Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Труженики ОАО "Старица-Агро" ведут заготовку кукурузного силоса

02.09.2025

Аграрыі ААТ "Старыца - Агра" завяршылі жніво і накіравалі сілы на нарыхтоўку кукурузнага сіласу.

Уборачная ў сельгаспрадпрыемстве прайшла ў звычайным рэжыме. Нама лот збожжавых склаў амаль 14 000 тон (гэта на 2000 тон больш, чым летась), алейнага насення рапсу – каля 2400 тон.– Ураджай нас парадаваў, – адзначае ды рэктар таварыства Уладзімір Рудакоўскі. – Рапсу мы атрымалі 41 ц/га, збожжа вых – 59,8 ц/га. Некаторыя палеткі з пшаніцай і трыцікале давалі нават па 100 ц/га. Поўнасцю выканалі заказ па здачы збожжа дзяржаве. Неабходную колькасць назапасілі і на фураж. Як мяркуе кіраўнік, кукуруза стане добрым дадаткам да ўжо са бранага ўраджаю і нарыхтаванага травяністага корму. Таму ў гаспа дарцы і стартавала ўборка царыцы палёў. Улічваючы тое, што колькасць пагалоўя каля 9000 буйной рагатай жывёлы, гаспадарцы трэба ства рыць пераходны запас сіласу. Для гэтага вырашылі скошваць кукурузу крыху раней. Па словах Уладзіміра Рудакоўскага, сёлета культура крыху адстае ў развіцці: хаця і вырасла яна высокая, але не ўсюды яшчэ паспелі сфарміравацца пачаткі. На гэта паўплывалі пазнейшая сяўба, халод нае і дажджлівае лета. Аднак у «Ста рыцы-Агра» падабралі тыя ўчасткі, якія былі засеяны ў канцы красавіка – пачатку мая, і на якіх кукуруза ўжо ў аптымальнай фазе, мае малочна-ва скавую спеласць. На самым пачатку плануецца закласці дзве траншэі, пры кладна 2,5 тоны. Пасля чаго пяройдуць ізноў на касьбу люцэрны. Падчас нашага наведвання на палетку каля вёскі Карзуны два кормаўборачныя комплексы скош валі і здрабнялі кукурузу, якая стаіць суцэльнай сцяной, загружалі зялёную масу ў кузавы грузавікоў. За рулём аднаго з іх – вопытны механізатар Уладзімір Логман.– Нядаўна на збожжаўборачным камбайне ўбіраў збожжавыя і зерне бабовыя культуры. Прыйшла чарга кукурузы – нарыхтоўваю сілас. Увес ну і ўлетку ўдзельнічаў у касавіцы, – дзеліцца ён. Звыш двух з паловай дзясятка гадоў Уладзімір працуе ў такім рытме. Дзя куючы дакладнай арганізацыі сель гасработ з нагрузкай ніякіх праблем няма. Гарачым харчаваннем гаспа дарка забяспечвае. Зарплата напра мую залежыць ад выпрацоўкі. Людзі задаволены. 

Яшчэ адзін нядаўні ўдзельнік жніва – механізатар Сяргей Рыбак, працоўны стаж якога ў гаспадарцы налічвае 38 гадоў, заняты на адвоз цы зялёнай масы. Паўнаважнымі атрымліваюцца ў яго рэйсы.

– Кукуруза месцамі вымахала пад тры метры. Толькі паспявай адвозіць ураджай! І гэта пакуль што першыя палеткі, – заўважае Сяргей Іванавіч. Зялёны канвеер бесперапынны: маса, што паступае з палеткаў, ста ранна трамбуецца, вытрымліваюцца і тэрміны яе закладкі. Няспынна трактары і машыны пад’язджаюць да сіласнай траншэі. Імкліва выгружаец ца здробнены фураж, які на «Амкадо ры» падхоплівае, а затым падграбае і ўтрамбоўвае Уладзімір Васілеўскі. – Настрой працоўны, імкнёмся як мага хутчэй справіцца з пастаўленай задачай, – гаворыць Уладзімір Уладзіміравіч. – Назапасім якасны корм – будзем з малаком і мясам, таму не расслабляемся. 

Сезон корманарыхтоўкі – адказны экзамен і для брыгадзіраў. Напры клад, Святлана Тарасевіч сочыць за нормамі ўнясення кансервантаў, шчыльнасцю трамбоўкі і кантралюе якасць укрыцця траншэі.


Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://kopyl.by/svezhie-novosti/item/38182-truzheniki-oao-staritsa-agro-vedut-zagotovku-kukuruznogo-silosa#sigProIdf4c1af2c0c
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей