Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Задел под будущий урожай: в ОАО «Тимирязевский» начали сеять озимый рапс

08.08.2026

Ураджай убірай, але ўжо і пра будучы дбай. Так кажуць у народзе. Узяўшы гэтае сцвярджэнне сваім дэвізам, аграрыі ААТ «Ціміразеўскі» 1 жніўня распачалі сяўбу азімага рапсу.

 

На момант нашага візіту быў засеяны 33-гектарны палетак каля Дзярэчына і вяліся работы на 240 гектарах паблізу Бучаціна. Пасяўная праходзіць па штатным графіку: рыхтуюць глебу, уносяць мінеральныя ўгнаенні і непасрэдна вядуць сяўбу. Завяршыць яе плануюць да 25 жніўня.

Такія важныя работы даверылі вопытным механізатарам Івану Корзуну і Мікалаю Лапотку. Першы з іх, параўняўшыся з намі, літаральна на некалькі хвілін пакінуў свайго «Беларуса». За гэты час паспелі крыху пагутарыць. У сельскай гаспадарцы Іван Мікалаевіч працуе больш за чвэрць стагоддзя. Да сялянскіх будняў яму не прывыкаць. Любая справа, за якую ні возьмецца, спорыцца ў яго руках. Сее ён сумленна – радкі нібы пад лінейку.

– Інакш і нельга! – усміхаецца механізатар. – Які зачын пад будучы ўраджай зробіш, такія ўсходы і атрымаеш. Калі калегі будуць хлеб убіраць, хочацца, каб мяне добрым словам успаміналі.

Дарэчы, летась ураджайнасць рапсу на ціміразеўскіх палетках склала 32,8 цэнтнера з гектара, што прыкметна вышэй за паказчыкі папярэдніх гадоў. Сярэдняя ўраджайнасць сёлета трымаецца на ўзроўні прыкладна 40 цэнтнераў з гектара, што для гэтага сезона лічыцца добрым вынікам.                          


Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://kopyl.by/svezhie-novosti/item/42904-zadel-pod-budushchij-urozhaj-v-oao-timiryazevskij-nachali-seyat-ozimyj-raps#sigProId51656b2000
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей