Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Министерство экономики - на Копыльщине: как прошла акция "Дай лесу новае жыццё" у деревни Лавы

20.10.2025

Міністэрства эканомікі Беларусі прымала ўдзел у экалагічнай акцыі на Капыльшчыне

Па краіне крочыць рэспубліканская акцыя «Дай лесу новае жыццё». Унесці свой уклад у агульную справу на Капыльшчыну прыехалі прадстаўнікі Міністэрства эканомікі Беларусі. Маладыя дрэўцы цяпер зелянеюць у лясным масіве каля вёскі Лавы.

Надвор’е ў той суботні дзень нібы выпрабоўвала на вынослівасць: перад самым пачаткам пасадкі неба зацягнулі хмары, і пайшоў спорны дождж. Але гэта не стала перашкодай для зладжанай работы. Тым больш, што потым з’явілася лагоднае восеньскае сонейка і гэта дазволіла высадзіць елачкі і сосны на падрыхтаваных землях.

На ўчастку плошчай два з паловай гектары працавалі каля 40 чалавек, дапамагалі ім і работнікі Капыльскага доследнага лясгаса. Для калектыву профільнага ведамства акцыя асабліва сімвалічная. Бо лясны рэсурс – адзін з галоўных элементаў моцнай эканомікі. І зараз задача дзяржавы не толькі аднавіць плошчы, але і эфектыўна выкарыстоўваць лес.

– Сёння мы ўносім свой уклад ва ўмацаванне эканамічнага патэнцыялу краіны, бо лес – адзін з найважнейшых рэсурсаў. Неабходна прымножыць гэта прыроднае багацце, – адзначыў міністр эканомікі Беларусі Юрый Чабатар. – Перакананы, што сумеснымі намаганнямі мы захаваем гэты найкаштоўнейшы рэсурс для будучых пакаленняў, разам зробім нашу краіну квітнеючай. Радуе тое, што некаторыя з нас прыехалі разам з дзецьмі, тым самым мы прывіваем любоў маладому пакаленню да прыроды, да працы на зямлі. На маю просьбу дапамагчы аднаўленню лясоў на Капыльшчыне адгукнуўся мой сын, сямікласнік Іван.

Не засталіся ўбаку ад экалагічнай акцыі і дырэктар Мінскага абласнога лесагаспадарчага аб’яднання, дэпутат абласнога Савета дэпутатаў Сяргей Ульдзіновіч і старшыня Капыльскага раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Рудакоўскі.

– Вядома, што лесааднаўленне адыгрывае вялікую ролю. Мы разумеем, што аднаўляем для будучых пакаленняў, для людзей гэты лес патрэбен, – падкрэсліў Уладзімір Рудакоўскі. – Мы ўсе, дэпутаты, выканкамы, сельгаспрадпрыемствы, школы таксама прымаем удзел. І будзем і надалей удзельнічаць у гэтай добрай, высакароднай акцыі.

Вельмі прыемна было сустрэць падчас працоўнага дэсанту ўраджэнку Капыля, начальніка галоўнага ўпраўлення ўстойлівага развіцця Мінэканомікі Алену Васілеўскую.

– З задавальненнем прыняла прапанову дапамагчы сваім землякам у пасадцы лесу, – гаворыць Алена Мікалаеўна. – Сімвалічна, што мы знаходзімся непадалёку ад легендарнага месца Лаўскага бою, бо акцыя прысвячаецца 80-годдзю Вялікай Перамогі. Калі людзі самі саджаюць дрэвы, асабліва дзеці, яны пачынаюць інакш ставіцца да прыроды. Гэта фарміруе адказнае пакаленне, якое не выкіне смецце ў лесе і не падпаліць сухую траву.

Фота аўтара


Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://kopyl.by/svezhie-novosti/item/38695-vmesto-pustuyushchego-polya-khvojnyj-raj-kak-preobrazitsya-landshaft-u-derevni-lavy#sigProId67f2ba48b9
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей