Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Известкование против кислотности: как Копыльщина повышает плодородие почв

04.11.2025

У нашым раёне шмат земляў з павышанай кіслотнасцю глебы. Вапнаванне – важная ўмова павышэння іх урадлівасці. Для яго правядзення даследуюць усе палеткі, складаюць адпаведныя карты.

– На шматгектарным полі могуць быць участкі з глебай, якая адрозніваецца па кіслотнасці. Таму ў адным месцы патрэбна інтэнсіўнае вапнаванне, а ў іншым – у меншых дозах, – тлумачыць начальнік Капыльскага філіяла ААТ «Аграхімпраект» Аляксандр Каляда.

Спецыяліст раслінаводчай галіны адзначае, што ўвесь комплекс работ па вапнаванні глебы ў сельгасарганізацыях вядзецца за дзяржаўныя сродкі. Гэта выгадна і мясцовым гаспадаркам, і райаграсэрвісу, які стварыў спецыяльны механізаваны атрад.

Дарэчы, даследаванні паказваюць, што пры павышанай кіслотнасці глебы пшаніца, ячмень, цукровыя буракі, кукуруза, люцэрна, канюшына даюць нізкія ўраджаі. Унесеныя пад іх угнаенні дзейнічаюць слаба, а часам зусім не даюць станоўчага выніку. Толькі пустазелле, якое прыстасавалася да высокай кіслотнасці глебы, адчувае сябе няблага, заглушаючы пры гэтым пасевы.

Таму такую важную ролю ў павышэнні ўрадлівасці глебы і атрыманні высокіх ураджаяў сельгаскультур набывае вапнаванне.

Па словах Аляксандра Каляды, сёлета ў гаспадарках раёна вапнаванне кіслых глебаў запланавана правесці на трох тысячах гектараў, ужо апрацавана 2650 (88%), унесена 14 404 т матэрыялаў, у тым ліку 12 720 т даламіту і 1684 т дэфекату.

Работы ідуць практычна круглы год, працягваюцца яны і ў гэтыя восеньскія дні. Мы наведалі адзін з палеткаў ААТ «Ціміразеўскі». Тут працавала звяно райаграсэрвісу ў складзе вадзіцеля пагрузчыка Уладзіміра Ганчарэнкі і вадзіцеляў на ўнясенні Аляксандра Кулака і Ігара Печаня. Да працы яны адносяцца з разуменнем, бо ўся дзейнасць прадпрыемства звязана з аказаннем паслуг мясцовым сельгасарганізацыям. На працягу года даводзіцца працаваць у розных куточках Капыльшчыны.

У дзень наведвання па палетках раскідваўся дэфекат. Безумоўна, было цікава даведацца, што ж гэта за слова такое.Звярнуліся да Аляксандра Каляды.

Аказалася, што дэфекат – эфектыўная вапнавая падкормка, якая ўяўляе сабой адходы, атрыманыя пры вытворчасці цукру. Прымяняюць яе ў асноўным для раскіслення грунту і паляпшэння яго структуры, што пасля станоўча ўплывае на ўраджайнасць. У залежнасці ад зыходнай сыравіны дэфекат мае розны састаў. Але, як заўважыў спецыяліст, асноўнымі складнікамі з’яўляюцца вапна (73%), а астатняе – арганічныя злучэнні, азот, калій і фосфар і іншыя мікраэлементы.

Нормы ўнясення вар’іруюцца ў залежнасці ад стану грунту і ступені яго закісленасці, у сярэднім гэта 8 т на 1 га. Каб ведаць напэўна, які ўчастак зямлі патрабуе адпаведнай падкормкі, у гаспадарцы маюцца картаграмы кіслотнасці зямель. Дарэчы, дэфекат можна ўносіць абсалютна пад усе сельгаскультуры.

Нядаўна на вапнаванні ў нашым раёне сталі выкарыстоўваць праграму спадарожнікавага маніторынгу транспарту.

– Цяпер бачым на камп’ютары, які вадзіцель якую дозу меліяранту ўносіць, наколькі дакладна выконвае задачу. Калі нешта пайшло не так, можна звязацца з механізатарам і спыніць, адкарэкціраваць работу, – удакладніў Аляксандр Каляда. – Падкрэслю, што дзякуючы праграме спадарожнікавага маніторынгу якасць вапнавання палепшылася.

Фота аўтара


Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://kopyl.by/svezhie-novosti/item/38900-izvestkovanie-protiv-kislotnosti-kak-kopylshchina-povyshaet-plodorodie-pochv#sigProId3dedf4348e
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей