В соответствии со статьей 19 Закона Республики Беларусь от 20 сентября 2009 года «О порядке выезда из Республики Беларусь и въезда в Республику Беларусь граждан Республики Беларусь» (далее — Закон) четко определено, что постоянное проживание граждан за пределами страны оформляется путем выдачи им паспортов гражданина Республики Беларусь для постоянного проживания за пределами республики (далее — паспорт серии РР) и постановки их на консульский учет.
Для оформления паспорта серии РР гражданину необходимо обратиться в подразделение по гражданству и миграции ОВД по месту жительства. По результатам рассмотрения представленных материалов, а также проведенных проверок и при наличии положительного решения, гражданину выдается паспорт серии РР, который он получает на руки после снятия с регистрационного учета по месту жительства.
Граждане, постоянно проживающие за пределами республики, а также граждане, заявившие о своем желании оформить постоянное проживание за ее пределами, пользуются всеми правами и свободами и исполняют обязанности наравне с гражданами, проживающими в Республике Беларусь, если иное не установлено законодательными актами страны.
Так, в соответствии со ст. 20 Закона гражданин, желающий постоянно проживать за границей, до оформления соответствующих документов должен исполнить следующие обязанности:
— налоговые обязательства;
— прекратить деятельность в качестве индивидуального предпринимателя (для граждан, осуществляющих такую деятельность);
— получить согласие военного комиссариата на оформление постоянного проживания за пределами Республики Беларусь (для призывников);
— исполнить алиментные обязательства в отношении физических лиц, на которых распространяется юрисдикция Республики Беларусь, либо урегулировать свои отношения с указанными лицами (для граждан, которые обязаны содержать физических лиц);
— возместить расходы, затраченные государством на содержание детей, находящихся на государственном обеспечении (для граждан, которые обязаны возмещать такие расходы).
Подразделения по гражданству и миграции направляют запросы в необходимые инстанции. Срок их исполнения не более 3-х недель со дня их получения главными управлениями юстиции облисполкомов, Мингорисполкома. В целях ускорения процедуры гражданин может самостоятельно предоставить соответствующие справки (информацию) об исполнении им обязанностей и обязательств в подразделение по гражданству и миграции.
Гражданин может заблаговременно предоставить письменные согласия соответствующих лиц на его выезд за границу, прекратить деятельность в качестве индивидуального предпринимателя (предоставить выписку об исключении из Единого государственного регистра юридических лиц и индивидуальных предпринимателей — субъектов хозяйствования и т.д.). В любом случае сотрудниками подразделения по гражданству и миграции будут проведены соответствующие проверки на предмет установления лиц, в отношении которых у него имеются алиментные обязательства, установления факта занятия предпринимательской деятельностью и т.п.
Если в ходе проверочных меро- приятий будут выявлены неисполненные гражданином обязанности, то принять положительное решение по материалам его ходатайства представится возможным только после их исполнения или урегулирования отношений с соответствующими лицами (например, путем предоставления их письменных согласий).
Оформление постоянного проживания за пределами Республики Беларусь граждан, право на выезд которых из Республики Беларусь временно ограничено, не допускается до снятия временного ограничения их права на выезд из Республики Беларусь.
При отказе от выезда или не- обращении за получением паспорта серии РР по истечении одного года паспорт уничтожается как невостребованный.
Граждане, получившие паспорт серии РР, обязаны встать на консульский учет граждан, постоянно проживающих за пределами Республики Беларусь, в загранучреждении в государстве постоянного проживания.
В случае возвращения в Республику Беларусь на постоянное жительство изначально решается вопрос о регистрации по месту жительства в Республике Беларусь и обмене паспорта серии РР на паспорт внутренней серии, предназначенный для постоянного проживания в Республике Беларусь.
Дмитрий МАЛЬЧЕВСКИЙ,
заместитель начальника Управления по гражданству и миграции УВД Миноблисполкома
25 мая па ўсёй рэспубліцы праходзіў адзіны дзень масавага футбола. Ва ўсіх рэгіёнах краіны праведзены мерапрыемствы, у якіх удзельнічалі не толькі прафесіянальныя спартсмены, але і аматары. Адзіны дзень футбола быў арганізаваны і на фізкультурна-аздараўленчым комплексе нашага горада, які наладзілі супрацоўнікі аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама (ФКСіТ), Капыльскай дзіцяча-юнацкай школай алімпійскага рэзерву.
У рамках мерапрыемства прайшоў турнір па міні-футболе сярод юнакоў на прызы аддзела ФКСіТ. Удзел у ім прынялі каманды Быстрыцкай СШ, СШ №2, СШ №3, гімназіі №1 г. Капыля і ДЮШАР.
У звароце старшыні Беларускай федэрацыі футбола Сяргея Румаса, які агучыў перад юнымі ўдзельнікамі свята старшыня спартыўнага клуба “Ураджай” Мікалай Жук, у прыватнасці гаварылася: «Асноўнай мэтай гэтага мерапрыемства з’яўляецца прапаганда футбола і здаровага ладу жыцця, прыцягненне насельніцтва ў актыўныя заняткі спортам... Я ўпэўнены, што гэта будзе сапраўднае свята, падчас якога людзі атрымаюць вялікае задавальненне ад далучэння да спорту нумар адзін, да актыўнай, дынамічнай і прыгожай гульні. Перакананы, што ўсе змогуць атрымаць у гэты дзень добры зарад бадзёрасці, энергіі і добрага настрою!»
Пакуль ішлі матчы на зялёным газоне, для астатніх ігракоў былі аргнанізаваны разнастайныя конкурсы – жангліраванне мячом, вя- дзенне мяча і абводка стояк, удар у цэль. Пераможцамі тут сталі, адпаведна, Вадзім Некраш, Павел Жгун і Мікіта Сергіеня. Сярод зборных па міні-футболе ў малодшай і старэйшай групах сталі каманды “Спартак” і “Метэор” з СШ №3. Арганізатары спаборніцтва выявілі і лепшых ігракоў турніру. Імі сталі Валянцін Шынгірэй, Кірыл Маляўка (варатары), Павел Крукоўскі, Арцём Балакір (абаронцы), Мікіта Сергіеня і Дзяніс Швяцоў (нападаючыя).
Усім пераможцам дасталіся граматы і памятныя падарункі аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
Звыш шасцісот удзельнікаў з дзевяці краін у пачатку мая бралі ўдзел у Міжнароднай спецыялізаванай выставе «СМІ ў Беларусі», якая прайшла ў Нацыянальным выставачным цэнтры «Белэкспа». Група творчых супрацоўнікаў рэдакцыі газеты «Слава працы» таксама наведалася на форум, які за 15 гадоў свайго існавання набыў заслужаную папулярнасць. Для прадстаўнікоў рэгіянальнай прэсы – гэта своеасаблівая вучоба, сустрэча з калегамі, абмен думкамі. Нагадаем асноўныя моманты незабыўных сустрэч на прадстаўнічым мерапрыемстве.
Стэнд «СМІ Мінскай вобласці» быў прадстаўлены 24 рэгіянальнымі дзяржаўнымі газетамі (здымак 1) і 6 шматтыражнымі, абласным радыё «Минская волна». Прыемна адзначыць, што ў дзень адкрыцця выставы Капыльская раённая газета хутка разышлася. Таму на другі дзень па просьбе адказных за стэнд Мінскай вобласці давялося даставіць яшчэ 60 экзэмпляраў «Слава працы», якая заняла пачэснае месца сярод іншых газет. Дарэчы, наша раёнка з’яўляецца адной з самых чытаемых дзяржаўных газет у вобласці – у разліку на тысячу насельніцтва – 152 экзэмпляры.
У інтэрв’ю «Слава працы» галоўны спецыяліст упраўлення друкаваных СМІ і знешніх сувязей Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь Анатоль Шычко (здымак 2) станоўча ацаніў работу рэгіянальнай прэсы Мінскай вобласці, якая, на яго думку, займае лідзіруючыя пазіцыі ў краіне. «Галоўнае – не спыняцца на дасягнутым, – адзначыў куратар СМІ. – Шукаць новыя падыходы, паляпшаць змест матэрыялаў, імкнуцца да таго, каб раёнка была жаданай у кожнай сям’і».
На Міжнароднай выставе свае экспазіцыі прадставілі таксама сродкі масавай інфармацыі Расіі, Азербайджана, Украіны, Індыі, Венесуэлы, Кубы, Кітая, Эстоніі і Польшчы. Ля стэнда Кітайскай Народнай Рэспублікі пазнаёмілася са студэнткай універсітэта культуры Валу (здымак 3). Абмяняліся друкаванай прадукцыяй. Яна падзякавала за спецвыпуск «Ля Каменкі бруістай», а мне ўручыла часопіс пра Кітай на рускай мове.
Яніна Лычкоўская працуе ў часопісе «Алеся». Калі даведалася, што я зямлячка былога рэдактара выдання Марыі Карпенкі, папрасіла напісаць некалькі слоў у кнігу водгукаў. Я выказала словы ўдзячнасці вядомай журналістцы, пісьменніку за радасць сустрэч, якія адбываліся падчас яе прыезду ў рэдакцыю газеты «Слава працы». У многім маё станаўленне як журналіста адбывалася пад яе ўплывам.
Мінчанін Уладзімір Лук’янавіч Голуб (здымак 4) уважліва разглядваў раённую газету “Слава працы”. На пытанне, што Вас зацікавіла ў раёнцы, ён адказаў: «Сябар у мяне быў з Капыля – Павел Канстанцінавіч Бушмар, вучыліся разам у тэхнікуме, пасля ў Тамбоўскім ваенным вучылішчы. Пасля дарогі нашы разышліся, але памятаю, з якой цеплынёй сябар расказваў пра родны край. Ён лічыў, што прыгажэй за Капыльшчыну мясцін няма. Таму мяне і зацікавіла ваша газета».
Намеснік галоўнага рэдактара віцебскай абласной газеты Валянціна Маісеева ўжо трэці год прымае ўдзел у выставе і кожны раз яе кранае тое, як людзі старэйшага пакалення прыходзяць, можна сказаць, на спатканне са сваёй малой Бацькаўшчынай. Шукаюць тую ці іншую раённую газету, каб праз гады расстання вярнуцца ў родныя мясціны, парадавацца тым зменам, якія там адбываюцца.
Прыемна было сустрэць ля стэнда распаўсюджвальнікаў СМІ зямлячку Дзіяну Талейку. Яна закончыла СШ №3 г. Капыля і паступіла ў Інстытут журналістыкі БДУ. Зараз заканчвае 4 курс і вельмі ўдзячна журналістам «Слава працы», асабліва Таццяне Бохан (на здымку 5 справа) за тое, што карпатліва дапамагалі ў стварэнні творчага альбома, неабходнага для паступлення ў ВНУ.
Бранская вобласць (Расія) таксама была прадстаўлена раённымі газетамі, а дзяжурылі рэдактары Святлана Андросава і Ганна Саннікава. Было аб чым пагутарыць калегам. Адзін у аднаго мы цікавіліся тэматыкай, падачай матэрыялаў, арганізацыяй падпіскі, кадрамі. Многае нас аб’ядноўвае, але, калі даведаліся, што ў Капыльскай рэдакцыі ёсць свой паліграфічны ўчастак, у адзін голас сказалі: «У нас таксама некаторыя рэдакцыі маюць свае друкарні і гэта вельмі прэстыжна».
Матэрыялы з Міжнароднай выставы «СМІ ў Беларусі» падрыхтавала Марыя ШЭІНА.
Фота аўтара і Таццяны Бохан