Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

40

Футбол не мае межаў

30.05.2011
25 мая па ўсёй рэспубліцы праходзіў адзіны дзень масавага футбола. Ва ўсіх рэгіёнах краіны праведзены мерапрыемствы, у якіх удзельнічалі не толькі прафесіянальныя спартсмены, але і аматары. Адзіны дзень футбола быў арганізаваны і на фізкультурна-аздараўленчым комплексе нашага горада, які наладзілі супрацоўнікі аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама (ФКСіТ), Капыльскай дзіцяча-юнацкай школай алімпійскага рэзерву. У рамках мерапрыемства  прайшоў турнір па міні-футболе сярод юнакоў на прызы аддзела ФКСіТ. Удзел у ім прынялі каманды Быстрыцкай СШ, СШ №2, СШ №3, гімназіі №1 г. Капыля і ДЮШАР. У звароце старшыні Беларускай федэрацыі футбола Сяргея Румаса, які агучыў перад юнымі ўдзельнікамі свята старшыня спартыўнага клуба “Ураджай” Мікалай Жук, у прыватнасці гаварылася: «Асноўнай мэтай гэтага мерапрыемства з’яўляецца прапаганда футбола і здаровага ладу жыцця, прыцягненне насельніцтва ў актыўныя заняткі спортам... Я ўпэўнены, што гэта будзе сапраўднае свята, падчас якога людзі атрымаюць вялікае задавальненне ад далучэння да спорту нумар адзін, да актыўнай, дынамічнай і прыгожай гульні. Перакананы, што ўсе змогуць атрымаць у гэты дзень добры зарад бадзёрасці, энергіі і добрага настрою!» Пакуль ішлі матчы на зялёным газоне, для астатніх ігракоў былі аргнанізаваны разнастайныя конкурсы – жангліраванне мячом, вя- дзенне мяча і абводка стояк, удар у цэль. Пераможцамі тут сталі, адпаведна, Вадзім Некраш, Павел Жгун і Мікіта Сергіеня. Сярод зборных па міні-футболе ў малодшай  і старэйшай групах сталі каманды “Спартак” і “Метэор” з СШ №3. Арганізатары спаборніцтва выявілі і лепшых ігракоў турніру. Імі сталі Валянцін Шынгірэй, Кірыл Маляўка (варатары), Павел Крукоўскі, Арцём Балакір (абаронцы), Мікіта Сергіеня і Дзяніс Швяцоў (нападаючыя). Усім пераможцам дасталіся граматы і памятныя падарункі аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара

admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей