Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Мини-завод по производству молока: как работает новый молочно-товарный комплекс на Копыльщине

22.02.2026

У сярэдзіне 2023 года ў ААТ «Піянер-Агра» адкрыўся новы малочна-таварны комплекс «Чырвоны Партызан», пабудаваны згодна з усімі тэхналагічнымі патрабаваннямі. Жывёла атрымала цёплае ўтульнае жыллё, жывёлаводы – камфартабельныя ўмовы працы, а гаспадарка – добрую прыбаўку па малаку і дадатковы прыбытак у сваю касу.

Комплекс працуе толькі пару гадоў, але ўжо зразумела, што сілы і сродкі ў гэты аб’ект былі ўкладзены не дарма. Міні-заводам па вытворчасці малака яго называе дырэктар таварыства Андрэй Сянькевіч.

– Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што трэба рухацца да таго, каб поўнасцю перайсці ад ферм да сучасных малочна-таварных комплексаў. Гэта павінна дапамагчы вырашыць кадравае пытанне, узняць аб’ём вытворчасці прадукцыі на больш высокі ўзровень і палепшыць якасць малака, – падкрэсліў Андрэй Аляксандравіч. – Такія комплексы – гэта выратавальны круг для жывёлагадоўчай галіны і развіцця сель-гаспрадпрыемстваў. Рашэн-не было правільнае і своечасовае. У тым, што будучыня вёскі менавіта за такімі аб’ектамі, мы ўжо пераканаліся. Комплекс больш магутны і сучасны. Вырашылася праблема недахопу працоўных рук, адчувальна вырас паказчык па надоях, сёння мы атрымліваем звыш 23 кг малака ад адной каровы (гэта лепшы вынік па гаспадарцы). Сённяшні ўзровень – далёка не мяжа, будзем працаваць толькі на нарошчванне вытворчасці, што магчыма пры строгім захаванні ўсіх тэхналагічных працэсаў.

Цяпер на комплексе 559 кароў, 14 цялушак, якія таксама будуць уводзіцца ў дойны статак. Даільнае абсталяванне фірмы «Westfalia» дазваляе адначасова даіць 40 кароў. Яно мыецца ў аўтаматычным рэжыме; спецыяльная праграма забяспечвае дазіроўку мыйнага сродку. Працуе аўтаматызаваная сістэма водапаення. Па сутнасці, як ужо адзначалася, гэта міні-завод па вытворчасці высакаякаснага малака. Дзякуючы прафесіяналізму працаўнікоў усё ўтрым-ліваецца ў ідэальнай чысціні і абсталяванне заўсёды спраўнае.

Калектыў складаецца з 22 чалавек, з якіх усяго чатыры аператары машыннага даення. Яшчэ ў складзе брыгадзір, яго памочнік, тэхнік-асемянатар, жывёлаводы, слесары і інш. Створаны ўсе ўмовы для добрай працы. Ёсць пакой адпачынку з кухняй, гардэроб.

– У чым розніца паміж сённяшнім комплексам і ўчарашнімі фермамі? – пытаемся ў брыгадзіра комплексу Валерыя Ляўковіча.

– Розніца адчувальная. Па-першае, зменшылася нагрузка на аднаго аператара машыннага даення. Па-другое, ён выконвае зусім іншыя аперацыі. На комплексе цалкам беспрывязнае ўтрыманне жывёлы. І калі раней трэба было прывязаць кароў пасля прагулкі, пачысціць стойла, падаслаць, падаіць і бітоны з малаком рукамі пераносіць, то сёння ў аператара машыннага даення толькі тры аперацыі: пад-рыхтаваць вымя, здаіць першыя струменьчыкі малака і падключыць даільны апарат, – адказвае Валерый Іванавіч.

Лепшыя ўмовы для прадукцыйнасці створаны ў гаспадарцы не толькі для кароў. Вялікая ўвага надаецца малышам, з ліку якіх і вырастуць высокаўдойныя каровы. Чыста, светла і прасторна ў прафілакторыі, які пабудаваны для нованароджаных цялят і тых, якія ва ўзросце да шасці месяцаў. Як адзначыла заатэхнік-селекцыянер, памочнік брыгадзіра комплексу Наталля Войцік, у кожнага – асобны домік з сухім глыбокім саламяным подсцілам і індывідуальнае вядро з соскай. «Кормячай мамай» для малых з’яўляецца нядаўна набытае малочнае таксі, якое само і падагрэе малако да патрэбнай тэмпературы, і выдасць роўна столькі, колькі патрэбна. Радуюць жывёлаводаў паказчыкі: з пачатку гэтага года сярэднясутачныя прывагі склалі 850 г, што на 176 г больш, чым у адпаведным перыя-дзе мінулага года.

Фота аўтара


Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://kopyl.by/svezhie-novosti/item/40370-mini-zavod-po-proizvodstvu-moloka-kak-rabotaet-novyj-kompleks-krasnyj-partizan-na-kopylshchine#sigProIdf0f9aaae14
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей