Першы званок паклікаў на ўрок 51 навучэнца дзяржаўнай установы адукацыі «Слабадакучынская сярэдняя школа».
[caption id="attachment_80157" align="aligncenter" width="840"]
■ Першы званок даюць Данііл Кандыбовіч і Варвара Губіна[/caption]
На ўрачыстай лінейцы гучалі адрасаваныя вучням наказы на добрую вучобу і шматлікія пажаданні ад дырэктара школы Валянціны Кандыбовіч і яе намесніка Барыса Дзенісюка, настаўніцы першакласнікаў Таццяны Рыбак. З віншаваннямі з пачаткам новага навучальнага года звярнуліся госці: старшыня Слабада-Кучынскага сельвыканкама Нэлі Гусева, старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі ўчастка «Слабада-Кучынка» Святлана Астрэйка, ветэран педагагічнай працы Аляксандр Кандыбовіч.
[caption id="attachment_80212" align="aligncenter" width="840"]
У школьным двары - адзінаццацікласнікі[/caption]
Зразумела, што найбольшая ўвага была звернута да першакласнікаў, якія толькі пачынаюць шлях да ведаў, і да адзінаццацікласнікаў, для якіх гэта апошняе першае верасня. Ад імя самых малодшых вучняў гучалі абяцанні вучыцца добра і весці сябе сумленна.
[caption id="attachment_80213" align="aligncenter" width="840"]
Першакласнікі з першай настаўніцай Таццянай Рыбак[/caption]
Несумненна, Дзень ведаў запомніцца ім надоўга: дырэктар установы адукацыі перадала кожнаму з іх падарункі Прэзідэнта краіны — першыя кнігі пад назвай «Беларусь — наша Радзіма». А самыя старэйшыя вучні падарылі першакласнікам школьныя прылады.
[caption id="attachment_80214" align="aligncenter" width="840"]
На першым уроку[/caption]
Пасля вясёлага голаса званочка ўсе вучні накіраваліся ў школьныя кабінеты і музей на свой першы ўрок у гэтым навучальным годзе, які прысвячаўся Году малой радзімы.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии