Паблізу вёскі Кель гудуць маторы камбайнаў: калі не перашкаджае дождж, то з самай раніцы да позняга вечара тут кіпіць работа.
– Азімы рапс нам неабходна ўбраць на 400 га, пры аптымаль ных умовах павінны справіцца за тыдзень. Надвор’е ўносіць свае карэктывы, але мы ловім кожны момант, – адзначае дырэктар сельгаспрадпрыемства Аляксандр Баркоўскі. – Частка палеткаў ужо спелая, частка – на падходзе; для больш хуткага паспявання правялі дэсікацыю культуры. Ураджайнасць рапсу складае звыш 44 ц/га, што больш за паказчык мінулага года (летась было 36 ц/га) – дарэчы, пакуль што самы лепшы вынік у раёне, некаторыя палеткі даюць і па 50 ц/га.
Дырэктар сцвярджае, што сёлета культура перазімавала лепш, але вільготнаць але яна сення знаходзіцца на ўзроўні 18–19%. Гэта значыць, што некаторая частка намолочанага рапсу патрабуе дапрацоўкі. Для гэтага ў гаспадарцы ёсць сушылка Амкадор ЗСК-40, якая працуе без перыпынку. Рапс пасля намалоту адразу ж паступае на збожжаток, каб пазбегнуць стратаў. З першага дня пачалі выконваць дзяржаўны заказ. Усяго ж 120 т неабходна здаць на Мінскі маргарынавы завод, 700 т – у Мінскаблаграсэрвіс. Дырэктар заўважае, што ўсе абавязацельствы выконваюцца ў час, а рапс з’яўляецца важнай крыніцай фінансавага прыбытку для гаспадаркі.
На ўборцы маслічнай культуры задзейнічаны пяць камбайнаў з шасці, што маюцца ў машынна-трактарным парку. Адзін не мае спецыяльнага прыстасавання – рапсавага стала, таму працуе на іншых культурах. Большасць машын – новыя, аснашчаны ў адпаведнасці з тэхналагічнымі патрабаваннямі: тры камбайны атрыманы за апошнія два гады, астатнія – крыху старэйшыя. Новую тэхніку можна эксплуатаваць без памочнікаў, што скарачае штаты.
За штурвалам жніўных караблёў стаяць адказныя механізатары. Сярод іх Іван Лук’яновіч, Міхаіл Васілеўскі, Аляксандр Грынкевіч, Дзмітрый Корань, Алег Сапега, Максім Юруц. Адвозку намолочанага зерня ажыццяўляюць пяць МАЗаў. Івана Лук’яновіча справядліва на зываюць легендай гаспадаркі, бо на жніве ён ужо амаль чвэрць стагоддзя. Сёлета яму даверылі новы камбайн – падарунак ад Мінаблвыканкама да Свята працы.
– Уборачную мы, як і іншыя гаспадаркі раёна, пачалі з азімага ячменю, – дзеліцца Іван Сяргеевіч. – Надвор’е крыху перашкаджала, але заданне выканалі прыклад на за паўтара тыдня. На мінулым тыдні перайшлі да абмалоту так званага чорнага золата. Новай тэхнікай вельмі задаволены: ёсць клімат-кантроль, навігацыя, усё камп’ютарызавана. Толькі працуй! Хаця за плячыма шматгадовы вопыт работы на камбайне, кожны раз пачатак уборачнай Іван Лук’яновіч чакае з нецярпеннем. Надзеі на добры ўраджай і высокія намалоты натхняюць камбайнераў на новыя дасягненні.

Комментарии