Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Второе Всебелорусское народное собрание: как определялся путь в будущее

08.11.2025

Другі Усебеларускі народны сход прайшоў 18–19 мая 2001 г. пад лозунгам «За моцную і квітнеючую Беларусь!»

Сход падвёў вынікі папярэдняй пяцігодкі і намеціў прыярытэты сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2001–2005 гады. Імі сталі – харчовая бяспека, экспарт, жыллё, інавацыі і інвестыцыі. З дакладам, аднайменным лозунгу форуму, выступіў кіраўнік дзяржавы. У сваёй прамове ён абазначыў галоўны вынік мінулай пяцігодкі: Беларусь адбылася як незалежная і самастойная дзяржава. «Мы выбралі шлях эвалюцыйных пераўтварэнняў, і ён сябе апраўдаў», – падкрэсліў беларускі лідар.

Надзеі і спадзяванні на форум – вялікія

Удзел у найважнейшай падзеі прыняла і дэлегацыя Капыльшчыны ў складзе дзесяці чалавек. Сярод іх У.Я. Сінякоў – памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, галоўны інспектар па Мінскай вобласці, У.М. Луцкі – старшыня Мінскага абласнога камітэта па сельскай гаспадарцы і харчавання, А.В. Уласевіч – старшыня райвыканкама, М.І. Рубель – старшыня КДСГП «Новы свет», А.Б. Рымашэўскі – старшыня праўлення калгаса імя Суворава, У.А. Рудакоўскі – начальнік ПМК-11, А.С. Лушчыцкая – старшыня Вялікараёўскага сельскага Савета, М.М. Насевіч – загадчык МТФ в. Васільчыцы калгаса «Піянер», Л.М. Працкевіч – урач-гінеколаг РТМА, М.А. Холад – намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ № 2 г. Капыля.

«З якімі думкамі Вы накіроўваецеся на форум?» – такое пытанне дэлегатам задаў карэспандэнт «СП».

– Як вядома, на сходзе будзе разглядаца далейшы шлях рэспублікі, – адзначыў Уладзімір Рудакоўскі. – У раёне разам са старшынёй райвыканкама мы вувучалі нашу праграму развіцця, у якой акрэслены многія пытанні. У прыватнасці, па рэфармаванні АПК. Хацелася б, каб яно праводзілася больш канкрэтна. Неабходна пазбегнуць такой ураўнілаўкі, як зараз: адна гаспадарка працуе добра, а другая – горш, аднак заработная плата выплачваецца аднолькава.

– Пытанні, над якімі сёння працуюць сельскія Саветы, – надзённыя, таму хацелася б пачуць на іх адказы, – падкрэсліла Алена Лушчыцкая. – Па-першае, будаўніцтва жылля ў сельскай мясцовасці для прыцягнення туды спецыялістаў. Па-другое, нашы землі, у першую чаргу тыя, якія знаходзяцца ў валоданні грамадзян. Згодна з Законам аб зямлі, сельскі Савет збірае падатак на зямлю, які павінен ісці на паляпшэнне зямель. На жаль, сродкі накіроўваюцца проста ў бюджэт і не адпускаюцца на рэканструкцыю. Па-трэцяе, аказанне паслуг сельскаму насельніцтву: апрацоўка прысядзібных участкаў, забеспячэнне кармамі ўласнага статка грамадзян.

Мэты акрэслены сур’ёзныя

Уражаннямі з чытачамі раённай газеты падзяліўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Анатоль Уласевіч:

– У сваім выступленні Прэзідэнт краіны паставіў задачы, якія неабходна вырашыць народнай гаспадарцы рэспублікі на працягу 2001–2005 гг. Адзначу, што задачы і мэты даволі сурʼёзныя. Прыярытэтнымі напрамкамі, як сказаў Прэзідэнт, зʼяўляюцца экспарт прадукцыі, харчовая незалежнасць, будаўніцтва жылля, цэнаўтварэнне, інвестыцыі. Асноўным стратэгічным напрамкам павінна быць павышэнне эфектыўнасці гаспадарання. Асва-енне новых відаў прадукцыі ў прамысловасці складзе не менш за 30%, павялічыцца ВВП, палепшыцца работа ў вобласці медыцыны, адукацыі, культуры. Асаблівая ўвага будзе надавацца развіццю навукі, новым тэхналогіям, якія дадуць магчымасць выйсці на сусветны ўзровень.

Перад нашым раёнам стаяць таксама значныя задачы. Трэба сказаць, што яны даволі паспяхова выконваюцца. На сённяшні дзень у раёне пасеяна 42,5 тыс. га яравых культур, у тым ліку амаль 26 тыс. га збожжавых і зернебабовых. Мяркую, што ўраджайнасць і валавы збор сёлета будуць вышэйшыя, чым летась, значыць, прынятая праграма «Збожжа-2001» паспяхова выканаецца. Гаспадаркі раёна нядрэнна займаюцца рэалізацыяй праграмы «Малако-2001». Надой на адну карову складае ў сярэднім 11,3 кг малака ў суткі, г. зн., амаль 2,6 кг плюсуем да мінулага года. Выкананне гэтых праграм дае магчымасць мець абаротныя грашовыя сродкі, выплачваць заработную плату, набываць ГЗМ, увогуле падрыхтавацца да пэўных сельскагаспадарчых кампаній. Дарэчы, на дадзены момант, згодна з праграмай «Кармы-2001», большасць гаспадарак Капыльшчыны пачалі нарыхтоўку сена, сенажу. Упэўнены, што грамадскі статак на зімова-стойлавы перыяд павінен атрымаць не менш за 25 ц к.адз. на адну галаву, у тым ліку 15 ц к.адз. травяністых кармоў. Думаю, што ўсе задачы, пастаўленыя перад намі рэспублікай, вобласцю, будуць выкананы. Зачын для гэтага ёсць.

Дастойнае жыццё залежыць ад нас

Слова на страронках «СП» было прадстаўлена ўрачу-гінеколагу РТМА Ліне Працкевіч:

– Менавіта тое, што ўся палітыка нашай дзяржавы сацыяльна арыентаваная, на першым плане – чалавек і яго праблемы, і даказвае вызначэнне асноўных задач сацыяль-на-эканамічнага развіцця Беларусі на наступныя пяць гадоў: стварэнне неабходных умоў для аздараўлення насельніцтва, павышэнне ўзроўню яго адукацыі і культуры на аснове прыярытэтнага развіцця аховы здароўя, адукацыі, культуры, спорту і турызму; паляпшэнне дэмаграфічнай сітуацыі ў краіне, умацаванне інстытута сямʼі і г. д.

Адзін з галоўных прыярытэтаў развіцця – фарміраванне эфектыўнай сістэмы аховы здароўя, што, безумоў-на, знайшло жывы водгук у мяне і ва ўсіх медыкаў нашага раёна. Хачу спыніцца на некаторых палажэннях Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2001-2005 гг., што датычыць галіны аховы здароўя. У ёй прадугледжана забяспечыць дзяржаўныя гарантыі па прадастаўленні базавых медыцынскіх паслуг у поўным абʼёме, павысіць рэальную даступнасць і якасць бясплатнай медыцыны для шырокіх пластоў. Таксама мяркуецца давесці абʼём фінансавання аховы здароўя да 2005 г. з 5% у 2000 г. да 7,5% ВУП з улікам яго значнага росту. За наступныя пяць гадоў будуць распрацаваны дзяржаўная праграма па фарміраванні здаровага ладу жыцця насельніцтва, канцэпцыя лекавага забеспячэння насельніцтва краіны. Да 2005 г. амаль у два разы павінна павялічыцца наменклатура лекавых сродкаў, якія выпускаюцца айчыннай прамысловасцю.

Мы, дэлегаты IІ Усебеларускага народнага сходу, адзінадушна падтрымалі дадзеную Праграму і звяртаемся да ўсяго грамадства, да ўсіх працоўных калектываў падтрымаць яе. Беларускі народ, безумоўна ж, заслугоўвае лепшага, больш дастойнага жыцця. Але ж усё залежыць ад нас. Калі будзе моцная наша прамысловасць, АПК, эканоміка цалкам, усё гэта адчувальна будзе ва ўсіх сацыяльных сферах грамадства.

Пайшлі ў калектывы

Аб выніках сходу яго ўдзельнікі расказвалі ў працоўных калектывах. Усе выказвалі адзінае меркаванне, што гэта быў сапраўды высокі форум. Яны ўдзельнічалі ў прыняцці значных дакументаў: Асноўных напрамкаў развіцця народнай гаспадаркі краіны на 2001-2005 гады і Звароту да народа Беларусі. Дэлегаты Капыльшчыны прыйшлі да меркавання, што ўсё залежыць ад работы на месцах. Ніхто за нас не пасее, не вырасціць, не ўбярэ ўраджай, не нарыхтуе кармоў, не будзе займацца прамысловасцю, наводзіць парадак у населеных пунктах.


Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://kopyl.by/svezhie-novosti/item/38923-vtoroe-vsebelorusskoe-narodnoe-sobranie-kak-opredelyalsya-put-v-budushchee#sigProId8af3ffb5aa
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей