Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

В ОАО "Пионер-Агро" идет строительство нового молочно-товарного комплекса

26.11.2025

Выконваючы задачу, пастаўленую Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, – адысці ад ферм і пабудаваць за пяцігодку тэхналагічныя малочна-таварныя комплексы – у ААТ «Піянер-Агра» ў маі гэтага года пачалі ўзводзіць новы МТК на 1086 галоў. Сучасны жывёлагадоўчы аб’ект размяшчаецца на ўскрайку аграгарадка Ванелевічы.

– Неабходнасць будаўніцтва звязана з тым, што большасць ферм гаспадаркі пабудаваны многа дзесяцігоддзяў таму, – паведаміў  інжынер па будаўніцтве сельгаспрадпрыемства Валерый Сыс. – На іх прымяняецца прывязное ўтрыманне жывёлы, шмат ручной працы. У такіх умовах складана дабівацца высокіх надояў і паляпшаць якасць малака. Сучасны комплекс – гэта камфортныя ўмовы і для жывёлы, і для людзей. Практычна ўсе працэсы будуць аўтаматызаваны.

Тэндар на будаўніцтва аб’екта выйграла ТАА «Ю-строй» з г. Мінска.

– Гэты  комплекс будзе займацца вытворчасцю малака і вырошчваннем цялушак па замкнёным цыкле. Ён уключае ў сябе сучасныя, з добрым мікракліматам памяшканні для ўтрымання жывёлы і дапаможныя збудаванні – даільна-малочны блок, сіласна-сянажныя траншэі і іншае, – расказаў начальнік участка агульнабудаўнічых работ падраднага прадпрыемства Уладзімір Васільеў.

Ён паведаміў, што дойны статак складзе 670 галоў і размесціцца ў двух цэхах для вытворчасці малака, цэхах сухастою і раздою. У памяшканнях будуць зроблены галерэі для прагону кароў на дойку і вяртання іх у свае секцыі. Паміж імі будзе знаходзіцца даільна-малочны блок, абсталяваны ўстаноўкай для дойкі кароў. Жывёлы з секцый у кругласутачным рэжыме змогуць самастойна выходзіць у свой выгульны дворык.

– У цэху сухастою на глыбокай подсцілцы будуць знаходзіцца каровы і цялушкі. Для прыёму родаў з’явяцца радзільныя боксы з паілкамі і падыходам да кармавога стала. Нованароджанае цяля бу-дзе змяшчацца спачатку ў бокс для абсушвання, а затым – у прафілакторый, – прадоўжыў Уладзімір Сяргеевіч.

Акрамя гэтага, МТК абсталяваны памяшканнямі для групавога ўтрымання цялят і цялушак перадзлучнога і злучнога ўзросту. І гэта пагалоўе таксама бу-дзе знаходзіцца на глыбокай подсцілцы.

На комплексе з’явяцца воданапорная вежа, дэзбар’еры на заезд і выезд, санпрапускнік з наяўнасцю раз-дзявалак і шафаў для асабістага і рабочага адзення, душавых, правядуць добраўпарадкаванне тэрыторыі, азеляненне.

Як расказаў в.а. дырэктара ААТ «Піянер-Агра» Андрэй Сянькевіч, тут будуць створаны 23 працоўныя месцы.

– Тэрмін уводу комплексу ў строй – канец кастрычніка 2026 года. Ён будуецца за кошт крэдытных сродкаў у памеры 19 млн рублёў, – адзначыў Андрэй Аляксандравіч. – Наша агульная задача – развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці, стварэнне камфортных умоў працы для сельскагаспадарчых работнікаў, павелічэнне заработнай платы. У выніку павысіцца ўзровень жыцця нашых людзей. І гэтым мы зможам утрымаць нашу моладзь у сельскай мясцовасці і захаваць вёску.


Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://kopyl.by/svezhie-novosti/item/39198-v-oao-pioner-agro-idet-stroitelstvo-novogo-molochno-tovarnogo-kompleksa#sigProId23393e0da7
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей