Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

admin_222

admin_222

Пятница, 19 августа 2011 11:51

Гигант с ядовитым «жалом»

В Беларуси к настоящему времени наиболее угрожающие размеры принимает экспансия борщевика Сосновского. Его опасность не только в том, что он активно проникает в естественные экосистемы и вытесняет местные виды растений, но и в его обжигающих свойствах. При попадании на кожу человека сока борщевика и последующем облучении этой части тела солнечным светом возникают дерматиты, протекающие по типу ожогов 1-й, 2-й и даже третьей степени. Размножается борщевик Сосновского только семенами, поэтому если поставлена цель ограничить распространение борщевиков и даже искоренить их в природных популяциях, на территориях городов и населенных пунктов - наличие цветущих особей должно рассматриваться как чрезвычайное происшествие в деятельности работников лесных, коммунальных служб, местных советов и сельскохозяйственных производственных организаций, фермеров и садовых товариществ. Необходимо четко представлять, что если одно растение гигантского борщевика способно оставить после себя до 100 000 потомков, то все другие меры являются дополнением к главному - не дать возможности растению осуществить семенную экспансию. Уничтожение гигантских борщевиков включает механические (выкапывание стеблекорня, запашку, скашивание, использование укрывных материалов) и биологические (стравливание животными) методы, а также использование гербицидов. Коварность борщевиков и сложность борьбы с ними заключается в том, что они способны занимать недоступные для применения тракторных косилок, бензокос и ручных кос места. Из известных к настоящему времени химических способов уничтожения борщевиков самым распространенным является применение глифосатсодержащих гербицидов (раундап, шквал, ураган, торнадо) в максимальной рекомендуемой дозе (не менее 5 л/га). Их действие наиболее эффективно на уже ослабленных, например, после периодических скашиваний, растениях или массовых всходах (проростках) борщевиков.

Сергей ЧЕРНЫШЕВИЧ,

главный специалист инспекции ПРиООС

Пятница, 19 августа 2011 11:46

З думкамі пра ўраджай

ААТ “П-з “Дусаеўшчына” паспяхова завяршыла ўборачную і распачало сяўбу азімага рапсу, якога неабходна будзе пасеяць150 га. Ужо рыхтуюцца палеткі і пад астатнія азімыя культуры. Уносяцца мінеральныя ўгнаенні, на палях, якія былі заняты пад збожжавыя і зернебабовыя, заканчваецца прасаванне і звозка саломы. На магутным трактары “Беларус-3022” з абаротнымі плугамі працуе Уладзімір Пальчык (на здымку). Аднак наша сустрэча з ім адбылася не на палетку, а на машынна-трактарным двары, дзе ён спрабаваў справіцца з нечаканай “аварыяй”. “Палі ў нас даволі складаныя, — тлумачыць галоўны аграном гаспадаркі Уладзімір Квіткевіч, — часта сустракаюцца вялікія камяні. Вось адзін такі і трапіў на шляху трактара. Абарвала стойку плуга, і цяпер гадзіны дзве трэба будзе патраціць на рамонт”. І хаця настрой механізатара, вядома ж, крыху сапсаваўся, гэта неспадзяванка не перашкодзіла яму ўсё так жа старанна выконваць сваю справу. На заараны Уладзімірам Пальчыкам палетак выходзіць на сваім МТЗ-1221 Іван Дудзінскі, які ўносіць мінеральныя ўгнаенні. “У гаспадарцы ў дастатковай колькасці пад азімую сяўбу маецца фосфар, — працягвае расказ галоўны аграном. — Крыху не хапае калію, аднак будзем шукаць магчымасць для яго набыцця. Насенне рапсу ўжо прывезена, пратручана, так што літаральна дзень-два і пачнём яго сеяць.” У размове пра будучы ўраджай, нельга было не ўзгадаць і пра тое, які ж ён быў сёлета. “У гэтым годзе, лічу, мы атрымалі даволі неблагі рэзультат, — расказвае Уладзімір Леанідавіч. — Намалацілі ў сярэднім па 37,2 цэнтнера з гектара. Лепшыя намалоты былі, вядома ж, з азімых культур. Пшаніца на некаторых участках давала па 50 ц/га, трыцікале атрымалі па 42 цэнтнера на круг. Крыху падкачалі яравыя культуры.” На жніве ў гаспадарцы былі задзейнічаны 6 экіпажаў. Згодна з інфармацыяй упраўлення райсельгасхарчу, два з іх (Анатоль Кашуба і Павел Філазаповіч, Сяргей і Анатоль Баркоўскія) перасягнулі тысячны рубеж. Не на многа, па словах галоўнага агранома, адстаюць і астатнія камбайнеры. У гаспадарцы своечасова справіліся з выкананнем дзяржзаказу, цяпер дапрацоўваюць фуражнае збожжа. Не пакінулі без увагі і асабістыя падвор’і вяскоўцаў. На іх уборку былі накіраваны два камбайны. Распачалі абмалот з Падгорцаў, затым была Дусаеўшчына, на чарзе і астатнія населеныя пункты. “Разам з камбайнерамі выязджаюць работнікі бухгалтэрыі, — расказвае Уладзімір Квіткевіч. — Яны абмяраюць участкі са збажыной, на месцы прымаюць аплату за іх абмалот”.

Маргарыта САКОВІЧ

Пятница, 19 августа 2011 11:44

Прыйшлi на дапамогу

Гаспадаркі, якія ўжо закончылі жніво, прыйшлі на дапамогу туды, дзе тэмпы ўборачных работ больш нізкія. Так, камбайнавыя экіпажы з ААТ “Старыца-Агра” працуюць у РСУП “Бабоўня”, ААТ Скабін” аказала дапамогу ААТ “Мажа-Агра”, ф-л “Лакнея” — дзяржаўнаму прадпрыемству “С “Лясное”, з ААТ “Піянер-Агра” камбайны накіраваліся ў ААТ “Ціміразеўскі”. Сярод тых, хто дапамагаў суседзям, маладзёжны камбайнавы экіпаж з ААТ “Скабін” у складзе Аляксандра Музыкі і Станіслава Віслауса. На іх рахунку ўжо больш за тысячу тон збажыны, намалочанай на палетках сваёй гаспадаркі. Дзмітрыю Князюку і Яўгену Давідоўскаму (гэта яшчэ адзін маладзёжны экіпаж са “Скабіна”) не ўдалося да-гнаць сваіх таварышаў, іх намалот склаў амаль 723 тоны. Аднак настрой ад гэтага ніколькі не сапсаваны. Раз на раз не прыходзіцца — будуць у маладых камбайнераў яшчэ ўборачныя і новыя высокія рэзультаты. У хуткім часе Аляксандр і Дзмітрый зменяць кабіну камбайна на больш прывычную — трактара МТЗ-1221 — і прадоўжаць работы па падрыхтоўцы палеткаў пад будучы ўраджай. Ёсць свае планы ў Станіслава і Яўгена, якія прыйшлі ў гаспадарку толькі на час уборачнай. Але бясспрэчна адно — гэтыя некалькі тыдняў сумеснай работы на збожжавых палетках застануцца ў іх на доўгую памяць.

Тэкст і фота Маргарыты САКОВІЧ

Здаецца, толькі што на палетках ААТ «Старыца-Агра» працавалі камбайны, а ўжо актыўна ідзе закладка будучага ўраджаю. На полі з халмістым рэльефам ля вёскі Падгорцы працаваў МТЗ-3022 з сеялкай «Амазоне», якім кіраваў Васіль Чабатароў. Трэці год ужо працуе вопытны механізатар на складанай тэхніцы. Але, па яго прызнанні, складанай яе не лічыць – разабраўся хутка што і як, ацаніў камфортнасць і магутнасць сучаснага беларускага трактара. За дзень, калі спрыяе надвор’е, Васіль Іванавіч выконвае план, праходзячы па 30 – 35 га плошчы. Акуратнасць і дакладнасць пры гэтым – на першым месцы. “Сеем рапс беларускай селекцыі, - тлумачыць намеснік дырэктара па раслінаводстве ААТ «Старыца-Агра» Андрэй Ашэўскі. - Тут задзейнічаны два агрэгаты - МТЗ-3022 з сеялкай «Амазоне» і МТЗ-1523 з сеялкай «Сулкі». За дзень яны могуць сеяць да 50 гектараў, таму запланаваныя 400 га азімага рапсу пасеем да 20 жніўня. Далей з першага верасня прыступім да сяўбы азімых збожжавых. Асноўнымі ў нас з’яўляюцца дзве культуры - азімая пшаніца, якая зойме 500 гектараў, і 800 га скла-дзе плошча пад азімую трыцікале». За апошняе дзесяцігоддзе плошча раллі ў ААТ «Старыца-Агра» павялічылася амаль у два разы, што дазваляе яму сёння вырошчваць разнастайную прадукцыю раслінаводства і ствараць выдатную кармавую базу для жывёлагадоўчай галіны. Прэзідэнтам краіны быў вызначаны тэрмін заканчэння ўборачнай кампаніі - 20 жніўня. Дакладна пастаўленая задача павінна дакладна выконвацца - у гаспадарцы гэта закон. Збожжавыя, якія займалі плошчу 2015 га, былі ўбраны з палёў ужо 12 жніўня. Валавы збор склаў 10 400 тон (летась - 9800), дзякуючы чаму ААТ “Старыца-Агра” выканала дзяржзаказ і разлічылася з прадпрыемствамі, якія забяспечваюць гаспадарку камбікармамі. Таксама аператыўна зжалі і прысядзібныя ўчасткі насельніцтва. Яшчэ раней своечасова быў убраны рапс, ураджайнасць якога сёлета склала 39 ц/га. Нарыхтавана 1500 тон насення гэтай культуры. Два камбайнавыя экіпажы сельгаспрадпрыемства аказваюць дапамогу на ўборцы збожжавых суседзям - РСУП «Бабоўня». Цяпер з палёў актыўна прыбіраюць салому, каб вызваліць палі для ўзворвання і наступнай сяўбы. «У асноўным усю салому мы прасуем, паколькі ў нас утрымліваецца 7000 галоў буйной рагатай жывёлы. Большая яе частка знаходзіцца на бяспрывязным утрыманні, і салома фактычна ідзе на вытворчасць арганікі, - расказвае дырэктар ААТ «Старыца-Агра» Уладзімір Рудакоўскі. - На палях працуюць сем айчынных прэсаў і адзін імпартны. Адначасова вядзецца ўборка цюкоў, для чаго створаны два звёны. Займаемся і ўнясеннем арганікі, паколькі сёння і фосфарныя, і азотныя ўгнаенні вельмі дарагія». Відавочна, што для адкрытага акцыянернага таварыства асноўным крытэрыем у работе з’яўляецца рэнтабельнасць. Таму кожны крок тут робяць ў намечаны тэрмін.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ

Четверг, 18 августа 2011 14:54

За каждой цифрой – итог труда

Отдел статистики Копыльского района, наверно, как никакая другая организация аппелирует большим количеством цифр. И за каждой стоит конкретный факт, итог труда тружеников района. Обратимся к некоторым моментам и попросим начальника отдела статистики Галину ЧИГИРЬ подробно рассказать. — Галина Кирилловна, в каких цифрах выражается промышленное производство за январь-июль этого года? — За этот период произведено промышленной продукции (работ, услуг) в текущих ценах (включая стоимость давальческого сырья) на сумму 138,6 млрд рублей, что на 92,1% больше, чем в январе-июле 2010 года. По состоянию на 1 августа 2011 года имелось запасов готовой продукции в фактических отпускных ценах на сумму 9,3 млрд рублей. Соотношение запасов готовой продукции и среднемесячного объема производства в организациях промышленности, учитываемых в текущем порядке, в январе-июле 2011 года в фактических ценах составило 47,9% (на 1 августа 2010 г. — 34,5%, на 1 июля 2011 г. — 39,9%). Наибольшее соотношение запасов готовой продукции и среднемесячного объема производства по видам экономической деятельности сложилось: переработка молока (67,3%), производство мясных продуктов (54,2%), производство хлеба и хлебобулочных изделий (63,5%). Объем отгруженной продукции за январь-июль 2011 года составил 133,4 млрд рублей. — Несколько цифр о финансовых результатах организаций района. — Выручка от реализации товаров, продукции, работ, услуг за январь-июнь 2011 года в текущих ценах составила 298,6 млрд рублей, или в 1,5 раза больше, чем за январь-июнь 2010 года. Чистой прибыли организациями района получено 28,3 млрд рублей, что в 2 раза больше, чем за соответствующий период прошлого года. Рентабельность реализованных товаров, продукции, работ, услуг за январь-июнь 2011 года составила 9,5% против 4,9% за январь-июнь 2010 года, рентабельность продаж, соответственно, 7,8% против 4,3%. В сельском хозяйстве рентабельность продаж составила 5,4% (минус 3,6%). Всего по району рентабельными были 32 организации, учитываемые в текущем порядке, или 78% от их общего числа. По результатам деятельности за январь-июнь 2011 года две организации, или 4,9% от общего числа организаций, учитываемых в текущем порядке, получили чистый убыток на общую сумму 0,4 млрд рублей. В январе-июне 2010 года убыточных организаций не было. — Какова дебиторская и кредиторская задолженности? — На 1 июля 2011 года дебиторская задолженность организаций района составила 93,6 млрд рублей и увеличилась по сравнению с 1 июля 2010 года на 26,6 млрд рублей, или на 39,6%. Просроченная дебиторская задолженность сложилась в сумме 43,1 млрд рублей, или 46,1% всего объема дебиторской задолженности и увеличилась на 11,8% по сравнению с 1 июля 2010 года. Кредиторская задолженность организаций составила на 1 июля 2011 года 353,9 млрд рублей и превысила дебиторскую на 260,3 млрд рублей, или в 3,8 раза. По сравнению с 1 июля 2010 года кредиторская задолженность организаций увеличилась на 44%, в том числе просроченная – на 41,9%. На просроченную задолженность за топливно-энергетические ресурсы приходилось 7,4 млрд рублей, или 7,2% от общей суммы просроченной задолженности поставщикам за товары, работы, услуги. Просроченная задолженность по кредитам и займам на 1 июля 2011 года составила 1,6 млрд рублей и увеличилась по сравнению с соответствующей датой прошлого года в 1,9 раза.

Подготовила Мария ШЕИНА

Страница 15 из 228