Ураджэнец капыльскага фальклорнага краю з вёскі Лугавая з малаком маці, на генетычным узpoўнi ўспрыняў лепшую, у першую чаргу абрадавую i лірычную песенную плынь самабытнага i старажытнага славянскага народа, пра які на ўвесь свет яшчэ ў 40-я гады XIX ст. у cвaix вядомых парыжскіх лекцыях Адам Міцкевіч сказаў: «У беларусаў у песнях i казках ёсць усё».
Дзяцінства не было лёгкім
Глыбока сімвалічна, што фалькларыст нарадзіўся 14 студзеня на Васілле – свята новага года па юліянскаму календару, бо ён стаў найбольш аўтарытэтным у беларускай фалькларыстыцы даследчыкам зімовых свят Каляд, Шчодрыка i Жаніцьбы Цярэшкі. Дзяцінства ня было лёгкім, але сапраўды цяжкім яно стала ў 1938 годзе, калі арыштавалі бацьку па знакамітым 58 артыкуле. Антон Іванавіч, успамінаючы, кажа, што рэч ішла не пра цяжкасці жыцця сына «ворага народа», а пра рэальную магчымасць галоднай смерці, ад якой часам ратавала толькі ласка аднаго з суседзяў, што працаваўшы на мясцовым млыне з рызыкай для самаго сябе дазваляў не бачыць, як дзіця ела зерьне. Потым была вайна. Распавядаючы пра яе, Антон Іванавіч часам не можа стрымаць роўнасці ў голасе. Памяць хлопчыка захавала многае. І ўцёкі Чырвонай Арміі, і першыя нямецкія самалёты, ўбачаныя ў небе, грамадзянскую вайну паміж партызанамі і паліцаямі. І іх ахвяр, калі партызанскага сувязнога пасля здзекаў кінулі пасярод вёскі знявечанага.Толькі малы Антон падыйшоў да яго. Не таму, што быў болей мужны за астатніх вяскоўцаў, а таму, што не разумеў, што за гэта можна пацярпець і быць забітым. Потым быў 1944год. Год вызвалення. Год, калі вярнуўся бацька, хворы і нямоглы. Год,калі хлопчык пайшоў у мясцовую школу. Год, калі ён жа знайшоў каля спаляннага маста праз Лошу Зорку Героя Савецкага Саюза і пасведчанне да яе і вымяняў усё гэта на…шакаладку. У 1954 годзе школа была скончана. Юнака чакаў Менск, вучоба і навука.
Навуковая дзейнасць
Што датычыць песень нашага народа, то Антон усей сваёй шматграннай дзейнасцю па-сыноўняму ашчадна i разнастайна сцвердзіў першую частку тэзіса выдатнага выхаванца Беларусі, асабліва любоўна у кнiгax «Тайны народнай песні»(1994), «Семантыка i паэтыка сямейнай лірыкі».
На працягу больш чым паўвека фалькларыст Гурскі па-беларуску старанна, пад час шматлікіх акадэмічных фальклорных навуковых экспедыцый i як кіраўнік студэнцкіх фальклорных практык збірае тысячы лепшых узораў народных твораў, асэнсоўвае і даследуе іх. У 1978 годзе гэтыя даследаванні заканамерна сталі паспяхова абароненай дысертацыяй «3імовая пaэзiя беларусаў» (па запісах XIX — пачатку XX стст.) на званне кандыдата філалагічных навук, вынікам чаго стала манаграфія «3iмовая паэзія беларусаў» 1980 i кнігай «Святкаванне Калядаў на Беларусі 1998 гг.
На наступным адрэзку свайго ўдумнага, вялікага творчага жыцця Антон Гурскі, якому неба дало незвычайнае iнтyiтыўнае чуццё да найлепшых мастацкіх твораў, запісвае i даследуе акрамя песян» «гранд-жанр для выхавання паэтаў» – загадкі. Вынікам гэтай працы сталі «Беларускія загадкі» 2000 года ў фундаметальным выданні «Беларускі кнігазбор».
Абсяг прадметаў даследаванняў Гурскага ўражвае. Акрамя ўсяго кола абрадаў, звычаяў, рытуалаў гадавога земляробчага календара радзін i вяселля, традыцыйных абрадавых i лірычных песень, ён зaпісвae i даследуе яшчэ казкі, npыказкi i прымаўкі, песянкі-цярэшкі, легенды i паданні, балады, прыпеўкі, творы дзіцячага фальклору ва ўcix яго жанравых разнавіднасцях.
Вядучы вучоны ІМЭФ Імя К.Крапівы HAH Беларусі даў беларускай фалькларыстыцы больш 200 навуковых даследаванняў. Сярод ix на першым месцы яго збіральніцкая праца i дзейнасць у складзе навуковага калектыву істытута па стварэнню цяпер ужо 46-томнага ўнікальнага ў славянскім свеце фундаментальнага Зводу «Беларуская народная творчасць», за які калектыву ў 1986 годзе была прысуджана Дзяржаўная прэмія Беларусі.
Любіў свой народ і паважаў спадчыну
Антон Іванавіч валодаў рознабаковым талентам, як літаратурным, так і журналісцкім, мова ў яго багатая і вобразная, таму ён напісаў шмат кніг пра народныя песні, легенды, загадкі.
Нялёгкая работа ў вучонага-фалькларыста. Каб адрадзіць гучанне песні ў тым ключы, як яна нарадзілася, даводзілась збіральніку народнай спадчыны праслухаць шмат вяскоўцаў, якім перадаліся песенныя скарбы іх бацькоў. Шматлікія падарожжы па вёсках з хаты ў хату вярталі нам паўзабытыя песенныя шэдэўры з далёкай мінуўшчыны. А гэтыя лірычныя песні гучаць лепш і прыгажэй, чым некаторыя на сённяшняй эстрадзе. А апрацаваныя Гурскім паданні і легенды настолькі цікавыя, што чытаюцца на адным дыханні. Аўтар аддае даніну павагі казачнікам мінуўшчыны і называе рэгіёны Беларусі, дзе ствараліся казкі. У яго творах ёсць і пра лесавікоў і вадзянікаў, і пра свавольства паноў, з якімі змагаюцца як людзі, так і сілы прыроды. Знайшлося месца для русалак, ваўкалакаў, дамавых, якія бытуюць у славянскай міфалогіі. Гурскі зрабіў шмат даследаванняў, і гэта дало магчымасць выдаць зборнікі легенд, казак: «Дрэва Кахання», «Музыка-Чарадзей», «Не сілай, дык розумам» і шмат іншых цікавых кніжак. Сваімі творамі ён вучыць любіць свой народ і паважаць яго спадчыну. Звярталіся да творчасці вучонага юныя краязнаўцы Лясноўскай і Слабадакучынскай сярэдніх школ: Гурскі часта сустраўся з рабятамі і даваў ім слушныя парады. Шмат гадоў сябраваў і з супрацоўнікамі раённай цэнтральнай бібліятэкі імя Анатоля Астрэйкі: часта бываў у кніжнай скарбніцы, дзе расказваў аб сваіх планах і задумах.
Не забываў і пра землякоў. Устаноўка памятнага знака аднавяскоўцам Антона Іванавіча, загінуўшым падчас ІІ Сусветнай вайны каштавала нямала намаганняў. Антон Іванавіч хацеў,к аб помнік стаяў менавіта тут – у цэнтры вёскі, на раздарожжы, ля праваслаўнага крыжа, ля самае яго роднай хаты. І помнік паўстаў…
Фота з адкрытых крыніц

Комментарии