Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Морозный вызов: как в хозяйствах Копыльщины берегут скот

07.02.2026

Захаванасць буйной рагатай жывёлы, і асабліва маладняку, – на пільным кантролі Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Ва ўмовах суровых маразоў клопат пра ўтрыманне жывёлы, якая з’яўляецца асновай харчовай бяспекі краіны, становіцца вельмі важным.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў факты падзяжу жывёлы ў жывёлагадоўлі маральнай выродлівасцю. Пра гэта ён заявіў на нарадзе па асобных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця Віцебскай вобласці. «Чаму я кажу пра падзёж? Гэта ж маральная выродлівасць, калі мы не можам абараніць, асабліва ў гэтае цяжкае надвор’е, братоў сваіх меншых. Як можна не абараніць кацяня, парася, цяля, сабачку?!» – сказаў Кіраўнік дзяржавы.

З надыходам халадоў работнікам жывёлагадоўчай галіны Капыльшчыны прыйшлося перагледзець сістэму арганізацыі ўтрымання жывёлы на фермах і прыняць дадатковыя меры па забеспячэнні захаванасці маладняку.

Ужо з моманту, калі сіноптыкі паведамілі пра набліжэнне халадоў, у Мінаблвыканкаме заклікалі кіраўнікоў раённых адміністрацый і профільных упраўленняў, а таксама работнікаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў правесці шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на ўцяпленне памяшканняў для буйной рагатай жывёлы, надаўшы асаблівую ўвагу маладняку. У сваю чаргу ў Капыльскім раёне праведзены арганізацыйныя нарады пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Сяргея Пілішчыка, дзе было абмеркавана кола першачарговых задач, неабходных для выканання задання па ўцяпленні жывёлагадоўчых аб’ектаў.

У гэтыя марозныя дні ў гаспадарках раёна надаецца асабліва пільная ўвага выкананню патрабаванняў па ўтрыманні, кармленні і паенні жывёлы. На малочна-таварным комплексе «Камень» ААТ «Праснакі» аператыўна прынялі меры па змя-ненні ўмоў утрымання цялят пры мінусавай тэмпературы. Намеснік дырэктара па жывёлагадоўлі Ігар Маркевіч падрабязна расказаў і паказаў, як забяспечваецца камфорт і здароўе жывёлы ва ўмовах значнага паніжэння тэмпературы.

На комплексе размяшчаецца 1695 галоў жывёлы, з якіх 755 – дойныя каровы, а астатнія – маладняк. Ігар Іванавіч падкрэсліў, што падрыхтоўка да зімоўкі была пачата летам. Разам з тым, разумеючы, што ідуць моцныя маразы, у гаспадарцы былі арганізаваны дадатковыя меры па ўцяпленні памяшканняў, у якіх утрымліваецца жывёла.

– Зачыняем дзверы, закладаем усе шчыліны і вентыляцыйныя шахты сенам і саломай, каб не было скразнякоў, для дадатковага ацяплення ўсталявалі электраабагравальнікі, закупілі электраканвектары, для маленькага пагалоўя – спецыяльныя камбінезоны, – растлумачыў Ігар Маркевіч.

Цяляты на комплексе ўтрымліваюцца ў прафілакторыях. Жывёла падзелена па ўзроставых групах, што дазваляе рацыянальна, якасна і ў адпаведнасці з тэхналагічнымі ўмовамі ажыццяўляць яе догляд і кармленне. Жывёлавод Вера Чарняхоўская працуе на гэтым участку паўтара года, да гэтага 25 гадоў даіла кароў. На яе памяці з такімі суровымі зімовымі ўмовамі сутыкацца даводзілася вельмі рэдка. А таму меры, прынятыя для ўцяплення памяшканняў, лічыць правільнымі, своечасовымі і зручнымі для цялят.

Галоўнай умовай, паводле слоў жанчыны, з’яўляецца своечасовая замена саламянай падсцілкі на сухую і свежую, а таксама паўнацэнны рацыён.

– Кармлю маладняк па гадзінах, – расказвае жывёлавод. – Прыбаўкі ў вазе ў межах нормы, што гаворыць пра тое, што цяляты здаровыя і развіваюцца правільна.

Па словах намесніка дырэктара сельгаспрадпрыемства Ігара Маркевіча, для папаўнення энергіі ў халодны перыяд рацыён жывёлы быў прапарцыянальна павялічаны:

– Пры паенні мы сталі даваць цялятам больш малака, старэйшаму маладняку і каровам павялічылі порцыю камбікорму. Усё разам, на наш погляд, дапамагае захоўваць здароўе жывёлы, а таксама практычна без вытворчых страт забяспечваць дзейнасць комплексу. Што да аб’ёмаў кармоў, у гаспадарцы недахопу няма. Запасаў хопіць, каб спакойна прайсці гэты зімова-стойлавы перыяд.

У такі няпросты час за работай жывёлагадоўчых комплексаў і ўмовамі ўтрымання жывёлы ўстаноўлены пастаянны шматузроўневы кантроль, пачынаючы з профільных службаў вобласці, раёна і заканчваючы спецыялістамі сельгаспрадпрыемстваў. Напрыклад, у час нашага візіту ў ААТ «Праснакі» арганізацыю работы МТК «Камень» ацаніў галоўны ветэрынарны ўрач раёна Пётр Сясіцкі. Ён падкрэсліў, што калектыў комплексу і ўсяго сельгаспрадпрыемства адказна паставіўся да выканання задачы па рабоце ва ўмовах паніжаных тэмператур.

– Надаўшы павышаную ўвагу ўцяпленню памяшканняў з БРЖ, асабліва тых, у якіх утрымліваецца маладняк, жывёлаводы тым самым аказалі істотны ўплыў на захаванне статка здаровым і працаздольным, а значыць забяспечылі ў перспектыве стабільную і эфектыўную работу свайго сельгаспрадпрыемства.

Факт

Паводле інфармацыі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, з пачатку 2026 года ў гаспадарках раёна прывагі буйной рагатай жывёлы склалі 9842 ц (97,8% да папярэдняга года). Сярэднясутачныя прывагі знаходзяцца на ўзроўні 673 г (у 2025 годзе – 662 г). Найбольш – 805 г – атрымліваюць у філіяле «Лакнея». Добрыя паказчыкі таксама ў ААТ «Праснакі» (773 г), ААТ «Капыльскае» (756 г), ЗАТ «Жыліхава» (720 г).Найбольшая прыбаўка – 110 г – назіраецца ў ААТ «Семежава», крыху адстаюць жывёлаводы філіяла «Лакнея» (84 г) і ААТ «Скабін» (72 г).


Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://kopyl.by/svezhie-novosti/item/40216-moroznyj-vyzov-kak-v-khozyajstvakh-kopylshchiny-beregut-skot#sigProIdbe9c8e9f5b
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей