Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

— Думаю, усё тое, што ад нас залежыць у паспяховай працы, гэта проста добрасумленна працаваць на роднай зямлі і даглядаць яе.  6798 Дзякуючы гэтаму мы можам з упэўненасцю і аптымізмам глядзець у будучыню. Я працую ў гаспадарцы з 93-га года, адносіны з калектывам заўсёды цёплыя і ветлівыя. Зараз мая тэхніка — трактар «Беларус-3522», на якім я займаюся вывазам арганікі на палі. Вядома, зімой менш працы, але і на дадзены момант хапае клопатаў — напрыклад, трэба рамантавацца да пасяўнога сезона. У гэтай справе праблем няма — адміністрацыя па любым пытанні ідзе насустрач работнікам прадпрыемства. У гэтым і заключаюцца добрыя вынікі кожнага стараннага чалавека.
— Перш за ўсё, поспех залежыць ад самога чалавека, яго адносін да справы. Мы заўсёды павінны выконваць свае абавязкі і працаваць сумленна. І калі такія людзі ў калектыве, то і аддача будзе поўная. IMG_0356 Радуе, што адміністрацыя прадпрыемства пастаянна падтрымлівае — начальнік Мікалай Міхайлавіч Варвашэня заўсёды выслухае і дапаможа ў вырашэнні праблемы. Менавіта ў такой камандзе я працую. Мой стаж вадзіцеля складае 32 гады, і за гэты час я быў шматразова адзначаны ўзнагародамі не толькі на раённым, але і на абласным узроўні. Дарэчы, у мінулым годзе мне ўручылі грамату ад РУП «Мінскаблгаз». Што тычыцца працы, то заўсёды своечасова выконваем заказы па раёне, дастаўляючы ў населеныя пункты звадкаваны газ.
— Пасля заканчэння Мар’інагорскага сельгастэхнікума пытанняў, куды ісці працаваць, у мяне не ўзнікла. У Ванелевічах жылі мае бацька і маці. Таму адразу вырашыў, што вярнуся, вядома ж, у родны калгас. Цану хлебу ведаў з маленства: разам з бацькам, будучы яшчэ вучнем 8 класа, працаваў памочнікам камбайнера падчас жніва. IMG_5341 Нават пасля прызначэння на пасаду загадчыка аўтагаража даводзілася самому падмяняць механізатараў падчас сельскагаспадарчых кампаній. Неаднаразова ў гарачую пару жніва сам садзіўся за штурвал камбайна, каб дапамагчы роднай гаспадарцы хутчэй убраць збожжа. Таму вельмі добра ведаю работу механізатараў, вадзіцеляў. Гэта дапамагае і ў рабоце  на пасадзе загадчыка аўтагаража.
Организация оригинального Праздника города, участие в различных республиканских, областных и районных мероприятиях — яркие отличительные черты сплоченного творческого коллектива государственного учреждения культуры «Копыльский районный центр культуры» (директор Наталья Рыбак). IMG_4301 Главная их задача — дарить праздничное настроение людям.
В своей деятельности коллектив филиала КУП «Миноблдорстрой» — «ДРСУ № 124» придает большое значение созданию дорог и их благоустройству. IMG_3808 Предприятием в 2017 году достигнут темп роста объема строительно-монтажных работ 112% (по сравнению с 2016 годом), и 114% составил рост производительности труда.
Страница 3714 из 4913