўчыне — краўцу кажух. Потым ужо мовай краўцоў сталі карыстацца і шаўцы ботаў, і яўрэі, і татары, — наогул, капыляне. Вось некалькі прыкладаў: авечка — блякотка, вочы — зекры, прыгожы — вакля, ежа — траянка, грошы — стопікі, сала — крэса, галава — ёлда, ногі — хадаркі, рукі — біркі, дзіця — сечка. Спецвыпуск падрыхтавала Дзіяна ТКАЧЭНКА Фота экспанатаў з Капыльскага раённага краязнаўчага музея
Страница 4329 из 4915