З дакладам выступіла старшыня раённай арганізацыі галіновага праф саюза Ірына Сцяпура. Як адзначана ў выступленні, справаздачны год быў напоўнены важнымі грамадска-палітычнымі падзеямі, маштабнымі і знакавымі мерапрыемствамі, якія прайшлі ў краіне, і ў якіх галіновы прафсаюз прымаў актыўны ўдзел, аказваў уплыў на прыняцце рашэнняў у інтарэсах працоўных, адстойваў іх правы.
– Наша задача – пачуць кожнага. Вельмі важна падтрымліваць, забя спечваць згоду і стабільнасць у працоўных калектывах. Згуртаванасць і адзінства спрыяюць захаванню нашай незалежнасці і суверэнітэту, прымнажэнню нашых агульных дасягненняў, – падкрэсліла Ірына Станіславаўна.
Лічбы і факты
- На дадзены момант раённая прафсаюзная арганізацыя работнікаў АПК аб’ядноўвае 28 пярвічак. На ўліку знаходзяцца 4776 членаў праф саюза. На прадпрыемствах, у арганізацыях і ўстановах аграпрамыс ловага комплексу працуюць 4111 чалавек, у тым ліку 4073 чалавекі з’яўляюцца членамі прафсаюза. Ахоп прафсаюзным членствам сярод працуючых складае 99,1% (100% ахоп маюць 25 (2024 г. – 22) пярвічак).
- Старшынёй раённай прафсаюзнай арганізацыі праведзены 24 маніторынгі па кантролі за выкананнем працоўнага заканадаўства, выяўлена 85 парушэнняў, выдадзена 21 рэкамендацыя і тры даведкі. Абаронены інтарэсы 225 работнікаў, ім вернуты незаконна ўтрыманыя і не выплачаныя грашовыя сродкі на агульную суму больш за 193 тыс. рублёў. Устаноўлены парушэнні тэрмінаў канчатковага разліку пры звальненні, пры працаўладкаванні пасля заканчэння навучальнай уста новы і інш. ●Па выніках абласнога агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю па ахове працы на жывёлагадоўчым комплексе ў Мінскай вобласці ў 2025 годзе прызнаны МТК «Камень» ААТ «Праснакі».
- За 2025 год членам прафсаюза аказана матэрыяльнай дапамогі на суму 13 200 рублёў, расходы па выніках круглагадовай дабрачыннай акцыі «Прафсаюзы – дзецям» склалі 12 100 рублёў за кошт прафса юзных узносаў, якія паступілі, і мэтавых адлічэнняў наймальнікаў па калектыўных дагаворах.

Комментарии