Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Какими же были главные цели IV Всебелорусского народного собрания – воспоминания делегатов

22.11.2025

IV Усебеларускі народны сход прайшоў у Мінску 6–7 снежня 2010 года пад лозунгам «Разам у імя будучыні». Дэлегатамі форуму сталі 2,5 тысячы чалавек, якія прадставілі ўсе пласты беларускага грамадства.

Дэлегаты адобрылі асноўныя палажэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2011–2015 гады, што было замацавана ў прынятай імі рэзалюцыі, а таксама падтрымалі прапанаваную кіраўніцтвам краіны галоўную мэту, – рост дабрабыту і паляпшэння ўмоў жыцця насельніцтва на аснове ўдасканалення сацыяльна-эканамічных адносін, інавацыйнага развіцця і павышэння канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі.

Асноўнай задачай пяцігодкі было вызначана стварэнне ў Беларусі прынцыпова новых вытворчасцей, прадпрыемстваў і галін, якія выпускаюць экспартна арыентаваную высокатэхналагічную прадукцыю, фарміраванне новай беларускай эканомікі. Пры гэтым вырашэнне пытанняў энергетычнай бяспекі і збалансаванасці знешняга гандлю разглядалася як важнейшая задача, якая забяспечвае незалежнасць краіны, яе паслядоўнае развіццё, павышэнне дабрабыту грамадзян.

Дэлегаты прызналі, што рэалізацыя Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2006 – 2010 гады і своечасова прынятыя меры па супрацьдзеянні негатыўнаму ўплыву сусветнага фінансава-эканамічнага крызісу забяспечылі рост нацыянальнай эканомікі, павышэнне ўзроўню і якасці жыцця людзей.

«Паказчыкі праграмы ў асноўным выкананы. Валавы ўнутраны прадукт вырас больш як на 40 працэнтаў пры зніжэнні энергаёмістасці ВУП на чвэрць. Інвестыцыі ў асноўны капітал павялічыліся больш чым у два разы, рэальныя грашовыя даходы насельніцтва – на 75 працэнтаў. У цэлым за першае дзесяцігоддзе XXI стагоддзя аб’ём ВУП краіны падвоены», – адзначаецца ў дакуменце.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў сваім дакладзе адзначыў: «За мінулыя пяць гадоў мы зрабілі каласальны рывок у сацыяльна-эканамічным развіцці краіны. Нягледзячы ні на якія цяжкасці, мы выканалі тое, што абяцалі народу на папярэднім сходзе. І гэта не падарунак ад Бога і не вынік сыравіннага экспарту – беларускаму народу ніколі і нічога не даставалася проста так. Гэта вынік агульнай справы і напружанай працы».

На IV Усебеларускім народным форуме Капыльшчыну ў скла-дзе дэлегацыі Мінскай вобласці прадстаўлялі дзесяць чалавек. Такога гонару былі ўдастоены старшыня Капыльскага раённага выканаўчага камітэта Анатоль Жданеня, старшыня Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Міхаіл Бода, дырэктар ААТ «Капыльскі масласырзавод» Іван Горбач, трактарыст-машыніст ВСК «Семежава» Міхаіл Горбач, міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Алег Качан, настаўніца беларускай мовы і літаратуры СШ № 2 г. Капыля Таццяна Колас, загадчык падсобнай вытворчасці ДУП «ПМК № 194» УП «Мінскаблсельбуд» Мікалай Кульбіцкі, старшыня Капыльскага сельскага выканаўчага камітэта Вольга Купрыенка, участковы ўрач-тэрапеўт УАЗ «Капыльская ЦРБ» Наталля Пінчук і дырэктар ААТ «Старыца-Агра» Уладзімір Рудакоўскі. Усе кандыдатуры аднагалосна былі падтрыманы ўдзельнікамі сходу ўпаўнаважаных.

Мовай лічбаў

273 рабочыя, 250 работнікаў сельскай гаспадаркі, 209 інжынерна-тэхнічных спецыялістаў, 505 работнікаў сацыяльна-культурнай сферы, 607 кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый, а таксама студэнты, навучэнцы сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў і прадстаўнікі іншых пластоў насельніцтва прымалі ўдзел.

Больш за палову дэлегатаў сходу – людзі ва ўзросце: ад 41  да 60 гадоў – 67,4%, да 30 гадоў – 9,1%. Ад 31 да 40 гадоў зарэгістравана 16,5%, старэйшых за 60 гадоў – 7%. 1 тыс. 985 чалавек – з вышэйшай адукацыяй, (79,4%), 515 – (20,6%) з сярэдняй і сярэдняй спецыяльнай.

480 чалавек мелі дзяржаўныя ўзнагароды. З іх было 13 Герояў Савецкага Саюза і Герояў Сацыялістычнай Працы, поўных кавалераў ордэна Славы, Працоўнай Славы, чацвёра Герояў Беларусі, ганаровыя званні мелі 95 чалавек.

Дэлегаты чацвёртага Усебеларускага народнага сходу падзяліліся сваімі ўспамінамі.

Вольга КУПРЫЕНКА:

– На абмеркаванне на чацвёртым схо-дзе быў прадстаўлены комплексны план развіцця краіны, дзе прадугледжана ўсё да дробязей. І гэта было зроблена як на ўзроўні задач і праграмных установак, так і на ўзроўні канкрэтных прапрацовак і разлікаў. Мы ўсе бачылі, што база для рашучага кроку наперад у нашай краіны ёсць, а вось ініцыятыва, прафесіяналізм, дысцыпліна і пра-цоўны энтузіязм кожнага з нас дапамогуць гэты крок зрабіць.

Запомнілася зла-джаная, ва ўсіх дэталях прадуманая работа шматлюднага сходу. У сектарах вялікай залы Палаца Рэспублікі стаялі мікрафоны, і кожны дэлегат мог задаць пытанне. Уразіла прамова Прэзідэнта А.Р. Лукашэнкі. Зала лавіла кожнае слова дакладчыка. Мы самі выбіраем свой лёс. Злачынна будзе кідаць краіну ў рэвалюцыйнае пекла і хаос, наш шлях іншы: крок за крокам, паступальна ісці наперад, паляпшаючы дабрабыт чалавека.

Кожны дэлегат сходу, прымаючы ўдзел у рабоце па секцыях, меў магчымасць выказаць прапанову, меркаванне, якія знаходзілі сваё адлюстраванне ў прынятых дакументах. Праграма развіцця краіны была пабудавана на трывалым фундаменце, узведзеным у мінулыя пяцігодкі.

Акцэнт

Сход прыняў сапраўды маштабную праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Варта падкрэсліць сацыяльную накіраванасць дакумента, акцэнтаваны дзяржаўны клопат пра чалавека.

Таццяна КОЛАС:

– Спачатку я вельмі хвалявалася, бо адчувала вялікую адказнасць. Ведала, што наш Прэзідэнт па ўсіх сур’ёзных пытаннях заўсёды раіцца з народам. І ўсё ж ніколі не думала, што звычайны працоўны чалавек можа прымаць удзел у пасяджэнні такога маштабу, на якім вырашаюцца найважнейшыя для краіны пытанні, вызначаецца шлях яе развіцця. Увесь час адчувалася, што ў зале сабраліся аднадумцы. Асабліва ўсім спадабаліся, літаральна ўзрушыла выступленне Прэ-зідэнта. Яно было яснае, дакладнае, канкрэтнае, вельмі глыбокае і разам з тым эмацыянальнае. Ён падкрэсліваў, што ўсё зробленае ў краіне – гэта вынік агульнай працы, нашай з вамі. І мы павінны гэта зберагчы і прымножыць. Я і раней слухала выступленні Прэзідэнта па тэлевізары, заўсёды радавалася, што ў нас такі мудры кіраўнік дзяржавы: дзякуючы таму, што ён гаворыць і робіць, мы жывём пад мірным небам, адчуваем упэўненасць у заўтрашнім дні, эканоміка краіны развіваецца. Вельмі спадзяюся, што і надалей мы захаваем і мір, і стабільнасць.

У свае калектывы мы вярталіся з аптымістычным настроем і ўпэўненасцю, што ўсё добрае дасягаецца толькі агульнымі намаганнямі, з разуменнем таго, што трэба больш працаваць дзеля таго, каб лепш жыць.

Акцэнт

Прэзідэнт сказаў, што нам сёння нельга даць сябе падмануць і падмануць наш народ. Нельга дазволіць ламаць ці перарабляць узведзены намі агульны дом – нашу Беларусь.

Сяргей КОЗЕЛ

Фота з архіва «СП»


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей