Газ з’яўляецца адным з найважнейшых рэсурсаў як у жыцці краіны, так і асобнага чалавека. Без газавых пліт нельга ўявіць наш быт. Усё больш і больш жыхароў раёна праводзяць сабе газ, таму што гэта вельмі зручна. Забеспячэнне насельніцтва і арганізацый газам, газіфікацыя населеных пунктаў і дамоў і многае іншае ўскладзена на калектыў Капыльскага раёна газазабеспячэння.
З нагоды прафесійнага свята начальнік прадпрыемства Мікалай ВАРВАШЭНЯ расказаў пра работу газавікоў:
[caption id="attachment_80107" align="aligncenter" width="840"]
▪ Прадстаўнікі аварыйнай службы: майстар Андрэй Дуброўскі, слесар Юрый Некраш, вадзіцель Аляксандр Леановіч[/caption]
— Сёлета, як і ў мінулыя гады, Капыльскі РГЗ праводзіць бесперабойнае і безаварыйнае забеспячэнне прыродным і звадкаваным газам прадпрыемстваў і насельніцтва г. Капыля і раёна. Гэта дасягнута дзякуючы падтрыманню газавай сістэмы ў тэхнічна спраўным стане, своечасоваму правядзенню на сетках і абсталяванні дыягнастычных мерапрыемстваў, іх прафілактычным рамонтам і абслугоўванню. Вялікая ўвага надаецца прапагандзе бяспечных метадаў карыстання газам у быце і ахове сістэм газазабеспячэння.
Персанал Капыльскага раёна газазабеспячэння заўсёды настроены на зладжаную працу, і ім выконваецца вялікі аб’ём работы. Так, за 2018 год былі выкананы работы па замене 17 адключальных прылад на газаправодах высокага ціску, якія адпрацавалі больш за 20 гадоў. У 2019 годзе такіх прылад было заменена сем. За гэты год на больш сучасныя заменены 57 нацяжных кранаў. У 2018 годзе было заменена абсталяванне ў двух шафных рэгулятарных пунктах (ШРП). З гэтымі работамі паспяхова спраўляецца брыгада пад кіраўніцтвам майстра Віталя Холада.
[caption id="attachment_80104" align="aligncenter" width="840"]
▪ На дастаўцы звадкаванага газу слесары Мікалай Сікорскі і Генадзь Радкевіч[/caption]
Брыгада эксплуатацыі, якую ўзначальвае майстар Сяргей Зарамбоўскі, асвоіла правядзенне тэхнічнага абслугоўвання імпартнага газавыкарыстальнага абсталявання. Яна пераведзена на здзельную аплату працы.
Заўсёды своечасова і якасна выконваюцца заяўкі аварыйнай службы, якую ўзначальвае майстар Андрэй Дуброўскі.
[caption id="attachment_80105" align="aligncenter" width="840"]
▪ Слесары Дзмітрый Вішнеўскі і Леанід Купрацэвіч абслугоўваюць газавы кацёл[/caption]
Вялікая работа выконваецца брыгадай майстра Віталя Мацюша, якая зай-маецца дастаўкай звадкаванага газу насельніцтву і рэвізіяй газавыкарыстальнага абсталявання. Па прадпісаннях заменены ў 2018 годзе 650 газавых пліт і 65 катлоў у насельніцтва. За 2019 год — 456 пліт і 29 катлоў.
Брыгадай майстра Віталя Кудзёлкі ў складзе двух чалавек выканана больш за 200 заявак насельніцтва па мантажы і перамантажы газавых прыбораў.
[caption id="attachment_80103" align="aligncenter" width="840"]
▪ Прыёмшчык заказаў аварыйна-выратавальнай службы Галіна Сцяпура[/caption]
Паспяхова спраўляецца з пастаўленай задачай і служба ўліку газу. Праводзіцца вялікі аб’ём работы па пераходзе на праграму «1С Бухгалтэрыя».
За 2018 год былі ўведзены газавыя сеткі ў трох кааператывах у аг. Мажа, Пясочнае, Семежава. У верасні гэтага года прыродны газ прыйдзе ў аг. Жыліхава.
[caption id="attachment_80106" align="aligncenter" width="840"]
▪ Кантралёры Аляксандр Бурак і Алена Міхайлоўская[/caption]
Калектыў Капыльскага раёна газазабеспячэння невялікі — 68 чалавек. Я ўпэўнены, што гэтыя людзі справяцца з усімі задачамі, якія будзе ставіць перад імі кіраўніцтва. Дзякуй за працу можна сказаць амаль кожнаму працаўніку Капыльскага РГЗ, але сярод іх ёсць лепшыя. Гэта вадзіцелі аўтатранспарту Віталь Будоўскі, Андрэй Малевіч, Васіль Місючэнка, слесары Леанід Купрацэвіч, Дзмітрый Вішнеўскі, Сяргей Калачоў, Анатоль Мецька, Уладзімір Мут, Аляксандр Лешчанок.
Работнікі Капыльскага РГЗ не застаюцца ўбаку ад мерапрыемстваў, праводзімых у рэспубліцы. Так, кожны год мы бяром удзел у мерапрыемствах па прафілактыцы няшчасных выпадкаў сумесна з МНС, у акцыі па пасадцы лесу, у Год малой радзімы прымалі ўдзел у навядзенні парадку ў скверы па вуліцы Цімкавіцкай, у аг. Семежава.
Падрыхтаваў Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии