Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Сёння ў раёне самым актуальным пытаннем застаецца вытворчасць малака, ад якога ў большай ступені залежыць эканоміка рэгіёну. 8850 Асабісты ўклад у агульную скарбонку ўносіць ААТ «Капыльскае», якое забяспечыла найбольшую валавую вытворчасць малака. За мінулы год яна склала 122,8 працэнта да ўзроўню папярэдняга года.
— Каб паспяхова працаваць, у першую чаргу трэба любіць сваю працу. Па адукацыі я — дашкольны выхавальнік, але яшчэ з дзяцінства ўяўляла сябе прадаўцом. І лёс даў мне шанс паспрабаваць свае сілы ў сферы гандлю — былы загадчык лясноўскага магазіна Ядвіга Навіцкая запрасіла на працу. Прапанова была прывабнай, і я рызыкнула зусім змяніць род дзейнасці. Ведаеце, пасля ні разу аб гэтым не пашкадавала: падабаецца размаўляць з пакупнікамі, прапаноўваць ім той ці іншы тавар. 4393-1 Пасля выхаду на пенсію Ядвігі Навіцкай пасаду загадчыка даверылі мне, хоць вопыт у мяне тады быў зусім невялікі, прадаўцом працавала ўсяго толькі два гады. Увогуле, я імкнуся выконваць пастаўленыя перада мной задачы на «выдатна». Думаю, менавіта гэтая якасць і дапамагае дасягаць пэўных поспехаў.
Среда, 28 февраля 2018 00:45

27-02-2018

[embed]http://kopyl.by/audio/27.02.2018.mp3[/embed]
— На капыльскае перапрацоўчае прадпрыемства прыйшла працаваць амаль 10 гадоў таму пасля заканчэння Магілёўскага ўніверсітэта харчавання па спецыяльнасці інжынер-тэхнолаг перапрацоўкі малочнай сыравіны. Праз два гады прызначылі на пасаду начальніка вытворчасці. 3822 У маёй прафесіі галоўны сакрэт — любоў да справы, якую ты робіш. Асабліва падабаецца вытворчасць нашых капыльскіх сыроў, у распрацоўцы рэцэптур якіх я прымаю непасрэдны ўдзел. Дарэчы, менавіта сырную прадукцыю Капыльскага філіяла ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» нескладана адрозніць па гусце ад аналагічнай прадукцыі іншых вытворцаў. Увогуле, малочныя прадукты нашага завода карыстаюцца добрым попытам не толькі ў вобласці і рэспубліцы, але і за межамі краіны. Ганаруся тым, што ў гэтым ёсць і мой асабісты ўклад.
— Сам па сабе любы чалавек можа дасягаць пэўных вынікаў, працуючы з добрым калектывам. Нягледзячы на высокую пасаду, стараюся прыслухоўвацца да меркавання выдатных спецыялістаў у нашай галіне. 6843 З першых дзён, калі прыйшоў працаваць 10 гадоў таму ў жыллёва-камунальную гаспадарку спецыялістам па інавацыйных тэхналогіях, паважаў работнікаў, якія мелі не толькі вопыт, але і добрасумленна ставіліся да сваіх прафесійных абавязкаў. Такія людзі для мяне — гонар нашай  галіны. Дзякуючы іх старанням можна дасягаць добрых вынікаў у працы. Толькі агульнымі намаганнямі мы можам дамагчыся вырашэння розных праблем, якія ўзнікаюць у нашай сферы.
Страница 3716 из 4913