У гэтыя дні спецыялісты ўпраўлення райсельгасхарчу і ААТ “Капыльскі райаграсервіс”, а таксама агранамічная служба распачалі ўзаемаправеркі гаспадарак па пытаннях гатоўнасці камбайнавага парку, зернесушыльных комплексаў, збожжаскладоў да правядзення ўборачнай кампаніі. Згодна з рашэннем райвыканкама ўжо да 10 ліпеня сельгаспрадпрыемствы павінны быць гатовы да аднаго з важнейшых хлебаробскіх экзаменаў.
Яшчэ на пачатку тыдня ў сельскагаспадарчым вытворчым кааператыве “Скабін” на мехдвары да камбайнаў прычапілі жняяркі, вялася заключная падрыхтоўка тэхнікі да лінейкі гатоўнасці.
— У нас пакуль шэсць камбайнаў, — расказвае выконваючы абавязкі старшыні сельгаспрадпрыемства Віктар Станкевіч. – Але ў хуткім часе з’явіцца “Палессе-1218”. Сёння афармлялі дакументы. Пры наяўнай уборачнай плошчы – 1200 гектараў – нагрузка на адзін камбайн будзе невялікай, што дапаможа скараціць тэрмін жніва, а гэта немалаважна асабліва пры неспрыяльных умовах надвор’я. Аднак галоўная праблема для нашай гаспадаркі не столькі ўбраць, колькі дапрацаваць. Наяўная сушылка ўжо не спраўляецца з атрыманым валам збожжа. І ўсё ж сёлета гэта пытанне будзем вырашаць па-ранейшаму. Праўда, атрымана распараджэнне старшыні Мінаблвыканкама аб выдзяленні нам новенькага ЗСК-40, мантаж якога плануецца правесці толькі ў жніўні – верасні.
Наша размова з Віктарам Канстанцінавічам адбылася адразу пасля пасяджэння назіральнага Савета, дзе і разглядваліся пытанні, звязаныя з правядзеннем уборкі. Адзначана, што заканчваецца падрыхтоўка камбайнаў, аўтамабіляў для адвозкі збожжа, праводзяцца дэзінфекцыі складоў. Як адзначыў кіраўнік гаспадаркі, занепакоенасць выклікае ўборка азімых культур, бо сёлета недастаткова спрацавалі з ядахімікатамі, а таму маюцца плошчы, зарослыя рамонкам, мятлікам.
Аднак нішто не павінна стрымліваць ход жніва. На гэта нацэлены і спецыялісты, і хлебаробы. Для занятых у полі, на таку будзе арганізавана двухразовае гарачае харчаванне. Распрацаваныя меры маральнага і матэрыяльнага заахвочвання, ідэалагічнае забеспячэнне паспрыяюць якаснай уборцы збожжавых і зернебабовых.
Марыя ШЭІНА
НА ЗДЫМКУ: Іван Лук’янаў і Аляксей Маліноўскі ўзначаляць камбайнавыя экіпажы.
Фота аўтара
9 июля 2010 года впервые в Копыле на территории физкультурно-оздоровительного комплекса пройдет областной смотр-конкурс профессионального мастерства вальщиков леса. Он является отборочным этапом перед Республиканским чемпионатом.
В смотре-конкурсе примут участие 23 команды, в т. ч. из 19 лесхозов Минской области, а также сборная команда Брестского ГПЛХО, кандидаты в национальную сборную Беларуси из Витебского, Гомельского и Могилевского ГПЛХО.
Особенно зрелищны стендовые соревнования и соревнования водителей машин лесных погрузочно-транспортных (МЛПТ).
Гостям и участникам областного смотра-конкурса будет представлена интересная концертная программа.
Начало в 10.00.
Приглашаем всех желающих.
Уже стало доброй традицией проведение благотворительной акции «Белая Русь» — с любовью к детям», в ходе которой вручаются подарки матерям, которые родили своих деток 3 июля — в День Независимости.
Среди почти 400 новорожденных, которых посетили в родильных домах страны активисты республиканского общественного объединения, была и маленькая копылянка. 5 июля ее мама, Валентина Музыка, с благодарностью принимала подарок от «Белой Руси» из рук председателя районной организации Марии Сандрозд, которая сердечно поздравила женщину с таким важным событием в ее жизни. Самые теплые слова в адрес виновников торжества высказали также заместитель председателя райисполкома Алла Раевская, заместитель главного врача ЦРБ Михаил Ровбуть.
Александр и Валентина Музыки живут и работают в Скабине. Молодой семье хозяйство выделило благоустроенный дом, в котором с нетерпением ожидает возвращения домой мамы с маленькой сестричкой трехлетняя Анечка.
Маргарита САКОВИЧ
На снимке: Валентина Музыка со своей новорожденной дочуркой.
Фото автора
Цудоўны падарунак да Дня Незалежнасці і 66-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў атрымалі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны — жыхары горада Капыля. Яны сталі ўдзельнікамі своеасаблівай экскурсіі па месцах баявой славы, арганізатарамі якой выступілі раённы Савет ветэранаў, РАС ДТСААФ, раённая арганізацыя РГА “Белая Русь”, аддзел ідэалагічнай работы райвыканкама.
У дзесяць гадзін раніцы ля будынка райвыканкама ўдзельнікаў мерапрыемства ўжо чакаў аўтобус. У паездцы ўзялі ўдзел крыху менш за два дзесяткі ветэранаў вайны, астатнія, хто па стане здароўя, хто па нейкай іншай прычыне, вырашылі застацца дома. Абапіраючыся на палку альбо надзейнае плячо членаў прэзідыума і проста актывістаў раённага Савета ветэранаў, сталыя людзі занялі свае месцы і… нібыта скінулі па некалькі дзесяткаў гадоў. Адразу завязалася агульная гутарка, сям-там чуліся дасціпныя жарты і вясёлы смех — па ўсім было відаць, што сустрэліся добрыя сябры, якіх многае ў гэтым жыцці звязвае.
Першым пунктам прыпынку стала вёска Слабада-Кучынка. Чаму менавіта яна? Таму што ў гэтым населеным пункце напярэдадні 65-й гадавіны з Дня Вялікай Перамогі быў адкрыты помнік воінам Чырвонай Арміі, якія загінулі ў 1941 годзе. Дарэчы, устаноўлены ён быў не на дзяржаўныя сродкі — ахвяраванні паступілі з розных куткоў краіны ў ходзе акцыі “Патрыёт”, абвешчанай прафсаюзам галін прыродакарыстання і геатэхналогій. У гэтай сувязі будзе не лішнім узгадаць, што старшынёй рэспубліканскага камітэта названай прафсаюзнай арганізацыі з’яўляецца Ганна Трацэўская, ураджэнка Слабада-Кучынкі, якая і ініцыіравала ўзвядзенне помніка. Вельмі падрабязна пра ўсё гэта расказала ўдзельнікам паездкі старшыня ветэранскай арганізацыі СГФ “Крыніца” Святлана Астрэйка. Прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання і ўсклалі да абеліска вянок.
Затым аўтобус накіраваўся ў Бабаўнянскі сельскі Савет. З цікавасцю ўдзельнікі паездкі паглядалі ў акно, любаваліся мясцовымі краявідамі, адзначалі, наколькі дагледжаныя сельскагаспадарчыя палеткі, прыгожыя дамы і вуліцы. Своеасаблівым гідам была старшыня раённага Савета ветэранаў Казіміра Ганчар, якая звяртала ўвагу прысутных на самае цікавае.
У суровым маўчанні замерлі ветэраны ля помніка загінуўшым партызанам — удзельнікам вядомага Лаўскага бою, якія пахаваны на могілках у Клецішчы. Старшыня Капыльскай РАС ДТСААФ Аляксандр Касінскі нагадаў асноўныя эпізоды бою, да помніка героям была ўскладзена карзіна. Затым ветэраны нібы на некалькі хвілін перанесліся ў гады сваёй маладосці — пра гэта ім нагадалі зямлянкі. Менавіта яны многіх ратавалі ад холаду, давалі магчымасць выжыць у тыя цяжкія ваенныя гады. Дарэчы, тры зямлянкі, якія з’явіліся ў Лаўскім лесе, былі пабудаваны, а дакладней будзе сказаць, адноўлены, напярэдадні 9 Мая сіламі работнікаў лясгаса і будаўнічых брыгад РСУП “Бабоўня” і РСУП “С “Лясное”. Безумоўна, гэта месца будзе адыгрываць вялікую ролю ў патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення, паколькі хлопчыкі і дзяўчынкі, наведваючы Лаўскі лес, змогуць на свае вочы ўбачыць, у якіх умовах даводзілася жыць партызанам.
Закончылася паездка традыцыйнай “салдацкай кашай”, падчас якой сталыя людзі змаглі падзяліцца ўспамінамі пра гады сваёй суровай маладосці, узгадаць баявых сяброў, выпіць баявыя сто грамаў за іх памяць, паспяваць ваенныя песні і нават патанцаваць пад гукі баяна.
Маргарыта САКОВІЧ
Фота аўтара
Капыльшчына адсвяткавала Дзень Незалежнасці
На Капыльшчыне, як і ва ўсёй краіне, прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 66-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дню Рэспублікі).
З раніцы над цэнтральнай плошчай Капыля гучаў радыёканцэрт, тут жа збіраліся прадстаўнікі працоўных калектываў. Кіраўніцтва раёна разам з ганаровымі гасцямі з г. Чэхава Маскоўскай вобласці – старшынёй Савета дэпутатаў Чэхаўскага муніцыпальнага раёна Міхаілам Кісельманам, намеснікам главы адміністрацыі г. Чэхава Вячаславам Сцяпанавым і дырэктарам Цэнтра развіцця творчасці дзяцей і юнацтва Наталляй Таранік – усклалі кветкі да помнікаў воінам-інтэрнацыяналістам і У. І. Леніну.
Затым святочнае шэсце накіравалася да помніка воінам-вызваліцелям, дзе адбыўся ўрачысты мітынг. З віншаваннем да ўдзельнікаў свята звярнулася старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Сандрозд. Прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых мінутай маўчання, у іх гонар прагучаў святочны салют. Ад імя ветэранаў слова меў удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Аляксандр Татарынчык, ад моладзі – намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце гімназіі № 1 г. Капыля Наталля Лагавая. З прывітальнымі словамі таксама звярнуліся старшыня Савета дэпутатаў Чэхаўскага муніцыпальнага раёна Міхаіл Кісельман і ваенны камісар Капыльскага раёна Сяргей Барташэвіч. На адрас жыхароў Капыльшчыны паступілі тэлеграмы ад старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Барыса Батуры, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіла Крыштаповіча, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ганны Лаўрукевіч, жыхароў г. Цемрука Краснадарскага краю і Ёнікшскага раёна Літоўскай Рэспублікі.
Напрыканцы мітынгу прадстаўнікі працоўных калектываў усклалі вянкі да помніка воінам-вызваліцелям.
Святочны настрой жыхарам і гасцям горада стваралі ўдзельнікі канцэртнай праграмы “Квітней, родны край!” Складалася яна з трох блокаў: першы быў прысвечаны вызваленню Беларусі, другі – роднай зямлі і трэці – сучасны, эстрадны. Сваё майстэрства паказвалі лепшыя спевакі, вакальныя і харэаграфічныя калектывы Капыльшчыны. Пасля канцэрта ў зоне адпачынку святочнае дзейства прадоўжылася танцавальнай праграмай, тут жа працавалі гандлёвыя кропкі райспажыўтаварыства.
А ў гэты час на фізкультурна-аздараўленчым комплексе можна было прыняць удзел у спартыўным свяце.
Увечары мерапрыемствы перамясціліся ў цэнтр горада, дзе прайшла дыска-праграма, а таксама капыляне сталі ўдзельнікамі рэспубліканскай акцыі “Спяваем гімн разам”.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА