Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

44

Прыйшлi на дапамогу

19.08.2011
Гаспадаркі, якія ўжо закончылі жніво, прыйшлі на дапамогу туды, дзе тэмпы ўборачных работ больш нізкія. Так, камбайнавыя экіпажы з ААТ “Старыца-Агра” працуюць у РСУП “Бабоўня”, ААТ Скабін” аказала дапамогу ААТ “Мажа-Агра”, ф-л “Лакнея” — дзяржаўнаму прадпрыемству “С “Лясное”, з ААТ “Піянер-Агра” камбайны накіраваліся ў ААТ “Ціміразеўскі”. Сярод тых, хто дапамагаў суседзям, маладзёжны камбайнавы экіпаж з ААТ “Скабін” у складзе Аляксандра Музыкі і Станіслава Віслауса. На іх рахунку ўжо больш за тысячу тон збажыны, намалочанай на палетках сваёй гаспадаркі. Дзмітрыю Князюку і Яўгену Давідоўскаму (гэта яшчэ адзін маладзёжны экіпаж са “Скабіна”) не ўдалося да-гнаць сваіх таварышаў, іх намалот склаў амаль 723 тоны. Аднак настрой ад гэтага ніколькі не сапсаваны. Раз на раз не прыходзіцца — будуць у маладых камбайнераў яшчэ ўборачныя і новыя высокія рэзультаты. У хуткім часе Аляксандр і Дзмітрый зменяць кабіну камбайна на больш прывычную — трактара МТЗ-1221 — і прадоўжаць работы па падрыхтоўцы палеткаў пад будучы ўраджай. Ёсць свае планы ў Станіслава і Яўгена, якія прыйшлі ў гаспадарку толькі на час уборачнай. Але бясспрэчна адно — гэтыя некалькі тыдняў сумеснай работы на збожжавых палетках застануцца ў іх на доўгую памяць.

Тэкст і фота Маргарыты САКОВІЧ


admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей