Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

38

На парозе аздараўленчай кампаніі

30.05.2011
Традыцыйна напярэдадні летняй аздараўленчай кампаніі ў раёне праходзіць пашыраная нарада з удзелам усіх зацікаўленых структур. Не было выключэння і сёлета. Падчас нарады на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Алай Раеўскай абмеркаваны надзённыя пытанні і праблемы па падрыхтоўцы і правядзенні летніх канікул. Кожны выступоўца звяртаў увагу на бяспеку дзяцей, фарміраванне здаровага ладу жыцця, занятасць, прадухіленне правапарушэнняў і г. д. Увогуле, як паведаміла спецыяліст па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні Іна Корзун, у адпаведнасці з рашэннем Мінаблвыканкама №522 ад 22 красавіка 2011 г. зацверджаны план аздараўлення на гэта лета. Згодна з ім, будуць ахоплены 1420 навучэнцаў, у тым ліку ў лагерах з дзённым знаходжаннем – 920, а з кругласутачным – 500, сярод якіх 288 вучняў агульнаадукацыйных школ, 38 дзяцей-сірот, што знаходзяцца на сямейных формах устройства, 2 дзяцей-інвалідаў, 172 дзяцей-сірот рэгіянальных школ-інтэрнатаў, 7 дзяцей-сірот Капыльскага СПЛ. Выдзелена дзяржаўная датацыя са сродкаў сацыяльнага страхавання, каб кошт пуцёўкі зрабіць больш танным, на адно дзіця: у лагер з дзённым знаходжаннем – 130 тыс. рублёў, у профільны (9 дзён) – 135 тыс. рублёў і з кругласутачным знаходжаннем – 310 тыс. рублёў. Рашэннем Капыльскага райвыканкама №625 ад 16 мая 2011 г. вызначаны аздараўленчыя базы ўстаноў адукацыі, дзе ў летні перыяд будуць працаваць лагеры. З 3 па 23 чэрвеня на базе 17 школ будуць дзейнічаць аздараўленчыя лагеры з дзённым знаходжаннем (бацькоўская аплата складзе 36 тыс. рублёў для дзяцей 6 – 10 гадоў, 43 тыс. рублёў – 11 – 13 гадоў, 51 тыс. рублёў – 14 – 18 гадоў). Для залічэння дзяцей у такі лагер бацькам неабходна звярнуцца да кіраўніка ўстановы адукацыі, дзе яны вучацца. Таксама будзе наладжана аздараўленне ў сямі арандаваных лагерах з кругласутачным знаходжаннем. На базе Бучацінскай СШ у лагеры “Орлік” пройдуць дзве змены (па 50 чалавек) з 12 па 29 чэрвеня і з 3 па 20 ліпеня. На базе Грозаўскай СШ у “Пунсовых ветразях” з 14 чэрвеня па 1 ліпеня адпачнуць 59 дзяцей. Для 75 адораных дзяцей і тых, якія знаходзяцца на дыспансерным уліку па хранічных захворваннях, з 16 чэрвеня па 3 ліпеня ў гімназіі №1 г. Капыля будзе працаваць лагер “Эрудыт”. Па традыцыі спартыўна-патрыятычны лагер “Алімпіец”, што размесціцца ў СШ №3 г. Капыля, прыме з 9 па 26 ліпеня 75 выхаванцаў. Дзве змены – з 13 па 30 чэрвеня (60 чалавек) і з 1 па 18 ліпеня (56 чалавек) – будуць наладжаны ў Капыльскай дапаможнай школе-інтэрнаце для дзяцей-сірот, якія там выхоўваюцца. У лагеры на базе Грозаўскай школы-інтэрната адпачнуць 55 дзяцей-сірот з 1 па 18 чэрвеня. А з 15 па 23 ліпеня для 40 адпачываючых будзе працаваць профільны аздараўленчы лагер (працягласцю 9 дзён) на базе абласной дзіцячай турыстычнай базы ў п. Ратамка. Для афармлення і атрымання пуцёвак у лагеры з кругласутачным знаходжаннем бацькам неабходна звяртацца ў камісію па аздараўленні па месцы працы з заявай і неабходным пералікам дакументаў. Бацькоўская аплата ў такі лагер уносіцца ў касу прадпрыемства і адразу ж пералічваецца на разліковы рахунак раённага аддзела адукацыі. Для дзяцей 6 – 10 гадоў памер аплаты складае 70 тыс. рублёў, 11 – 13 гадоў – 75 тыс. рублёў, 14 – 18 гадоў – 80 тыс. рублёў. Трэба спадзявацца, што толькі пры цесным узаемадзеянні ўсіх зацікаўленых структур летняя аздараўленчая кампанія на Капыльшчыне пройдзе на высокім узроўні. Падрыхтаваў Сяргея КОЗЕЛ

admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей