Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Как МТК "Грозово" подготовилось к зиме

09.12.2025

Расказваем, як сустрэлі халодную пару года на МТК «Грозава». У сельгаспрадпрыемствах раёна зараз складаны і адказны перыяд – ідзе зімоўка жывёлы.

Ад таго, наколькі правільна арганізавана работа жывёлаводаў і як кожны работнік на сваім участку выконвае даручанае заданне на аб’ектах, залежаць надоі, прыбаўкі ў вазе, захаванасць пагалоўя, а значыць, і фінансава-эканамічны дабрабыт гаспадаркі і кожнага асобна ўзятага работніка сельгаспрадпрыемства.


Для працаўнікоў МТК «Грозава» філіяла «Лакнея», як і для ўсіх сельгасвытворцаў, у перыяд зімова-стойлавага ўтрымання жывёлы прадукцыя галіны жывёлагадоўлі выходзіць на першы план як асноўная крыніца даходаў.
Па словах намесніка дырэктара сельгаспрадпрыемства па жывёлагадоўлі Дзмітрыя Логана, усяго тут утрымліваецца 1124 галавы, увагу і клопат мае кожная жывёла з боку абслуговага персаналу. Паспяховай сёлетняй зімоўцы папярэднічала вялікая падрыхтоўчая работа. Сёння на комплексе створаны належныя ўмовы для ўтрымання жывёл у цяпле і сытасці, забяспечана развіццё малочнай вытворчасці ў перыяд непагодлівых і халодных месяцаў.


– Мы рыхтуем памяшканні практычна круглы год. Вялікую ўвагу надаём спраўнасці абсталявання, асабліва па абаграванні, нарыхтоўцы кармоў, а таксама ачыстцы, пабелцы, пафарбоўцы і дэзінфекцыі памяшканняў. МТК укамплектаваны неабходнай тэхнікай і жывёлагадоўчым абсталяваннем, усё знаходзіцца ў тэхнічна спраўным стане, – адзначае Дзмітрый Мікалаевіч. – Нядаўна набылі міні-трактар для падбуртоўкі сенажу і сіласу да кармавога стала. Замянілі стойлавае абсталяванне на ацынкаванае, з’явіліся новыя паілкі.


Калектыў комплексу, які ўзначальвае з дня яго ўводу ў строй Ірына Бойка, налічвае каля 30 адказных працаўнікоў. У асноўным гэта вопытныя работнікі, якія не адзін год аддалі жывёлагадоўчай справе.


Усе яны адказна ставяцца да сваёй працы, робяць усё з душой, па-хатняму, таму МТК «Грозава» мае высокія дасягненні ў галіне. Рост сельгасвытворчасці – галоўны паказчык майстэрства і прафесіяналізму работнікаў.
Аператарамі машыннага даення працуюць сем жанчын з улікам падменных. У дзень нашага наведвання на змене былі Святлана Бельмач, Алена Салдаценка і Наталля Дарашэвіч. Дзякуючы выкананню тэхналогіі, стараннасці павышаюцца надоі малака, павялічваюцца вытворчыя паказчыкі. Цяпер аператары абслугоўваюць 770 дойных кароў. Да зімоўкі падышлі з добрымі вытворчымі паказчыкамі. Надой ад адной каровы складае 24,2 кг малака, а гэта адна з найлепшых лічбаў у раёне. Уся прадукцыя рэалізуецца гатункам экстра на Рагачоўскі малочна-кансервавы камбінат.


Зладжаную работу па доглядзе пагалоўя фермы вядуць жывёлаводы, слесары, тэхнік па штучным асемяненні, заатэхнікі і ветспецыялісты.
Несумненна, залогам паспяховага правядзення зімова-стойлавага перыяду ўтрымання жывёлы ў гаспадарках з’яўляецца забяспечанасць кармамі. Начальнік комплексу Ірына Бойка сцвярджае, што кармоў на жывёлагадоўчым аб’екце ў дастатку, створаны паўтарагадовы запас. На МТК старанна сочаць за збалансаванасцю рацыёну кармлення жывёл, каб ён быў паўнацэнным. Бо ўсе цудоўна ведаюць, што ад гэтага залежыць здароўе пагалоўя, колькасць і якасць атрыманай прадукцыі. Важна падкрэсліць, што і для работнікаў створаны добрыя ўмовы працы. У пакоі адпачынку ўтульна і цёпла. Тут жывёлаводы пераапранаюцца, у вольную хвіліну могуць адпачыць, выпіць кубак гарачага чаю, абмеркаваць працоўныя моманты.
– Дзякуем кіраўніцтву нашага сельгаспрадпрыемства, – гаворыць лабарант Галіна Галавенка. – Дырэктар гаспадаркі Пётр Юха з разуменнем ставіцца да паўсядзённых клопатаў жывёлаводаў, даярак. Мы атрымліваем годную заработную плату. Нас заахвочваюць, прэміруюць за добрую працу.


Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://kopyl.by/svezhie-novosti/item/39367-kak-mtk-grozovo-podgotovilos-k-zime#sigProId914b069e63
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей