Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Узнали, готовы ли аграрии ОАО "Скабин" выходить в поле

12.03.2026

Прырода ўжо дыхае вясной, а для аграрыяў гэта першая прыкмета таго, што хутка ў поле. Як толькі ўсталююцца спрыяльныя ўмовы надвор’я, стартуе пасяўная кампанія-2026

У Капыльскім раёне ў гэтым сезоне неабходна будзе пасеяць амаль 35,5 тыс. га сельскагаспадарчых культур. На пасяджэнні райвыканкама разглядалася пытанне гатоўнасці сельгасарганізацый Капыльшчыны да правядзення веснавых палявых работ. Гэтая ж тэма гучала і на пасяджэнні Мінскага аблвыканкама. ААТ «Скабін» дэманструе высокую гатоўнасць тэхнікі да веснавой сяўбы – больш за 90%. Рамонтныя работы да новага аграрнага сезона падыходзяць да завяршэння. Пытанне захаванасці і належнага стану тэхнікі ў гаспадарцы – адно з перша чарговых.

На асноўнай пляцоўцы, машынным двары ў цэнтры сельгаспрадпрыемства, усё ідзе ў звыклым рытме. Не бачна ніякага аўралу. Хаця, як сцвярджае галоўны інжынер Дзяніс Філіпчанка, міжсезонне – не менш напружаны і адказны перыяд для ўсёй службы. Падрыхтоўка да веснавых палявых работ у гэтай гаспадарцы заўсёды вядзецца па дакладна спланаваным графіку. Як толькі завяршаецца ўборка кукурузы, тэхніку адпраўляюць на рамонт або сэрвіснае абслугоўванне. Практычна ўсю яе тут аднаўляюць сваімі сіламі. А для гэтага ёсць сродкі і рэсурсы.

Арганізацыя працы на мехдвары на высокім узроўні, пастаўка запчастак адладжана да аўтаматызму, ёсць і ўсе неабходныя камплектуючыя. Справа толькі за слесарамі і механізатарамі. Менавіта ад іх беражлівых прафесіяналізму, адносін да тэхнікі залежыць, як яна будзе падрыхтавана да новага аграрнага сезона. Кожны трактарыст-машыніст рамантуе сваю тэхніку асабіста. Так, напрыклад, Іван Салаш і Вадзім Пар хомчык, можна сказаць, з заплюшчанымі вачыма могуць перабраць у трактарах кожны вузел. Затое потым выйдуць у поле са спакойнай душой і ўпэўненасцю, што ўсё працуе, як гадзіннік.

– Для патрэб пасяўной у нас ёсць прычапное абсталяванне, якое будзе працаваць з шасцю энерганасычанымі трактарамі. Сучасная тэхніка дазваляе правесці ворыва хутка і ў час. Абсталяванне амаль поўнасцю гатова да правядзення веснавых работ і чакае свайго часу, «адмашкі» ад аграномаў, – падкрэсліў Дзяніс Філіпчанка. – Гэта плугі прычапныя і абаротныя, агрэгаты глебаапрацоўчыя дыска выя і г. д.

Дзяніс Уладзіміравіч адзна чыў, што падрыхтавана тэхніка і для правядзення сяўбы, як прыклад – два камбінаваныя глебаапрацоўчыя пасяўныя агрэгаты, гатовыя ў любы момант рухацца ў пасяўны «бой».

Увогуле на палі таварыства гэтай вясной выйдзе звыш 40 адзінак тэхнікі і пасяўных агрэгатаў. І аднымі з першых гэта будуць самаходныя апырсквальнікі і машыны для ўнясення вадкіх мінеральных угнаенняў тыпу «Раса», бо неабходна будзе забяспечыць догляд за пасевамі, якія выйшлі з зімоўкі. Дарэчы, днямі на некаторых палетках, дзе гэта магчыма, пачалося раскідванне цвёрдых тукаў.


Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://kopyl.by/svezhie-novosti/item/40620-uznali-gotovy-li-agrarii-oao-skabin-vykhodit-v-pole#sigProId47ef404bf0
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей