Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Жатва-2026 стартовала! Узнали, какое хозяйство Копыльщины первым вывело комбайны в поле

01.07.2026

Аграрыі ААТ «Піянер-агра» першымі на капыльшчыне прыступілі да жніва. Сімвалічна, што падзея, якую чакалі з нецярпеннем, адбылася напярэдадні Дня Незалежнасці. 

Уборачная ў ААТ «Піянер-Агра» пачалася з азімага ячменю. На працягу шэрага гадоў вырошчванне гэтай культуры паказала высокую эфектыўнасць, а таму гаспадаркі раёна ўвесь час нарошчваюць аб’ёмы яе вытворчасці. Як расказаў дырэктар ААТ «Піянер-Агра» Андрэй Сенькевіч, азімы ячмень у сельгас-прадпрыемстве займае 715 га.


– У цэлым праверка зерня паказала вільготнасць амаль у межах нормы. Гэта значыць, што яно практычна гатова да закладкі на захоўванне пры мінімальнай дапрацоўцы, –падкрэсліў Андрэй Аляксандравіч. – Асноўнай прычынай ранняга старту жніва сталі вялікія плошчы ўборкі і залежнасць ад вільготнасці збожжа. Мы падрыхтавалі плюшчылку (для закладкі ў рукаў) на той выпадак, калі апошні паказчык перавысіць 25%. Гэта дазволіць не прапусціць аптымальныя агратэхнічныя тэрміны і паралельна займацца нарыхтоўкай кармоў (другі ўкос траў), каб усе працэсы прайшлі максімальна эфектыўна. Некаторыя палі ўжо спелыя, у прыватнасці, з азімым ячменем, а на некаторых збожжа яшчэ крыху сыраватае.

Ацэньваць ураджайнасць пакуль рана, аднак папярэднія прагнозы аптымістычныя. У першы дзень атрымалі 40 цэнтнераў з гектара. Андрэй Сенькевіч адзначыў, што ў 2026-м плануецца перасягнуць паказчыкі мінулага года па валавым намалоце ўсіх культур, асабліва па азімым рапсе.

Што датычыцца гатоўнасці тэхнікі, то, як падкрэсліў галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Андрэй Дубоўскі, папярэдне была праведзена вялікая работа па рамонце збожжаўборачнай тэхнікі, сфарміраваны экіпажы камбайнаў, прадуманы пытанні арганізацыі работы як на палях, так і на таках.

– Таму ў цэлым можна сказаць, што ва ўборачную кампанію ААТ «Піянер-Агра» ўступіла ў высокай ступені гатоўнасці, – адзначыў Андрэй Віктаравіч.

На ўборку азімага ячменю ў палі сельгаспрадпрыемства выйшаў новы камбайн вытворчасці «Гомсельмаш». Сучасную тэхніку гаспадарка атрымала ў падарунак да Свята працы ад Мінскага аблвыканкама. Даверылі яе Івану Лазюку, які ў гаспадарцы займае пасаду інжынера, а на час гарачай пары садзіцца за штурвал камбайна.

– Працаваць на такой сельгасмашыне адно задавальненне, – дзеліцца Іван Сяргеевіч. – На маю думку, такое абнаўленне дасць магчымасць значна паскорыць тэмпы ўборачнай кампаніі.

Праца на палях арганізавана сістэмна. Усяго ва ўборцы будзе задзейнічана дзевяць экіпажаў. У першы дзень разам з узгаданым вышэй Іванам Лазюком прыступіў да работы Віктар Манецін, для якога сёлетняе жніво трэцяе. Адвозкай збожжа на МАЗе займаўся Ігар Свістун. Усе ўдзельнікі ўборачнай кампаніі – прафесіяналы сваёй справы: многія працуюць на камбайнах і аўтамабілях ужо не першы сезон. Тэхніка наладжана, а персанал поўнасцю гатовы да гарачай пары. Як падкрэсліў кіраўнік гаспадаркі, у калектыве ёсць вялікае жаданне працаваць, што дазволіць паспяхова завяршыць сезон.

Нягледзячы на капрызы надвор’я, акрамя ААТ «Піянер-Агра» па стане на 7 ліпеня ва ўборачную кампанію ўключыліся яшчэ пяць гаспадарак. У іх ліку ААТ «Капыльскае», «Семежава», «Ціміразеўскі», ЗАТ «ЖЫЛІХАВА» і СГФ «Руднае».

Фота аўтара


Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://kopyl.by/svezhie-novosti/item/42250-zhatva-2026-startovala-uznali-kakoe-khozyajstvo-kopylshchiny-pervym-vyvelo-kombajny-v-pole#sigProId23e569a8d9
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей